https://bel.sputnik.by/20231031/lukashenka-budanchyya--puskanaladachnyya-raboty-na-belaes-zavershany-1080770640.html
Лукашэнка: будаўнічыя і пусканаладачныя работы на БелАЭС завершаны
Лукашэнка: будаўнічыя і пусканаладачныя работы на БелАЭС завершаны
Sputnik Беларусь
Беларускі бок узводзіў атамную электрастанцыю па расійскім праекце і на крэдытныя рэсурсы, выдзеленыя Расіяй. 31.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-31T12:25+0300
2023-10-31T12:25+0300
2023-10-31T12:26+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
навіны
аляксандр лукашэнка
эканоміка
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
атамная энергетыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1f/1073901202_0:73:960:613_1920x0_80_0_0_2e9b174f13cfb5eebd87ff39fd7ed61b.jpg
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Пытанне бяспекі эксплуатацыі БелАЭС з’яўляецца ключавым, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас даклада профільных чыноўнікаў.Паводле слоў прэзідэнта, атамная электрастанцыя працуе на сваю поўную магутнасць, на ёй вядуцца ўсе мерапрыемствы згодна з планам – паколькі пытанне бяспекі работы АЭС з’яўляецца ключавым.Беларускі лідар нагадаў, што рэспубліка пры будаўніцтве выстаўляла сур’ёзныя патрабаванні, што расійскі бок добра разумее.Тэрміны ўводу ссунулісяРасійскі бок прапанаваў Беларусі варыянты кампенсацыі за тое, што тэрміны ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС былі ссунуты, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Лукашэнка растлумачыў, што ў якасці кампенсацыі прапанаваны спецыяльны кошт на ядзернае паліва, а таксама гарантыйны тэрмін на пяць гадоў на асноўныя вузлы.БелАЭСАтамная электрастанцыя ў раёне горада Астравец – найбольш маштабны эканамічны праект Расіі і Беларусі. Будаўніцтва было пачата ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом" на сродкі, якія даў у крэдыт расійскі бок.Першы энергаблок увялі ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года і падключылі ў аб’яднаную энергасістэму Беларусі. Другі плануецца ўвесці ў IV квартале 2023 года. Ужо атрымана ліцэнзія на яго эксплуатацыю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1f/1073901202_23:0:938:686_1920x0_80_0_0_d36e10d1c570e075372d3572bf17c8bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, навіны , аляксандр лукашэнка, эканоміка, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, атамная энергетыка
белаэс у астраўцы, навіны , аляксандр лукашэнка, эканоміка, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, атамная энергетыка
Лукашэнка: будаўнічыя і пусканаладачныя работы на БелАЭС завершаны
12:25 31.10.2023 (абноўлена: 12:26 31.10.2023) Беларускі бок узводзіў атамную электрастанцыю па расійскім праекце і на крэдытныя рэсурсы, выдзеленыя Расіяй.
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Пытанне бяспекі эксплуатацыі БелАЭС з’яўляецца ключавым, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас даклада профільных чыноўнікаў.
"Тэма сённяшняй нашай размовы, як вядома, атамная электрастанцыя. У прынцыпе, мы скончылі будаўнічыя і пусканаладачныя работы", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле слоў прэзідэнта, атамная электрастанцыя працуе на сваю поўную магутнасць, на ёй вядуцца ўсе мерапрыемствы згодна з планам – паколькі пытанне бяспекі работы АЭС з’яўляецца ключавым.
Беларускі лідар нагадаў, што рэспубліка пры будаўніцтве выстаўляла сур’ёзныя патрабаванні, што расійскі бок добра разумее.
"Мы – чарнобыльская рэспубліка. У нас нават самыя нязначныя паблажкі пры будаўніцтве АЭС недазваляльныя. Людзі нам ніколі гэта не даруюць", - канстатаваў ён.
Расійскі бок прапанаваў Беларусі варыянты кампенсацыі за тое, што тэрміны ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС былі ссунуты, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"У нас крыху ссунуліся тэрміны ўводу ў эксплуатацыю атамнай станцыі з-за расійскага боку. Зразумела, паводле дагавора мы паставілі перад імі пытанне аб кампенсацыях. Гэта хаваць не трэба. Нічога там надзвычайнага не было", - цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.
Лукашэнка растлумачыў, што ў якасці кампенсацыі прапанаваны спецыяльны кошт на ядзернае паліва, а таксама гарантыйны тэрмін на пяць гадоў на асноўныя вузлы.
Атамная электрастанцыя ў раёне горада Астравец – найбольш маштабны эканамічны праект Расіі і Беларусі. Будаўніцтва было пачата ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом" на сродкі, якія даў у крэдыт расійскі бок.
Першы энергаблок увялі ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года і падключылі ў аб’яднаную энергасістэму Беларусі. Другі плануецца ўвесці ў IV квартале 2023 года. Ужо атрымана ліцэнзія на яго эксплуатацыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" "Росатом": Беларусь абгоніць РФ і ЗША па ўдзельнай вазе атамнай электрычнасці