Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Любімава: РФ і Беларусі трэба распрацоўваць сумесныя культурныя праекты

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкСцэна з балета "Иван Грозный" у Вялікім тэатры
Сцэна з балета Иван Грозный у Вялікім тэатры - Sputnik Беларусь, 1920, 02.11.2023
Падпісацца
Расійскія і беларускія чыноўнікі ў рамках Саюзнай дзяржавы асаблівую стаўку робяць на класічнае мастацтва.
БРЭСТ, 2 ліс – Sputnik. Мінкульты Беларусі і Расіі ў сваёй рабоце павінны арыентавацца на моладзь Саюзнай дзяржавы, заявіла міністр культуры РФ Вольга Любімава на сумеснай калегіі профільных ведамстваў у Брэсце, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У наступным годзе Беларусь будзе адзначаць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы таксама актыўна рыхтуемся да маштабнага святкавання юбілею Вялікай Перамогі ў 2025 годзе", - расказала расійскі чыноўнік.
Пасля звярнулася да беларускіх калег з просьбай "падумаць і прапрацаваць магчымасць складання агульнага расійска-беларускага плана памятных мерапрыемстваў, прысвечаных адразу дзвюм гэтым датам".
Вольга Любімава адзначыла, што дзякуючы сумеснай рабоце міністэрстваў дзвюх краін агульныя культурныя мерапрыемствы праводзяцца штомесяц. Выбудавана сістэмная работа па праектах Саюзнай дзяржавы. Яскравым прыкладам стаў перазапуск фестывалю "Творчество юных", які прайшоў у гэтым годзе ў музеі Перамогі ў Маскве.
Паводле яе слоў, лічбы гавораць самі за сябе: трансляцыя гала-канцэрта фестывалю сабрала 15 мільёнаў праглядаў – больш толькі ў "Славянскага базару".
Міністр культуры РФ звярнула ўвагу на тое, што была адноўлена практыка абменных гастроляў Вялікіх тэатраў, і ўжо ў гэтым месяцы жыхары Мінска змогуць убачыць оперу "Царская невеста" і балет "Иван Грозный".
Таксама беларускія тэатры напярэдадні святкавання юбілею вялікага рускага паэта Аляксандра Пушкіна выбралі яго творы, якія паставяць у сябе на сцэне, дадала яна.
"Мы павінны арыентавацца на новае пакаленне – моладзь Саюзнай дзяржавы. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць распрацоўцы сумесных расійска-беларускіх культурных праектаў, якія дэманструюць лепшыя дасягненні класічнай школы мастацтваў і патэнцыял развіцця сферы культуры", - падсумавала Вольга Любімава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мезенцаў: рэстаўрацыя Брэсцкай крэпасці прадоўжыцца ў 2024 годзе
Багатыроў: не хапае сумесных карцін кінематаграфістаў Беларусі і Расіі
Вялікі тэатр РФ прывязе ў Мінск оперу "Царская невеста"
Стужка навiн
0