https://bel.sputnik.by/20231102/putsn-padpsa-zakon-ab-adklkann-rasyay-ratyfkatsy-duzyav-1080833674.html
Пуцін падпісаў закон аб адкліканні Расіяй ратыфікацыі ДУЗЯВ
Пуцін падпісаў закон аб адкліканні Расіяй ратыфікацыі ДУЗЯВ
Sputnik Беларусь
Ініцыятарам закона аб адкліканні ратыфікацыі ДУЗЯВ з’яўляецца спікер Дзяржаўнай Думы Вячаслаў Валодзін. 02.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-02T12:53+0300
2023-11-02T12:53+0300
2023-11-02T12:53+0300
уладзімір пуцін
дагавор
ядзерная зброя
узбраенні
расія
бяспека
навіны
палітыка
у свеце
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0d/1080247723_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_b638655653fa9c5c61bf4a31d4a76641.jpg
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Закон аб адкліканні ратыфікацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.Тэкст дагавора аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) быў прыняты ў ААН у 1996 годзе. Пасля гэтага яго падпісала і ратыфікавала вялікая колькасць краін-удзельніц глабальнай арганізацыі. Расія зрабіла гэта ў 2000 годзе.Дагавор прадугледжвае міжнародную сістэму маніторынгу, якая вызначае, ці праводзяцца недзе ядзерныя выпрабаванні. Для адсочвання выкарыстоўваюцца сейсмічныя і гідраакустычныя станцыі і іншая тэхніка па ўсёй Зямлі. Даныя акумуліруе міжнародны цэнтр у Вене, дзе знаходзіцца адзін з офісаў ААН.Як раней паведамлялася, закон аб адкліканні ратыфікацыі ДУЗЯВ быў распрацаваны па даручэнні спікера Дзяржаўнай Думы Вячаслава Валодзіна.Раней у МЗС РФ адзначалі, што расійскі бок занадта доўга чакаў, калі ЗША зробяць нейкія крокі па ратыфікацыі дакумента. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папярэдзіў Вашынгтон, што Масква можа адклікаць ратыфікацыю.Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што адмова ад ратыфікацыі не азначае, што Расія плануе правесці ядзерныя выпрабаванні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0d/1080247723_199:0:2930:2048_1920x0_80_0_0_e72b29748362b5d256b46eb086b9f8f2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, дагавор, ядзерная зброя, узбраенні, расія, бяспека, навіны , палітыка, у свеце, зша
уладзімір пуцін, дагавор, ядзерная зброя, узбраенні, расія, бяспека, навіны , палітыка, у свеце, зша
Пуцін падпісаў закон аб адкліканні Расіяй ратыфікацыі ДУЗЯВ
Ініцыятарам закона аб адкліканні ратыфікацыі ДУЗЯВ з’яўляецца спікер Дзяржаўнай Думы Вячаслаў Валодзін.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Закон аб адкліканні ратыфікацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Тэкст дагавора аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) быў прыняты ў ААН у 1996 годзе. Пасля гэтага яго падпісала і ратыфікавала вялікая колькасць краін-удзельніц глабальнай арганізацыі. Расія зрабіла гэта ў 2000 годзе.
Дагавор прадугледжвае міжнародную сістэму маніторынгу, якая вызначае, ці праводзяцца недзе ядзерныя выпрабаванні. Для адсочвання выкарыстоўваюцца сейсмічныя і гідраакустычныя станцыі і іншая тэхніка па ўсёй Зямлі. Даныя акумуліруе міжнародны цэнтр у Вене, дзе знаходзіцца адзін з офісаў ААН.
Як раней паведамлялася, закон аб адкліканні ратыфікацыі ДУЗЯВ быў распрацаваны па даручэнні спікера Дзяржаўнай Думы Вячаслава Валодзіна.
Раней у МЗС РФ адзначалі, што расійскі бок занадта доўга чакаў, калі ЗША зробяць нейкія крокі па ратыфікацыі дакумента. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папярэдзіў Вашынгтон, што Масква можа адклікаць ратыфікацыю.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што адмова ад ратыфікацыі не азначае, што Расія плануе правесці ядзерныя выпрабаванні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пяскоў: сітуацыя паміж РФ і ЗША пасля
адклікання ратыфікацыі ДУЗЯВ выраўнялася