https://bel.sputnik.by/20231104/belaruskya-zubry-pamyanyal-mestsa-dyslakatsy-1080858319.html
Беларускія зубры памянялі месца дыслакацыі
Беларускія зубры памянялі месца дыслакацыі
Sputnik Беларусь
Традыцыйна зімаваць у лесе застаецца не больш за 20% белавежскіх волатаў, астатнія адпраўляюцца на пошукі кукурузы і цукровых буракоў. 04.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-04T14:55+0300
2023-11-04T14:55+0300
2023-11-04T14:55+0300
зубры
прырода
жывёлы
жывёльны свет
нацыянальны парк "белавежская пушча"
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/09/1073044004_0:0:3093:1739_1920x0_80_0_0_e17124a82d5c1f1bb3cf2f0f630aebd8.jpg
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Амаль усе статкі белавежскіх зуброў пакінулі лясныя ўгоддзі і адправіліся ў палі, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце Нацыянальнага парку.Там адзначаецца, што месцы дыслакацыі зуброў у Белавежы мяняюцца па сезонах: з надыходам восеньскіх халадоў лясныя ўчасткі пражывання гэтых жывёл паступова змяняюцца на пашавыя ўгоддзі і іншыя даступныя тэрыторыі.Паводле слоў спецыялістаў, белавежскія волаты будуць знаходзіцца за межамі лясных масіваў усю зіму і раннюю вясну і вернуцца назад толькі ў маі, калі ў лесе з’явяцца травяністыя кармы."Такая заканамернасць у жыцці белавежскіх зуброў адзначаецца з году ў год. Пры гэтым каля 20% ад усіх белавежскіх зуброў застаецца "зімаваць" у лясах на месцах іх зімовай падкормкі", - сказана ў публікацыі.У сакавіку мінулага года, паводле звестак Нацпарку, у Белавежскай пушчы на беларускай тэрыторыі знаходзіліся 703 зубры. Тады спецыялісты налічылі 117 дарослых самцоў – тых, што старэй за тры з паловай гады, 402 дарослыя самкі і 107 зубранят.Годам раней там жа паведамлялі, што колькасць зуброў у беларускай частцы Пушчы ўдвая перавышае аптымальную. Паводле перапісу 2021 года, на прыродаахоўнай тэрыторыі знаходзілася 675 волатаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/09/1073044004_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_c1af31e66b47df2df50840d57265adab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зубры, прырода, жывёлы, жывёльны свет, нацыянальны парк "белавежская пушча", навіны , у беларусі, беларусь
зубры, прырода, жывёлы, жывёльны свет, нацыянальны парк "белавежская пушча", навіны , у беларусі, беларусь
Беларускія зубры памянялі месца дыслакацыі
Традыцыйна зімаваць у лесе застаецца не больш за 20% белавежскіх волатаў, астатнія адпраўляюцца на пошукі кукурузы і цукровых буракоў.
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Амаль усе статкі белавежскіх зуброў пакінулі лясныя ўгоддзі і адправіліся ў палі, гаворыцца ў паведамленні на
афіцыйным сайце Нацыянальнага парку.
Там адзначаецца, што месцы дыслакацыі зуброў у Белавежы мяняюцца па сезонах: з надыходам восеньскіх халадоў лясныя ўчасткі пражывання гэтых жывёл паступова змяняюцца на пашавыя ўгоддзі і іншыя даступныя тэрыторыі.
"Абумоўлена гэта тым, што ў зімовую пару года ў лесе для такіх буйных жывёл недастаткова натуральных кармоў, і яны вымушаны шукаць яго на палях і сенажацях. Варта адзначыць, што зубры таксама не грэбуюць рэшткамі цукровых буракоў, пачаткамі кукурузы і нават пасевамі азімых", - растлумачылі ў Нацыянальным парку.
Паводле слоў спецыялістаў, белавежскія волаты будуць знаходзіцца за межамі лясных масіваў усю зіму і раннюю вясну і вернуцца назад толькі ў маі, калі ў лесе з’явяцца травяністыя кармы.
"Такая заканамернасць у жыцці белавежскіх зуброў адзначаецца з году ў год. Пры гэтым каля 20% ад усіх белавежскіх зуброў застаецца "зімаваць" у лясах на месцах іх зімовай падкормкі", - сказана ў публікацыі.
У сакавіку мінулага года, паводле звестак Нацпарку, у Белавежскай пушчы на беларускай тэрыторыі знаходзіліся 703 зубры. Тады спецыялісты налічылі 117 дарослых самцоў – тых, што старэй за тры з паловай гады, 402 дарослыя самкі і 107 зубранят.
Годам раней там жа паведамлялі, што колькасць зуброў у беларускай частцы Пушчы ўдвая перавышае аптымальную. Паводле перапісу 2021 года, на прыродаахоўнай тэрыторыі знаходзілася 675 волатаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Малышы расійскіх заапаркаў – замілавальныя фотаздымкі