https://bel.sputnik.by/20231106/fnansavanne-spartynykh-shkol-u-belarus-budze-zalezhats-ad-kolkasts-vykhavantsa-1080896594.html
Фінансаванне спартыўных школ у Беларусі будзе залежаць ад колькасці выхаванцаў
Фінансаванне спартыўных школ у Беларусі будзе залежаць ад колькасці выхаванцаў
Sputnik Беларусь
Раней падобная схема нарматыўнага выдзялення дзяржфінансаў была ўведзена ў беларускіх школах і дзіцячых садах. 06.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-06T10:45+0300
2023-11-06T10:45+0300
2023-11-06T10:45+0300
спорт
фінансаванне
у беларусі
беларусь
школы
грамадства
пастанова
савет міністраў рб
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/18/1080544875_0:7:3072:1735_1920x0_80_0_0_177c71dcd6d04e908d40a48024f8145f.jpg
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў базавыя нарматывы фінансавання розных спартыўных школ, вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы Саўміна.Адзін эксперымент пройдзе для дзіцяча-юнацкіх спартшкол (ДЮСШ) і спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву (СДЮШАР), а другі – для цэнтраў алімпійскага рэзерву (ЦАР). Новую сістэму апрабуюць у 190 спартшколах сямі ЦАР.У спартшколах бюджэты будуць залежаць ад колькасці выхаванцаў, каэфіцыентаў, а таксама ад асаблівага грашовага нарматыву на "функцыянаванне вучэбна-спартыўнага асяроддзя". Апошні роўны 1 063,93 руб для спартшкол, а для ЦАР – 6 796,71 руб. Мінспорту павінна будзе зрабіць справаздачу перад урадам аб эксперыменце па выніках 2024 года да 1 сакавіка 2025-га.Базавыя нарматывы на аднаго выхаванца спартшкол будуць залежаць ад таго, наколькі высокі ўзровень. Напрыклад, у спартыўнай акрабатыцы для груп пачатковай падрыхтоўкі базавая сума – 618,69 руб, а для групы вышэйшага спартыўнага майстэрства – 7 535,41 руб.У кожным рэгіёне гэта сума мяняецца за кошт каэфіцыента. Павышаныя памеры, напрыклад, прадугледжаны для Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама Мінска. У выпадку з ЦАР – яшчэ і для Гродзенскай вобласці.Такое ўжо былоПадобныя схемы падушнага фінансавання раней былі ўведзены ў беларускіх школах і дзіцячых садах, а таксама ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі пасля правядзення эксперыментаў.Пры гэтым базавыя нормы перыядычна павышаюць. Напрыклад, на 2023 год іх павялічылі для школ. Нарматыў расходаў на навучанне і выхаванне аднаго дзіцяці ў гарадскіх школах устанавілі на ўзроўні 2 645,16 рубля. Гэта на 388 рублёў больш за базавую суму 2022 года.У канкрэтным выпадку сума памяншаецца ці павялічваецца ў залежнасці ад колькасці вучняў, статусу школы (звычайная школа ці гімназія), наяўнасці басейна і іншых фактараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/18/1080544875_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_7a0a9492508c6abdfc4f5a0b6e59aeb6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, фінансаванне, у беларусі, беларусь, школы, грамадства, пастанова, савет міністраў рб, навіны
спорт, фінансаванне, у беларусі, беларусь, школы, грамадства, пастанова, савет міністраў рб, навіны
Фінансаванне спартыўных школ у Беларусі будзе залежаць ад колькасці выхаванцаў
Раней падобная схема нарматыўнага выдзялення дзяржфінансаў была ўведзена ў беларускіх школах і дзіцячых садах.
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў базавыя нарматывы фінансавання розных спартыўных школ, вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы Саўміна.
"Правесці ў 2024 годзе эксперыменты па прымяненні нарматыўнага планавання расходаў (спартыўных школ - Sputnik)", - гаворыцца ў дакуменце.
Адзін эксперымент пройдзе для дзіцяча-юнацкіх спартшкол (ДЮСШ) і спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву (СДЮШАР), а другі – для цэнтраў алімпійскага рэзерву (ЦАР). Новую сістэму апрабуюць у 190 спартшколах сямі ЦАР.
У спартшколах бюджэты будуць залежаць ад колькасці выхаванцаў, каэфіцыентаў, а таксама ад асаблівага грашовага нарматыву на "функцыянаванне вучэбна-спартыўнага асяроддзя". Апошні роўны 1 063,93 руб для спартшкол, а для ЦАР – 6 796,71 руб. Мінспорту павінна будзе зрабіць справаздачу перад урадам аб эксперыменце па выніках 2024 года да 1 сакавіка 2025-га.
Базавыя нарматывы на аднаго выхаванца спартшкол будуць залежаць ад таго, наколькі высокі ўзровень. Напрыклад, у спартыўнай акрабатыцы для груп пачатковай падрыхтоўкі базавая сума – 618,69 руб, а для групы вышэйшага спартыўнага майстэрства – 7 535,41 руб.
У кожным рэгіёне гэта сума мяняецца за кошт каэфіцыента. Павышаныя памеры, напрыклад, прадугледжаны для Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама Мінска. У выпадку з ЦАР – яшчэ і для Гродзенскай вобласці.
Падобныя схемы падушнага фінансавання раней былі ўведзены ў беларускіх школах і дзіцячых садах, а таксама ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі пасля правядзення эксперыментаў.
Пры гэтым базавыя нормы перыядычна павышаюць. Напрыклад, на 2023 год іх павялічылі для школ. Нарматыў расходаў на навучанне і выхаванне аднаго дзіцяці ў гарадскіх школах устанавілі на ўзроўні 2 645,16 рубля. Гэта на 388 рублёў больш за базавую суму 2022 года.
У канкрэтным выпадку сума памяншаецца ці павялічваецца ў залежнасці ад колькасці вучняў, статусу школы (звычайная школа ці гімназія), наяўнасці басейна і іншых фактараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Япрынцаў:
самба дапамагае адарваць дзяцей ад гаджэтаў