https://bel.sputnik.by/20231108/putsn-zayav-ab-pagrozakh-razladzhvannya-lady--sheragu-kran-snd-1080963763.html
Пуцін заявіў аб пагрозах разладжвання ўлады ў шэрагу краін СНД
Пуцін заявіў аб пагрозах разладжвання ўлады ў шэрагу краін СНД
Sputnik Беларусь
Паводле яго слоў, Садружнасці трэба прыняць прэвентыўныя меры, якія накіраваны на гарантаванне бяспекі. 08.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-08T09:52+0300
2023-11-08T09:52+0300
2023-11-08T09:55+0300
уладзімір пуцін
снд
расія
бяспека
палітыка
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0b/1080176477_0:0:3034:1706_1920x0_80_0_0_001d88335e3c8cd7b74ae371deb155d9.jpg
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін указаў на існаванне небяспекі разладжвання інстытута ўлады ў шэрагу краін Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД).Паводле яго слоў, кіраўніцтву краін Садружнасці ва ўмовах глабальнай нестабільнасці неабходна прыняць да ўвагі прагнозы і аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя краінавымі Саветамі бяспекі. Міжнародная абстаноўка застаецца вельмі складанай, напружанай.Ён засяродзіў увагу на тым, што ў некаторых рэгіёнах адбылося абвастрэнне застарэлых канфліктаў, дзе з'явіліся новыя ачагі напружанасці. Прэзідэнт прывёў сітуацыю на Блізкім Усходзе, дзе Захад справакаваў новы віток палесціна-ізраільскага супрацьстаяння.Гаворачы аб імкненні шэрага дзяржаў зрабіць спробы разладжвання ўлады ў краінах СНД, Пуцін адзначыў, што гэтыя дзеянні накіраваны на гандлёвыя, культурныя сувязі.Паводле яго слоў, існуюць рызыкі з разладжваннем бяспекі ў такіх важных сферах, як эканоміка, тэхналогіі, інфармацыя, а таксама біябяспека.Расійскі прэзідэнт заявіў аб важнасці калектыўнай рэакцыі з боку краін СНД на такія пагрозы.Ён таксама засяродзіў увагу сакратароў Саветаў бяспекі краін СНД на неабходнасці своечасова скарэкціраваць дакументы стратэгічнага планавання мер бяспекі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0b/1080176477_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_066e308034c6c4f509501c6537f4aaaf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, снд, расія, бяспека, палітыка, у свеце, навіны
уладзімір пуцін, снд, расія, бяспека, палітыка, у свеце, навіны
Пуцін заявіў аб пагрозах разладжвання ўлады ў шэрагу краін СНД
09:52 08.11.2023 (абноўлена: 09:55 08.11.2023) Паводле яго слоў, Садружнасці трэба прыняць прэвентыўныя меры, якія накіраваны на гарантаванне бяспекі.
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін указаў на існаванне небяспекі разладжвання інстытута ўлады ў шэрагу краін Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД).
"Дзеянні некаторых краін прама накіраваны на разладжванне ў краінах СНД легітымнай улады", – заявіў Пуцін у відэазвароце да ўдзельнікаў пасяджэння сакратароў Саветаў бяспекі краін СНД, якое ў сераду раніцай адкрылася ў Маскве.
Паводле яго слоў, кіраўніцтву краін Садружнасці ва ўмовах глабальнай нестабільнасці неабходна прыняць да ўвагі прагнозы і аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя краінавымі Саветамі бяспекі. Міжнародная абстаноўка застаецца вельмі складанай, напружанай.
Ён засяродзіў увагу на тым, што ў некаторых рэгіёнах адбылося абвастрэнне застарэлых канфліктаў, дзе з'явіліся новыя ачагі напружанасці. Прэзідэнт прывёў сітуацыю на Блізкім Усходзе, дзе Захад справакаваў новы віток
палесціна-ізраільскага супрацьстаяння.
Гаворачы аб імкненні шэрага дзяржаў зрабіць спробы разладжвання ўлады ў краінах СНД, Пуцін адзначыў, што гэтыя дзеянні накіраваны на гандлёвыя, культурныя сувязі.
"Захоўваюцца такія агульныя для ўсіх нас пагрозы, як тэрарызм і арганізаваная злачыннасць, наркагандаль і незаконная міграцыя, радыкалізм і экстрэмізм", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, існуюць рызыкі з разладжваннем бяспекі ў такіх важных сферах, як эканоміка, тэхналогіі, інфармацыя, а таксама біябяспека.
Расійскі прэзідэнт заявіў аб важнасці калектыўнай рэакцыі з боку краін СНД на такія пагрозы.
Ён таксама засяродзіў увагу сакратароў Саветаў бяспекі краін СНД на неабходнасці своечасова скарэкціраваць дакументы стратэгічнага планавання мер бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Сумесны адказ на атакі абмеркавалі на Медыяфоруме краін СНД