https://bel.sputnik.by/20231109/pamr-namesnk-kranka-roskosmosa-1081024655.html
Памёр намеснік кіраўніка "Роскосмоса"
Памёр намеснік кіраўніка "Роскосмоса"
Sputnik Беларусь
У дзяржкарпарацыі адзначылі, што смерць топ-менеджара стала вялікай стратай для ўсёй ракетна-касмічнай галіны. 09.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-09T14:23+0300
2023-11-09T14:23+0300
2023-11-09T14:23+0300
смерць публічных людзей
космас
"роскосмос"
грамадства
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/09/1081022489_0:306:2990:1987_1920x0_80_0_0_6c833f31845a22bee39d27c2f51d9b69.jpg
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Намеснік генеральнага дырэктара "Роскосмоса" Максім Аўчыннікаў памёр на 41-м годзе жыцця, паведаміла дзяржкарпарацыя.На пазіцыі топ-менеджара Аўчыннікаў прапрацаваў больш за пяць гадоў. Ён курыраваў пытанні эканомікі і фінансаў, а таксама падтрымліваў развіццё карпаратыўнай культуры ў галіне.Прычынай смерці намесніка кіраўніка "Роскосмоса" стала цяжкая хвароба.У дзяржкарпарацыі адзначылі, што смерць Максіма Аўчыннікава стала вялікай стратай для ўсёй ракетна-касмічнай галіны. Там падкрэслілі, што ён быў таленавіты, крэатыўны, адказны і энергічны, нягледзячы на хваробу, кіраўнік.Кіраўнік "Роскосмоса" Юрый Барысаў і калектыў дзяржкарпарацыі выказалі спачуванні сям’і памерлага намесніка гендырэктара.Самы малады топ-менеджар "Роскосмоса"Максім Аўчыннікаў нарадзіўся 11 верасня 1983 года. Скончыў эканамічны факультэт Астраханскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама магістратуру МДУ па спецыяльнасці "эканамічная тэорыя". Мае вучоную ступень кандыдата эканамічных навук.Займаў пасады вядучага спецыяліста, затым намесніка начальніка аналітычнага ўпраўлення Федэральнай антыманапольнай службы Расіі, пазней узначаліў упраўленне кантролю прамысловасці і абаронна-прамысловага комплексу ФАС.У 2015-м быў прызначаны намеснікам кіраўніка ФАС Расіі. У 2018 годзе заняў пасаду намесніка генеральнага дырэктара "Роскосмоса". На той момант яму было 35 гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/09/1081022489_28:0:2759:2048_1920x0_80_0_0_ed875557898006555296673b613133d8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць публічных людзей, космас, "роскосмос", грамадства, расія, навіны
смерць публічных людзей, космас, "роскосмос", грамадства, расія, навіны
Памёр намеснік кіраўніка "Роскосмоса"
У дзяржкарпарацыі адзначылі, што смерць топ-менеджара стала вялікай стратай для ўсёй ракетна-касмічнай галіны.
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Намеснік генеральнага дырэктара "Роскосмоса" Максім Аўчыннікаў памёр на 41-м годзе жыцця, паведаміла дзяржкарпарацыя.
На пазіцыі топ-менеджара Аўчыннікаў прапрацаваў больш за пяць гадоў. Ён курыраваў пытанні эканомікі і фінансаў, а таксама падтрымліваў развіццё карпаратыўнай культуры ў галіне.
Прычынай смерці намесніка кіраўніка "Роскосмоса" стала цяжкая хвароба.
У дзяржкарпарацыі адзначылі, што смерць Максіма Аўчыннікава стала вялікай стратай для ўсёй ракетна-касмічнай галіны. Там падкрэслілі, што ён быў таленавіты, крэатыўны, адказны і энергічны, нягледзячы на хваробу, кіраўнік.
Кіраўнік "Роскосмоса" Юрый Барысаў і калектыў дзяржкарпарацыі выказалі спачуванні сям’і памерлага намесніка гендырэктара.
Самы малады топ-менеджар "Роскосмоса"
Максім Аўчыннікаў нарадзіўся 11 верасня 1983 года. Скончыў эканамічны факультэт Астраханскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама магістратуру МДУ па спецыяльнасці "эканамічная тэорыя". Мае вучоную ступень кандыдата эканамічных навук.
Займаў пасады вядучага спецыяліста, затым намесніка начальніка аналітычнага ўпраўлення Федэральнай антыманапольнай службы Расіі, пазней узначаліў упраўленне кантролю прамысловасці і абаронна-прамысловага комплексу ФАС.
У 2015-м быў прызначаны намеснікам кіраўніка ФАС Расіі. У 2018 годзе заняў пасаду намесніка генеральнага дырэктара "Роскосмоса". На той момант яму было 35 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"