https://bel.sputnik.by/20231016/pamr-kampaztar-genadz-gladko-1080317176.html
Памёр кампазітар Генадзь Гладкоў
Памёр кампазітар Генадзь Гладкоў
Sputnik Беларусь
Музыка Гладкова гучыць у больш чым 110 фільмах, сярод якіх "Джентльмены удачи", "12 стульев", "Обыкновенное чудо", "Формула любви", "Человек с бульвара... 16.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-16T13:37+0300
2023-10-16T13:37+0300
2023-10-16T13:37+0300
генадзь гладкоў
смерць публічных людзей
культура
кіно
музыка
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/10/1080315572_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_a0d4841db53c284cad974a23fe2a1dae.jpg
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Народны артыст Расіі, савецкі і расійскі кампазітар Генадзь Гладкоў памёр на 89-м годзе жыцця, паведамляе RT са спасылкай на літаратуразнаўца Мікалая Падасокорскага.Прычыны смерці не называюцца, аб даце і месцы пахавання паведамяць пазней.Генадзь Гладкоў нарадзіўся 18 лютага 1935 года ў Маскве ў сям'і музыкантаў: дзед па маці, Максакаў Сцяпан Восіпавіч, акампаніраваў Лідзіі Русланавай, бацька – акардэаніст, баяніст, саліст аркестра Аляксандра Цфасмана.З дзяцінства любіў музыку і атрымаў музычную адукацыю, аднак скончыў хімічны палітэхнікум і нейкі час адпрацаваў начальнікам змены на заводзе, але ўсё ж такі вярнуўся да музыкі.Як тэатральны кампазітар дэбютаваў у дыпломнай працы Васіля Ліванава ў Шчукінскім вучылішчы, пазней Ліванаў (з якім яны сябравалі з дзяцінства) прыцягнуў яго да працы над сваім першым мультфільмам "Самый, самый, самый, самый". Так Гладкоў трапіў у свет кіно.Усесаюзную славу Генадзю Гладкову прынесла праца над музычным мультфільмам "Бременские музыканты" (1969) і яго працягам "По следам бременских музыкантов" (1973), дзе ён яшчэ і праспяваў партыю Дурнога караля.У канцы 1960-х пачаў супрацоўнічаць з Маркам Захаравым, вынікам сталі спектаклі з яго музыкай "Проснись и пой" (1970), "Темп-1929" (1971), "Чудак-человек" (1973), а пазней музычныя спектаклі, пастаўленыя на сцэне Ленінградскага драматычнага тэатра імя Ленсавета, – "Укрощение строптивой" (1970), "Люди и страсти" (1974), "Дульсинея Тобосская" (1973), "Трубадур и его друзья" (1975) і "Ковалева из провинции" (1973).Музыка Гладкова гучыць у больш чым 110 кіна- і мультфільмах, сярод якіх: "Малыш и Карлсон" (1968), "Джентльмены удачи" (1971), "Как львенок и черепаха пели песню" (1974), "12 стульев" (1976), "Голубой щенок" (1976), "Собака на сене" (1977), "Обыкновенное чудо" (1978), "Дульсинея Тобосская" (1980), "Формула любви" (1984), "После дождичка в четверг" (1985), "Человек с бульвара Капуцинов" (1987), "Убить дракона" (1988), "Дон Сезар де Базан" (1989) і многія іншыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/10/1080315572_219:0:2948:2047_1920x0_80_0_0_deeab219a18657bf8bc45cdb1bd48cba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генадзь гладкоў, смерць публічных людзей, культура, кіно, музыка, расія, навіны
генадзь гладкоў, смерць публічных людзей, культура, кіно, музыка, расія, навіны
Памёр кампазітар Генадзь Гладкоў
Музыка Гладкова гучыць у больш чым 110 фільмах, сярод якіх "Джентльмены удачи", "12 стульев", "Обыкновенное чудо", "Формула любви", "Человек с бульвара Капуцинов", "Убить дракона" і многія іншыя.
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Народны артыст Расіі, савецкі і расійскі кампазітар Генадзь Гладкоў памёр на 89-м годзе жыцця, паведамляе
RT са спасылкай на літаратуразнаўца Мікалая Падасокорскага.
"Так, сапраўды... (Памёр - Sputnik) дома, проста дома сышоў спакойна", - распавёў РІА Навіны памочнік і менеджар кампазітара Малік Амінаў.
Прычыны смерці не называюцца, аб даце і месцы пахавання паведамяць пазней.
Генадзь Гладкоў нарадзіўся 18 лютага 1935 года ў Маскве ў сям'і музыкантаў: дзед па маці, Максакаў Сцяпан Восіпавіч, акампаніраваў Лідзіі Русланавай, бацька – акардэаніст, баяніст, саліст аркестра Аляксандра Цфасмана.
З дзяцінства любіў музыку і атрымаў музычную адукацыю, аднак скончыў хімічны палітэхнікум і нейкі час адпрацаваў начальнікам змены на заводзе, але ўсё ж такі вярнуўся да музыкі.
Як тэатральны кампазітар дэбютаваў у дыпломнай працы Васіля Ліванава ў Шчукінскім вучылішчы, пазней Ліванаў (з якім яны сябравалі з дзяцінства) прыцягнуў яго да працы над сваім першым мультфільмам "Самый, самый, самый, самый". Так Гладкоў трапіў у свет кіно.
Усесаюзную славу Генадзю Гладкову прынесла праца над музычным мультфільмам "Бременские музыканты" (1969) і яго працягам "По следам бременских музыкантов" (1973), дзе ён яшчэ і праспяваў партыю Дурнога караля.
У канцы 1960-х пачаў супрацоўнічаць з Маркам Захаравым, вынікам сталі спектаклі з яго музыкай "Проснись и пой" (1970), "Темп-1929" (1971), "Чудак-человек" (1973), а пазней музычныя спектаклі, пастаўленыя на сцэне Ленінградскага драматычнага тэатра імя Ленсавета, – "Укрощение строптивой" (1970), "Люди и страсти" (1974), "Дульсинея Тобосская" (1973), "Трубадур и его друзья" (1975) і "Ковалева из провинции" (1973).
Музыка Гладкова гучыць у больш чым 110 кіна- і мультфільмах, сярод якіх: "Малыш и Карлсон" (1968), "Джентльмены удачи" (1971), "Как львенок и черепаха пели песню" (1974), "12 стульев" (1976), "Голубой щенок" (1976), "Собака на сене" (1977), "Обыкновенное чудо" (1978), "Дульсинея Тобосская" (1980), "Формула любви" (1984), "После дождичка в четверг" (1985), "Человек с бульвара Капуцинов" (1987), "Убить дракона" (1988), "Дон Сезар де Базан" (1989) і многія іншыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Памёр аўтар песень ансамбляў "Песняры" і "Сябры"
ДабранраваўПамёр Тота Кутуньё – выканаўца хіта L'italiano
Памёр кампазітар
Аляксандр Колкер