"Сівыя прарадзіцелі, да столу прыхадзіце…", або Міхайлаўскае дзедаванне

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБлін са скабкамі да дзедавання
Блін са скабкамі да дзедавання - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2023
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра важнасць памінальных лістоў ды прапануе традыцыйныя рэцэпты старажытных страў для частавання продкаў і іх нашчадкаў.
Завяршаецца восень, і вось ужо на парозе згодна з народным календаром "апошняе лістападаўскае свята" – Міхайла, або Міхайлаў дзень, які святкуюць 21 лістапада. Акурат перад ім у бліжэйшыя пятніцу і суботу паміналі дзядоў і баб. У гэтыя дні не працавалі, каб не шкодзіць "мёртвым душам".
Сёлета дні памяці прыпадаюць на 17 і 18 лістапада, таму самы час пагартаць сямейны сшытак з радаводам і ўзгадаць продкаў не толькі ў царкве, але і за сямейнай вячэрай.
© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкСамы час узгадаць продкаў
Свеча - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2023
Самы час узгадаць продкаў

Міхайлаўскія Дзяды і Бабы

Рыхтуючыся адзначаць Міхайлаўскія Дзяды і Бабы, вырашыла запісаць імёны ўсіх дзядоў і баб, якіх ведаю, на памінальныя лісты.
Задача аказалася не з лёгкіх, і высветлілася, што белых плям ва ўласным радаводзе болей, чым хацелася б. Асабліва гэта тычылася жаночай часткі роду. Не пазначаныя на магільных плітах, іх імёны згаслі ў глыбінях стагоддзяў, як зоркі ў ранішнім небе. Надзея, Гэлька, Феадосія і Сафія, дзве Сцепаніды – вось і ўсе мае бабулі, пра- і прапрабабулі.
Падумалася, што хочацца зазірнуць ў мінулае, каб падгледзець: як выглядалі, кім былі гэтыя жанчыны?
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБеларускі з мінулага
Беларускі з мінулага - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2023
Беларускі з мінулага
Памятаючы аб лёсе краіны за апошнія стагоддзі, іх жыццё не бачыцца вясёлым. Але жанчына не была б жанчынай, калі б не бачыла шчасце ў малым. Напрыклад, у дзецях, спевах птушак, кветках у садочку, гатаванні смакоцця для сваёй сям’і.
Дастаткова ўзгадаць сваю бабулю, як на сэрцы становіцца цёпла, а твар святлее. Бабуль памятаюць усе. Той клопат, любоў, жыццёвая навука, укладзеная ў маленстве, – нябачныя, але назаўсёды застаюцца з кожным з нас. І ўсё, што можна зрабіць для спачылых, гэта памятаць аб іх, называць іх імёны дзецям.
Асабліва добра гэта рабіць, сабраўшыся разам за памінальнай вячэрай.

Стравы для дзедавання

Рэшткі гэтага старажытнага абраду захаваліся і цяпер. Як і даўней, у памінальныя дні абавязкова ходзяць ў царкву, а пасля набажэнства накрываюць святочны стол. Звычайна гатуюць некалькі страў, сярод якіх галоўнымі лічацца куцця (памінальная каша) і бліны.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКуцця
Куцця - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2023
Куцця
Акрамя іх на стале прысутнічаюць тыя стравы, якія традыцыйна з’яўляюцца сямейнымі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Сядаючы за стол, сімвалічна адкладалі на талерку ад кожнай стравы, ставілі гэтую своеасаблівую ахвяру продкам на покуці і прамаўлялі:
"Перш чым сабе – продкам…",
ці

"Сівыя прарадзіцелі,
Да столу прыхадзіце…
".

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТрадыцыйныя стравы на Дзяды
Традыцыйныя стравы на Дзяды - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2023
Традыцыйныя стравы на Дзяды
Праз тры дні ежу, або толькі блін, якія былі на "продкавай" талерцы, выносілі з хаты і аддавалі птушкам. Лічылі, што праз птушак ежа таксама трапляе да продкаў, якія надалей будуць спрыяць жывым.

Бліны на сыроватцы

З чаго гатаваць:
1 л сыроваткі,
0,5 ст. л. соды,
1 яйка,
мука (па патрэбе),
цукар (да смаку)
соль.
Як гатаваць. У сыроватку сыплюць соду, каб добра запенілася. Дадаюць яйка, соль, цукар да смаку і мукі столькі, каб цеста было не густое і добра лілося.
На разагрэтую патэльню ўліваюць алей, не шкадуючы, і наліваюць два апалонікі цеста. Ставяць патэльню ў печ і чакаюць, пакуль не зашкварчыць, каб перавярнуць блін на другі бок.
Да бліноў падаюць жур ці грыбную мачанку.
© Sputnik / Альфред МикусБлін у печы
Абрад Чырачка у вёсцы Тонеж - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2023
Блін у печы

Жур па-вясковаму

З чаго гатаваць:
1 шк. аўсяных круп,
4 шк. вады,
скарынка чорнага хлеба,
150 г сала,
2 цыбуліны,
соль (па патрэбе).
Як гатаваць. У каструлю засыпаць аўсяныя крупы, заліць цёплай гатаванай вадой, дадаць скарынку чорнага хлеба і паставіць у цёплае месца для закісання.
Набрынялыя крупы працадзіць, прамыць і зноў працадзіць. Атрыманае аўсянае малачко варыць да загусцення, увесь час памешваючы.
Падсмажыць на сале цыбулю і заправіць гэтым жур.

Мачанка грыбная

З чаго гатаваць:
100 г сушаных грыбоў,
2 цыбуліны,
1-2 ст. л. мукі,
1 ст. л. масла,
4 ст. л. смятаны,
перац,
соль.
Як гатаваць. Папярэдне замочаныя грыбы адварыць, нарэзаць саломкай. Пасераваную муку развесці невялікай колькасцю ахалоджанага грыбнога адвару, дадаць падсмажаную цыбулю, смятану, перац, соль.
Атрыманым соусам заліць грыбы, давесці да кіпення.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяУ мачанку можна дадаваць і каўбасу
Мачанка з каўбасой - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2023
У мачанку можна дадаваць і каўбасу

Куцця памінальная

З чаго гатаваць:
1 шк. пшанічных круп,
100 г маку,
100 г грэцкіх арэхаў,
2-3 ст. л. мёду,
цукар (па патрэбе).
Як гатаваць. Зварыць на вадзе посную кашу, астудзіць, пасыпаць цукрам. У іншым посудзе (макотры) расцерці мак да "малачка", дадаць мёд, злучыць з кашай і добра перамяшаць. Калі каша моцна густая, то ў яе можна дадаць крыху халоднай гатаванай вады. Пасля дадаць крышаныя арэхі.

Яечня

З чаго гатаваць:
8 яек,
2 ст. л. мукі,
1 шк. малака,
100 г сала,
100 г сялянскай каўбасы,
соль (па патрэбе).
Як гатаваць. Яйкі ўзбіць, дадаць муку, соль, добра перамяшаць. Нарэзанае брусочкамі сала і кавалачкі каўбасы падсмажыць, заліць яечнай сумессю. Смажыць амлет спачатку на пліце, затым давесці да гатоўнасці ў духоўцы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСялянская яечня
Яечня з грыбамі - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2023
Сялянская яечня

Заяц, печаны са смятанай

З чаго гатаваць:
1 заяц,
100 г свінога сала,
50-80 г масла,
200 г смятаны,
1,5 ч. л. солі.
Як гатаваць. Тушку зайца (труса) мочаць у халоднай вадзе амаль два дні, часта мяняючы ваду.
Дастаўшы з вады, тушку абсушваюць, нашпігоўваюць салам і соляць, кладуць на бляху і пякуць, абклаўшы кавалкамі масла. Калі спячэцца напалову, паліваюць смятанай і дапякаюць. Пры падачы рэжуць на кавалкі і заліваюць ядлаўцовым соусам.

Ядлаўцовы соус да смажаніны

З чаго гатаваць:
жменя ягад ядлоўцу,
2-3 ст. л. воцату,
1 ст. л. масла,
1 ст. л. мукі,
булён для развядзення.
Як гатаваць. Растаўчы ягады ядлоўцу ў ступцы ці выкарыстаць кавамолку, прасеяць, заліць воцатам, пасаліць, дадаць падсмажанай на масле мукі, развесці булёнам і крыху паварыць.
Гэты соус пасуе да свініны, бараніны, качкі, а таксама дзічыны.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМяса, запечанае да дзедавання
Мяса, запечанае да дзедавання - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2023
Мяса, запечанае да дзедавання

Рыба, тушаная у смятане з бульбай

З чаго гатаваць:
1,5 кг шчупака,
1,5 кг бульбы,
1 ст. л. масла,
шчопаць духмянага перцу,
400 г смятаны,
соль.
Як гатаваць. Змазаць форму для запякання тоўстым слоем масла. Нарэзаць абабраную бульбу кружочкамі, выкласці тонкім слоем у форму. Пачышчаную і выпатрашаную рыбу нарэзаць на кавалкі, пасаліць і паперчыць па смаку і выкласці слаямі па чарзе з бульбай. Заліць усё смятанай і ўставіць у печ (духоўку) на 30-40 хв.
Смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДзяды і бабы
Дзяды і бабы - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2023
Дзяды і бабы
Чытайце таксама:
"Тадорыны прысмакі", або Стравы са шпінату
"Век пражыць, як у ступе пратаўчы", або Стравы ў "затаўканым гаршку"
"Памідоры зводзяць з розуму…", або Кулінарны экскурс у таматную даўніну
Стужка навiн
0