Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кісялёў: прыцэльны агонь па журналістах – гэта помста УСУ ад бяссілля

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкГенеральны дырэктар Міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў
Генеральны дырэктар Міжнароднай медыягрупы Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў - Sputnik Беларусь, 1920, 22.11.2023
Падпісацца
Сёння ўкраінскія нацыяналісты атакавалі дронам групу прадстаўнікоў расійскіх СМІ, адзін з іх атрымаў раненні.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Генеральны дырэктар Міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў пракаменціраваў удар УСУ па групе прадстаўнікоў расійскіх СМІ і назваў тое, што адбылося, помстай журналістам ад бяссілля.
Раней у Мінабароны Расіі паведамілі, што УСУ ўдарылі асколачным боепрыпасам з беспілотніка па групе расійскіх журналістаў, якія займаліся падрыхтоўкай матэрыялу аб абстрэлах нацыяналістамі населеных пунктаў у Запарожскай вобласці. У выніку атакі быў паранены карэспандэнт "России 24" Барыс Максудаў – яго аператыўна эвакуіравалі і аказалі неабходную дапамогу, пагрозы яго жыццю няма.

"Гэта помста журналістам ад бяссілля. Як можна інакш разумець прыцэльны агонь па журналістах?" - сказаў Дзмітрый Кісялёў РІА Навіны.

Не першы выпадак

Гэта не першы выпадак, калі УСУ мэтанакіравана б’юць па журналістах. Так, 22 ліпеня ў Запарожскай вобласці нацыяналісты спецыяльна адкрылі агонь касетнымі боепрыпасамі па журналістах з РФ. У выніку абстрэлу загінуў ваенны карэспандэнт агенцтва РІА Навіны Расціслаў Жураўлёў.
Акрамя таго, розныя раненні і траўмы атрымалі карэспандэнт "Известий" Раман Пальшакоў, аператар тэлеканала Дзмітрый Шылкоў, фотакарэспандэнт РІА Навіны Канстанцін Міхальчэўскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенкор РІА Навіны Расціслаў Жураўлёў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.07.2023
Жудаснае злачынства: Гайдукевіч аб гібелі ваенкора РІА Навіны
Стужка навiн
0