https://bel.sputnik.by/20231127/charnamorsk-tsyklon-fl-proydze-pa-skhodnkh-mezhakh-belarus-1081481655.html
Чарнаморскі цыклон "Філ" пройдзе па ўсходніх межах Беларусі
Чарнаморскі цыклон "Філ" пройдзе па ўсходніх межах Беларусі
Sputnik Беларусь
На гэтым тыдні на тэрыторыю краіны прыйдзе новы паўднёвы цыклон і ўмовы надвор'я яшчэ больш пагоршацца. 27.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-27T13:26+0300
2023-11-27T13:26+0300
2023-11-27T13:26+0300
надвор'е
прагноз надвор'я
катаклізмы надвор'я
беларусь
у беларусі
белгідрамет
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101950/66/1019506615_0:137:3078:1868_1920x0_80_0_0_bfca872099bfde21b791398f88257cf6.jpg
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Чарнаморскі цыклон, які атрымаў імя "Філ", будзе перамяшчацца ўздоўж усходніх меж Беларусі, пра гэта ў панядзелак паведаміла начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка.Паводле яе слоў, найбольш інтэнсіўныя і працяглыя ападкі ў выглядзе снегу пройдуць ва ўсходніх рэгіёнах нашай краіны.Па словах начальніка метэаслужбы, у аўторак, 28 лістапада, чарнаморскі цыклон Філ працягне сваё перамяшчэнне на Эстонію."Калі ў ноч на аўторак снег чакаецца на большай частцы тэрыторыі краіны, то ўжо днём ападкаў стане менш", - растлумачыла Чатырка.Ападкі захаваюцца толькі па паўднёвым захадзе рэспублікі, куды перамесціцца чарговы атмасферны фронт.Новы цыклонЧатырка папярэдзіла, што ў сераду, 29 лістапада, умовы надвор’я ў Беларусі зноў пагоршацца.Днём у сераду па паўднёвым усходзе краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом, удакладніла спецыяліст, папярэдзіўшы, што гэта прывядзе да ўтварэння галалёду. Пры моцным парывістым ветры месцамі магчымы завірухі.Тэмпературны фон па краіне ў сераду будзе даволі кантрасны – у ноч на сераду ад –4°С па поўдні да –12°С па поўначы і паўночным усходзе, днём ад –6°С да +1°С.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231127/pamlna-zhykharo-kryma-zastalsya-bez-svyatla-z-za-shtormu-sts-patsyarpelyya-1081468881.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101950/66/1019506615_203:0:2875:2004_1920x0_80_0_0_59c60751fc12b74731dbd56ca24d5d93.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прагноз надвор'я, катаклізмы надвор'я, беларусь, у беларусі, белгідрамет, навіны , грамадства
надвор'е, прагноз надвор'я, катаклізмы надвор'я, беларусь, у беларусі, белгідрамет, навіны , грамадства
Чарнаморскі цыклон "Філ" пройдзе па ўсходніх межах Беларусі
На гэтым тыдні на тэрыторыю краіны прыйдзе новы паўднёвы цыклон і ўмовы надвор'я яшчэ больш пагоршацца.
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Чарнаморскі цыклон, які атрымаў імя "Філ", будзе перамяшчацца ўздоўж усходніх меж Беларусі, пра гэта ў панядзелак паведаміла начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка.
Паводле яе слоў, найбольш інтэнсіўныя і працяглыя ападкі ў выглядзе снегу пройдуць ва ўсходніх рэгіёнах нашай краіны.
"Ападкі будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам, што прывядзе да стварэння завей, якія пагаршаюць бачнасць на дарогах", - сказала субяседнік агенцтва.
Па словах начальніка метэаслужбы, у аўторак, 28 лістапада, чарнаморскі цыклон Філ працягне сваё перамяшчэнне на Эстонію.
"Калі ў ноч на аўторак снег чакаецца на большай частцы тэрыторыі краіны, то ўжо днём ападкаў стане менш", - растлумачыла Чатырка.
Ападкі захаваюцца толькі па паўднёвым захадзе рэспублікі, куды перамесціцца чарговы атмасферны фронт.
Чатырка папярэдзіла, што ў сераду, 29 лістапада, умовы надвор’я ў Беларусі зноў пагоршацца.
"Чарговы паўднёвы цыклон прынясе ў Беларусь складаныя ўмовы надвор'я: па рэспубліцы прагназіруецца снег і мокры снег", - сказала сіноптык.
Днём у сераду па паўднёвым усходзе краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом, удакладніла спецыяліст, папярэдзіўшы, што гэта прывядзе да ўтварэння галалёду. Пры моцным парывістым ветры месцамі магчымы завірухі.
Тэмпературны фон па краіне ў сераду будзе даволі кантрасны – у ноч на сераду ад –4°С па поўдні да –12°С па поўначы і паўночным усходзе, днём ад –6°С да +1°С.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"