https://bel.sputnik.by/20231127/multybrendavy-tsentr-belaruskay-praduktsy-zyavtstsa--sankt-petsyarburgu-1081497576.html
Мультыбрэндавы цэнтр беларускай прадукцыі з’явіцца ў Санкт-Пецярбургу
Мультыбрэндавы цэнтр беларускай прадукцыі з’явіцца ў Санкт-Пецярбургу
Sputnik Беларусь
Улады Санкт-Пецярбурга канстатуюць стабільны рост тавараабароту, сярод паставак – грамадскі транспарт. 27.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-27T17:53+0300
2023-11-27T17:53+0300
2023-11-27T17:53+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
санкт-пецярбург
аляксандр бяглоў
дзмітрый крутой
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101586/52/1015865250_0:17:3093:1757_1920x0_80_0_0_87b96e29c7d18e07759d3d31baf9ba58.jpg
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Улады Санкт-Пецярбурга і Беларусі плануе адкрыць у горадзе на Няве мультыбрэндавы цэнтр беларускіх тавараў, паведаміла прэс-служба адміністрацыі "паўночнай сталіцы".Гэтая тэма была ўзнята ў панядзелак 27 лістапада на сустрэчы губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова і пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога.Губернатар канстатаваў стабільнае павелічэнне тавараабароту – у першай палове 2023 года ён перасягнуў 17%.Пастаўкі з Беларусі ў горад на Няве павялічыліся амаль на 40%. У тым ліку развіваюцца пастаўкі грамадскага транспарту.Раней аб магчымым стварэнні мультыбрэндавага цэнтра ў сярэдзіне лістапада заяўляў віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык на сустрэчы з пецярбургскім губернатарам у культурнай сталіцы Расіі.Таксама прэс-служба беларускага ўрада паведамляла, што бакі абмяркоўвалі тэму павышэння якасці сервіснага суправаджэння і тэхпадтрымкі аўтобусаў МАЗ."З гэтай мэтай мяркуецца арганізацыя асобнага рэгіянальнага склада запасных частак, стварэнне цэнтра і падраздзяленняў тэхнічнай падтрымкі, а таксама групы тэхнічнага кантролю за станам тэхнікі пры яе выпуску на лінію", - паведамлялі ў Саўміне.Нагадаем, што раней у верасні 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнімаў тэму аўтобусаў МАЗ, з якімі былі інцыдэнты ў Санкт-Пецярбургу. Паводле слоў прэзідэнта, аўтобусы загараліся з прычыны таго, што іх абслугоўваннем займалася прыватная кампанія.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101586/52/1015865250_345:0:3076:2048_1920x0_80_0_0_12b1cdb9c3e627b6e47a78ce0e8433b0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, санкт-пецярбург, аляксандр бяглоў, дзмітрый крутой, эканоміка, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, санкт-пецярбург, аляксандр бяглоў, дзмітрый крутой, эканоміка, навіны
Мультыбрэндавы цэнтр беларускай прадукцыі з’явіцца ў Санкт-Пецярбургу
Улады Санкт-Пецярбурга канстатуюць стабільны рост тавараабароту, сярод паставак – грамадскі транспарт.
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Улады Санкт-Пецярбурга і Беларусі плануе адкрыць у горадзе на Няве мультыбрэндавы цэнтр беларускіх тавараў, паведаміла прэс-служба адміністрацыі "паўночнай сталіцы".
Гэтая тэма была ўзнята ў панядзелак 27 лістапада на сустрэчы губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова і пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога.
"Дзякую ўраду Рэспублікі Беларусь за канкрэтныя прапановы па стварэнні на базе Неўскага рынку мультыбрэндавага цэнтра беларускіх тавараў. Па гэтым пытанні сфарміравана рабочая група. Інвестар распрацаваў фінансавую мадэль і канцэпцыю праекта. Гэтыя прапановы ўжо вывучаюць нашы профільныя камітэты", - сказаў Бяглоў на сустрэчы.
Губернатар канстатаваў стабільнае павелічэнне тавараабароту – у першай палове 2023 года ён перасягнуў 17%.
Пастаўкі з Беларусі ў горад на Няве павялічыліся амаль на 40%. У тым ліку развіваюцца пастаўкі грамадскага транспарту.
Раней аб магчымым стварэнні мультыбрэндавага цэнтра ў сярэдзіне лістапада заяўляў віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык на сустрэчы з пецярбургскім губернатарам у культурнай сталіцы Расіі.
Таксама прэс-служба беларускага ўрада паведамляла, што бакі абмяркоўвалі тэму павышэння якасці сервіснага суправаджэння і тэхпадтрымкі аўтобусаў МАЗ.
"З гэтай мэтай мяркуецца арганізацыя асобнага рэгіянальнага склада запасных частак, стварэнне цэнтра і падраздзяленняў тэхнічнай падтрымкі, а таксама групы тэхнічнага кантролю за станам тэхнікі пры яе выпуску на лінію", - паведамлялі ў Саўміне.
Нагадаем, што раней у верасні 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнімаў тэму аўтобусаў МАЗ, з якімі былі інцыдэнты ў Санкт-Пецярбургу. Паводле слоў прэзідэнта, аўтобусы загараліся з прычыны таго, што іх абслугоўваннем займалася прыватная кампанія.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"