https://bel.sputnik.by/20231122/belaruska-rasysk-elektrobus-prezentaval--nzhnm-nogaradze-1081333300.html
Беларуска-расійскі электробус прэзентавалі ў Ніжнім Ноўгарадзе
Беларуска-расійскі электробус прэзентавалі ў Ніжнім Ноўгарадзе
Sputnik Беларусь
Сумесны праект Расіі і Беларусі, які атрымаў назву "МиНиН", ствараўся ў мэтах абнаўлення электратранспартнай інфраструктуры дзвюх краін. 22.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-22T11:44+0300
2023-11-22T11:44+0300
2023-11-22T11:44+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
ніжні ноўгарад
транспарт
эканоміка
грамадства
навіны
электробус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/16/1081340942_0:21:1280:741_1920x0_80_0_0_c3202804dc4f8a2e8e4ede23cec548fa.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Першы беларуска-расійскі электробус прэзентавалі ў сераду ў Ніжагародскай вобласці, паведаміла прэс-служба ўрада Беларусі.Новую распрацоўку сумеснага прадпрыемства, якое знаходзіцца ў горадзе Ворсма, паказалі беларускаму прэм’еру Раману Галоўчанку і губернатару вобласці Глебу Нікіціну.Электробус, які атрымаў назву "МіНіН", здольны развіваць хуткасць да 75 км/г і ўмяшчаць да 75 пасажыраў. На адным зарадзе ён здольны праехаць да 250 км. Пры гэтым працэс зарадкі займае каля пяці гадзін.У аснову транспартнага сродку лягла распрацоўка мінскага прадпрыемства BKM Holding (раней вядомага, як "Белкамунмаш").Кіраўнік беларускага ўрада пацікавіўся, колькі кузаваў з завода ўжо было пастаўлена для зборкі ў Ніжагародскай вобласці."Ужо поўнасцю гатовы тры электробусы, пастаўлена пяць кузаваў", - падкрэсліў выканаўчы дырэктар ТАА "НижЭкоТранс" Аляксей Гаранін.Ніжагародскі губернатар Глеб Нікіцін у сваю чаргу адзначыў, што прадстаўлены электробус – першы ўзор, але ўжо лепшы прадукт на рынку.Гэтым відам транспарту ўлады Беларусі і Ніжагародскай вобласці маюць намер замяніць частку тралейбуснага парка.Акрамя таго, у снежні мінулага года была запушчана вытворчасць беларуска-расійскіх трамваяў – таксама ў горадзе Ворсма. Да 2024 года прадпрыемства плануе выпусціць 176 вагонаў. Саставы плануецца выкарыстоўваць для абнаўлення электратранспартнай інфраструктуры дзвюх краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
ніжні ноўгарад
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/16/1081340942_103:0:1239:852_1920x0_80_0_0_e575301d55f94899fdf485479c0b3a9a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, ніжні ноўгарад, транспарт, эканоміка, грамадства, навіны , электробус
саюзная дзяржава, беларусь, расія, ніжні ноўгарад, транспарт, эканоміка, грамадства, навіны , электробус
Беларуска-расійскі электробус прэзентавалі ў Ніжнім Ноўгарадзе
Сумесны праект Расіі і Беларусі, які атрымаў назву "МиНиН", ствараўся ў мэтах абнаўлення электратранспартнай інфраструктуры дзвюх краін.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Першы беларуска-расійскі электробус прэзентавалі ў сераду ў Ніжагародскай вобласці, паведаміла прэс-служба ўрада Беларусі.
Новую распрацоўку сумеснага прадпрыемства, якое знаходзіцца ў горадзе Ворсма, паказалі беларускаму прэм’еру Раману Галоўчанку і губернатару вобласці Глебу Нікіціну.
Электробус, які атрымаў назву "МіНіН", здольны развіваць хуткасць да 75 км/г і ўмяшчаць да 75 пасажыраў. На адным зарадзе ён здольны праехаць да 250 км. Пры гэтым працэс зарадкі займае каля пяці гадзін.
У аснову транспартнага сродку лягла распрацоўка мінскага прадпрыемства BKM Holding (раней вядомага, як "Белкамунмаш").
Кіраўнік беларускага ўрада пацікавіўся, колькі кузаваў з завода ўжо было пастаўлена для зборкі ў Ніжагародскай вобласці.
"Ужо поўнасцю гатовы тры электробусы, пастаўлена пяць кузаваў", - падкрэсліў выканаўчы дырэктар ТАА "НижЭкоТранс" Аляксей Гаранін.
Ніжагародскі губернатар Глеб Нікіцін у сваю чаргу адзначыў, што прадстаўлены электробус – першы ўзор, але ўжо лепшы прадукт на рынку.
"Па тых характарыстыках, якія ён ужо паказвае і якія мы павінны паказаць і пацвердзіць у серыі, гэта лепшы прадукт на рынку", - растлумачыў ён.
Гэтым відам транспарту ўлады Беларусі і Ніжагародскай вобласці маюць намер замяніць частку тралейбуснага парка.
Акрамя таго, у снежні мінулага года была запушчана вытворчасць беларуска-расійскіх трамваяў – таксама ў горадзе Ворсма. Да 2024 года прадпрыемства плануе выпусціць 176 вагонаў. Саставы плануецца выкарыстоўваць для абнаўлення электратранспартнай інфраструктуры дзвюх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"