https://bel.sputnik.by/20231128/galochanka-belarus-stvoryts-atamatyzavanuyu-sstemu-analzu-tsen-na-mpart-1081526686.html
Галоўчанка: Беларусь створыць аўтаматызаваную сістэму аналізу цэн на імпарт
Галоўчанка: Беларусь створыць аўтаматызаваную сістэму аналізу цэн на імпарт
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады надаюць вялікую ўвагу рэгуляванню цэн, каб не дапусціць дысбалансу на ўнутраным рынку. 28.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-28T16:59+0300
2023-11-28T16:59+0300
2023-11-28T17:02+0300
раман галоўчанка
цэны і кошты
імпарт
эканоміка
савет міністраў рб
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/01/1068625915_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_09d838c9661729dd08a7de02aa127803.jpg
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. У Беларусі трэба адыходзіць ад ручнога рэгулявання цэн на карысць аўтаматызаваных працэсаў, заявіў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка на прэзентацыі пілотнага праекта "Сістэма аўтаматызаванага аналізу цэн" у Дзяржаўным мытным камітэце, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, перад беларускімі ўладамі стаіць задача па стварэнні эфектыўнай сістэмы аналізу і кантролю цэн на імпартныя тавары, каб не дапусціць пастаўкі па завышаным кошце, пазбегнуць цэнавага дысбалансу і мець магчымасць у рэжыме рэальнага часу кантраляваць вынікі дзейнасці імпарцёраў.Кіраўнік урада адзначыў, што рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць максімальна адысці ад "ручнога" і дырэктыўнага рэгулявання, якое адыгрывае сваю ролю, але не павінна выкарыстоўвацца пастаянна.Ён таксама расказаў, што Дзяржаўны мытны камітэт і Банк развіцця Беларусі на працягу года распрацоўвалі пілотны праект "Сістэма аўтаматызаванага аналізу цэн на тавары замежнай вытворчасці, якія пастаўляюцца на ўнутраны рынак".Беларускі прэм’ер удакладніў, што гэта сістэма агрэгуе даныя з інфармацыйных рэсурсаў ДМК, МПЗ, унутраных уліковых сістэм гандлёвых сетак, міжведамаснай сістэмы базы электронных пашпартоў тавараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/01/1068625915_188:0:2919:2048_1920x0_80_0_0_13631d4e8b941c673123977df26ce0e4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, цэны і кошты, імпарт, эканоміка, савет міністраў рб, навіны , у беларусі, беларусь
раман галоўчанка, цэны і кошты, імпарт, эканоміка, савет міністраў рб, навіны , у беларусі, беларусь
Галоўчанка: Беларусь створыць аўтаматызаваную сістэму аналізу цэн на імпарт
16:59 28.11.2023 (абноўлена: 17:02 28.11.2023) Беларускія ўлады надаюць вялікую ўвагу рэгуляванню цэн, каб не дапусціць дысбалансу на ўнутраным рынку.
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. У Беларусі трэба адыходзіць ад ручнога рэгулявання цэн на карысць аўтаматызаваных працэсаў, заявіў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка на прэзентацыі пілотнага праекта "Сістэма аўтаматызаванага аналізу цэн" у Дзяржаўным мытным камітэце, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, перад беларускімі ўладамі стаіць задача па стварэнні эфектыўнай сістэмы аналізу і кантролю цэн на імпартныя тавары, каб не дапусціць пастаўкі па завышаным кошце, пазбегнуць цэнавага дысбалансу і мець магчымасць у рэжыме рэальнага часу кантраляваць вынікі дзейнасці імпарцёраў.
Кіраўнік урада адзначыў, што рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць максімальна адысці ад "ручнога" і дырэктыўнага рэгулявання, якое адыгрывае сваю ролю, але не павінна выкарыстоўвацца пастаянна.
"На змену "ручному" рэгуляванню і дырэктыўнаму ўстанаўленню параметраў цэнаўтварэння павінна прыйсці сістэма аўтаматызаванага аналізу цэн, якая падказвала б органам-рэгулятарам тыя напрамкі, дзе неабходна нейкае ўмяшанне з мэтай устаранення перакосаў і дысбалансаў", - лічыць Галоўчанка.
Ён таксама расказаў, што Дзяржаўны мытны камітэт і Банк развіцця Беларусі на працягу года распрацоўвалі пілотны праект "Сістэма аўтаматызаванага аналізу цэн на тавары замежнай вытворчасці, якія пастаўляюцца на ўнутраны рынак".
Беларускі прэм’ер удакладніў, што гэта сістэма агрэгуе даныя з інфармацыйных рэсурсаў ДМК, МПЗ, унутраных уліковых сістэм гандлёвых сетак, міжведамаснай сістэмы базы электронных пашпартоў тавараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Сярэдні дзённы чэк у крамах Беларусі перавысіў 22 рублі