https://bel.sputnik.by/20231129/voysk-rf-padchas-spetsaperatsy-vyzvall-artsmaskae-1081569771.html
Войскі РФ падчас спецаперацыі вызвалілі Арцёмаўскае
Войскі РФ падчас спецаперацыі вызвалілі Арцёмаўскае
Sputnik Беларусь
На працягу апошніх сутак армія РФ наносіла ўдары па жывой сіле і тэхніцы праціўніка ў 107 раёнах. 29.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-29T17:26+0300
2023-11-29T17:26+0300
2023-11-29T17:26+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
днр
спецаперацыя
навіны
бяспека
міністэрства абароны рф
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/0a/1081038777_0:0:3090:1739_1920x0_80_0_0_17ca84f72a5cd050e2844f86e2cc2b64.jpg
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Міністэрства абароны Расіі паведаміла аб вызваленні расійскімі войскамі населенага пункта Арцёмаўскае ў ДНР.Там адзначана, што за апошнія суткі расійскія ваеннаслужачыя на гэтым напрамку адбілі тры атакі штурмавікоў 24-й механізаванай, 77-й аэрамабільнай і 5-й штурмавой брыгад УСУ.У выніку праціўнік страціў да 250 байцоў, а таксама пазбавіўся пяці танкаў, 12 аўтамабіляў, самаходнай артустаноўкі М109 Paladin, артсістэмы М777 вытворчасці ЗША, двух гаўбіц Д-30 і адной Д-20, баявой машыны РСЗА "Град", а таксама станцыі радыёэлектроннай барацьбы "Букавель-AD".Акрамя таго, знішчаны склад боепрыпасаў УСУ для рэактыўных сістэм залпавага агню.На працягу апошніх 24 гадзін таксама былі знішчаны ўкраінскі зборачны цэх па вытворчасці і рамонце РЛС, радыёлакацыйныя станцыі П-18 і ЗРК С-300, склады паліва і авіяцыйных сродкаў паражэння. Усяго ўдары па жывой сіле і тэхніцы праціўніка наносіліся ў 107 раёнах, расказалі ў Мінабароны.Для паражэння мэт прымянялася аператыўна-тактычная і армейская авіяцыя, беспілотнікі, былі задзейнічаны ракетныя войскі і артылерыя, удакладняецца ў зводцы.Паводле зводкі Мінабароны РФ, расійская СПА за суткі збіла ўкраінскі штурмавік Су-25, сістэмай было перахоплена 11 снарадаў РСЗА HIMARS і "Ураган" і пашкоджаны 38 дронаў.А ПКС Расіі збілі ўкраінскі знішчальнік МіГ-29 у небе над Данецкай народнай рэспублікай, паведамілі ў Мінабароны. Таксама была перахоплена супрацьрадыёлакацыйная ракета HARM вытворчасці ЗША.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/0a/1081038777_101:0:2832:2048_1920x0_80_0_0_e28bbc5df95f3a0b87f8dbc6426e0a37.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
днр, спецаперацыя, навіны , бяспека, міністэрства абароны рф, расія, украіна
днр, спецаперацыя, навіны , бяспека, міністэрства абароны рф, расія, украіна
Войскі РФ падчас спецаперацыі вызвалілі Арцёмаўскае
На працягу апошніх сутак армія РФ наносіла ўдары па жывой сіле і тэхніцы праціўніка ў 107 раёнах.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Міністэрства абароны Расіі паведаміла аб вызваленні расійскімі войскамі населенага пункта Арцёмаўскае ў ДНР.
"На данецкім напрамку падраздзяленні "Паўднёвай" групоўкі войск пры падтрымцы авіяцыі і агню артылерыі палепшылі становішча па пярэднім краі і вызвалілі населены пункт Арцёмаўскае Данецкай народнай рэспублікі", - сказана ў зводцы Мінабароны РФ.
Там адзначана, што за апошнія суткі расійскія ваеннаслужачыя на гэтым напрамку адбілі тры атакі штурмавікоў 24-й механізаванай, 77-й аэрамабільнай і 5-й штурмавой брыгад УСУ.
У выніку праціўнік страціў да 250 байцоў, а таксама пазбавіўся пяці танкаў, 12 аўтамабіляў, самаходнай артустаноўкі М109 Paladin, артсістэмы М777 вытворчасці ЗША, двух гаўбіц Д-30 і адной Д-20, баявой машыны РСЗА "Град", а таксама станцыі радыёэлектроннай барацьбы "Букавель-AD".
Акрамя таго, знішчаны склад боепрыпасаў УСУ для рэактыўных сістэм залпавага агню.
На працягу апошніх 24 гадзін таксама былі знішчаны ўкраінскі зборачны цэх па вытворчасці і рамонце РЛС, радыёлакацыйныя станцыі П-18 і ЗРК С-300, склады паліва і авіяцыйных сродкаў паражэння. Усяго ўдары па жывой сіле і тэхніцы праціўніка наносіліся ў 107 раёнах, расказалі ў Мінабароны.
Для паражэння мэт прымянялася аператыўна-тактычная і армейская авіяцыя, беспілотнікі, былі задзейнічаны ракетныя войскі і артылерыя, удакладняецца ў зводцы.
Паводле зводкі Мінабароны РФ, расійская СПА за суткі збіла ўкраінскі штурмавік Су-25, сістэмай было перахоплена 11 снарадаў РСЗА HIMARS і "Ураган" і пашкоджаны 38 дронаў.
А ПКС Расіі збілі ўкраінскі знішчальнік МіГ-29 у небе над Данецкай народнай рэспублікай, паведамілі ў Мінабароны. Таксама была перахоплена супрацьрадыёлакацыйная ракета HARM вытворчасці ЗША.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Захарава: прызнанні Арахаміі даказваюць
марыянетачнасць КіеваПяскоў:
НАТА лічыць Расію праціўнікам і была створана для яе стрымлівання