https://bel.sputnik.by/20231129/zakharava-pryznann-arakham-dakazvayuts-maryyanetachnasts-keva-1081557094.html
Захарава: прызнанні Арахаміі даказваюць марыянетачнасць Кіева
Захарава: прызнанні Арахаміі даказваюць марыянетачнасць Кіева
Sputnik Беларусь
Арахамія ўзначальваў дэлегацыю Украіны на мірных перагаворах з РФ, якія пасля сустрэчы ў Стамбуле рэзка спыніліся. 29.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-29T13:54+0300
2023-11-29T13:54+0300
2023-11-29T13:54+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
марыя захарава
расія
украіна
мзс рф
перагаворы
палітыка
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1d/1081552529_0:0:2936:1653_1920x0_80_0_0_0dff730148df02f329bc4b43c70b9f04.jpg
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Прызнанні дэпутата Вярхоўнай рады Давіда Арахаміі аб ролі экс-прэм’ера Брытаніі Барыса Джонсана ў зрыве дыялогу паміж Украінай і РФ вясной 2022 года даказваюць марыянетачнасць і залежнасць кіеўскага рэжыму ад Захаду, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.Раней кіраўнік фракцыі партыі Уладзіміра Зяленскага "Слуга народа" ў Вярхоўнай радзе і член камітэта па нацбяспецы, абароне і разведцы Давід Арахамія паведаміў, што ваенныя дзеянні ва Украіне маглі спыніцца яшчэ вясной мінулага года, калі б Кіеў пагадзіўся на нейтралітэт краіны. Па словах Арахаміі, гэтага не адбылося, бо пасля стамбульскіх перагавораў з Масквой Барыс Джонсан, які ўзначальваў тады брытанскі кабмін, заклікаў Кіеў нічога не падпісваць з РФ і "проста ваяваць"."Нарэшце ўкраінскі бок сам прызнаўся ў тым, пра што мы гаварылі ўвесь гэты час", - сказала Захарава на брыфінгу ў сераду.Яна заявіла, што "адкрыцці" Арахаміі яскрава сведчаць, што Кіеў арганізаваў інсцэніроўку ў Бучы з мэтай сарваць перагаворны працэс. І гэта ў чарговы раз пацвярджае марыянетачнасць рэжыму Зяленскага і тое, што ён цалкам залежыць ад англасаксконскіх лялькаводаў, дадала дыпламат.Перагаворны працэсНагадаем, першы раунд перагавораў паміж Расіяй і Украінай прайшоў неўзабаве пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі. Тады 28 лютага 2022 года дзве дэлегацыі сустрэліся ў раёне Гомеля ў Беларусі, а 3 і 7 сакавіка 2022 года – у Брэсце.Потым былі сустрэчы ў Турцыі. Так, 10 сакавіка ў Анталлі сустрэліся міністры замежных спраў Украіны і Расіі Дзмітрый Кулеба і Сяргей Лаўроў, а 29 сакавіка 2022 года прайшлі перагаворы на ўзроўні дэлегацый у Стамбуле. Затым былі дыстанцыйныя раунды з выкарыстаннем відэасувязі, аднак неўзабаве перагаворы зайшлі ў тупік.Пазней памочнік расійскага прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі заявіў, што Расія не адмаўлялася ад перагавораў з Кіевам, у тым ліку і на вышэйшым узроўні. Тады ён растлумачыў, што расійскі бок перадаў украінскі праект дагавора, і быў намер рухацца далей, але з боку Украіны такога імкнення не назіралася.Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў нядаўна нагадаў, што Крэмль заўсёды адкрыты для перагавораў, пытанне выключна ў нежаданні Кіева ісці на кантакт.Пяскоў падкрэсліў, што для Масквы важна дасягнуць пастаўленых мэт – і зроблена гэта можа быць рознымі шляхамі. Аднак дыпламатычныя сродкі зараз недаступны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1d/1081552529_207:0:2936:2047_1920x0_80_0_0_7efa7bed81c3ee715c87e6ec5c750351.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, марыя захарава, расія, украіна, мзс рф, перагаворы, палітыка, бяспека, навіны
спецаперацыя, марыя захарава, расія, украіна, мзс рф, перагаворы, палітыка, бяспека, навіны
Захарава: прызнанні Арахаміі даказваюць марыянетачнасць Кіева
Арахамія ўзначальваў дэлегацыю Украіны на мірных перагаворах з РФ, якія пасля сустрэчы ў Стамбуле рэзка спыніліся.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Прызнанні дэпутата Вярхоўнай рады Давіда Арахаміі аб ролі экс-прэм’ера Брытаніі Барыса Джонсана ў зрыве дыялогу паміж Украінай і РФ вясной 2022 года даказваюць марыянетачнасць і залежнасць кіеўскага рэжыму ад Захаду, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Раней кіраўнік фракцыі партыі Уладзіміра Зяленскага "Слуга народа" ў Вярхоўнай радзе і член камітэта па нацбяспецы, абароне і разведцы Давід Арахамія паведаміў, што ваенныя дзеянні ва Украіне маглі спыніцца яшчэ вясной мінулага года, калі б Кіеў пагадзіўся на нейтралітэт краіны. Па словах Арахаміі, гэтага не адбылося, бо пасля стамбульскіх перагавораў з Масквой Барыс Джонсан, які ўзначальваў тады брытанскі кабмін, заклікаў Кіеў нічога не падпісваць з РФ і "проста ваяваць".
"Нарэшце ўкраінскі бок сам прызнаўся ў тым, пра што мы гаварылі ўвесь гэты час", - сказала Захарава на брыфінгу ў сераду.
Яна заявіла, што "адкрыцці" Арахаміі яскрава сведчаць, што Кіеў арганізаваў інсцэніроўку ў Бучы з мэтай сарваць перагаворны працэс. І гэта ў чарговы раз пацвярджае марыянетачнасць рэжыму Зяленскага і тое, што ён цалкам залежыць ад англасаксконскіх лялькаводаў, дадала дыпламат.
Нагадаем, першы раунд перагавораў паміж Расіяй і Украінай прайшоў неўзабаве пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі. Тады 28 лютага 2022 года дзве дэлегацыі сустрэліся ў раёне Гомеля ў Беларусі, а 3 і 7 сакавіка 2022 года – у Брэсце.
Потым былі сустрэчы ў Турцыі. Так, 10 сакавіка ў Анталлі сустрэліся міністры замежных спраў Украіны і Расіі Дзмітрый Кулеба і Сяргей Лаўроў, а 29 сакавіка 2022 года прайшлі перагаворы на ўзроўні дэлегацый у Стамбуле. Затым былі дыстанцыйныя раунды з выкарыстаннем відэасувязі, аднак неўзабаве перагаворы зайшлі ў тупік.
Пазней памочнік расійскага прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі заявіў, што Расія не адмаўлялася ад перагавораў з Кіевам, у тым ліку і на вышэйшым узроўні. Тады ён растлумачыў, што расійскі бок перадаў украінскі праект дагавора, і быў намер рухацца далей, але з боку Украіны такога імкнення не назіралася.
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў нядаўна нагадаў, што Крэмль заўсёды адкрыты для перагавораў, пытанне выключна ў нежаданні Кіева ісці на кантакт.
Пяскоў падкрэсліў, што для Масквы важна дасягнуць пастаўленых мэт – і зроблена гэта можа быць рознымі шляхамі. Аднак дыпламатычныя сродкі зараз недаступны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка заклікаў "разумных людзей ва Украіне"
пачаць мірныя перагаворы