https://bel.sputnik.by/20231130/mezentsa-2023--dlya-tavaraabarotu-belarus--rf-budze-bolsh-paspyakhovym-za-papyaredn-1081582205.html
Мезенцаў: 2023-і для тавараабароту Беларусі і РФ будзе больш паспяховым за папярэдні
Мезенцаў: 2023-і для тавараабароту Беларусі і РФ будзе больш паспяховым за папярэдні
Sputnik Беларусь
Па выніках мінулага года тавараабарот Беларусі і Расіі павялічыўся на 14%, сёлета чакаецца яшчэ большы рост гэтага паказчыка. 30.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-30T10:23+0300
2023-11-30T10:23+0300
2023-11-30T10:28+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
дзмітрый мезенцаў
эканоміка
беларусь
расія
навіны
дзяржсакратар
тавараабарот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104433/28/1044332869_0:0:3201:1801_1920x0_80_0_0_b4e688d46a003b89504825bc2b889ff7.jpg
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Беларуска-расійскі тавараабарот у бягучым годзе павялічыцца яшчэ больш, чым у 2022-м, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.Паводле яго слоў, дынаміка тавараабароту паміж краінамі вельмі добрая, аднак, каб атрымаць дакладныя даныя гэтага паказчыка, трэба дачакацца студзеня-лютага 2024 года.Адказваючы на пытанне, чаму ў 2022 годзе тавараабарот Беларусі і РФ павялічыўся на 14%, а па стане на верасень 2023 года – толькі на 11% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), Мезенцаў запэўніў, што гэта папярэднія даныя.Новыя рэкордыРаней кіраўнік Мінэканомразвіцця РФ Максім Рашэтнікаў таксама заяўляў, што эканомікі Беларусі і Расіі не проста выстаялі ва ўмовах санкцый, але і выйшлі на рэкордныя лічбы па многіх напрамках.Паводле яго слоў, Расія стала ключавым пастаўшчыком у Беларусь мяса, рыбы, какавы, а таксама чорных металаў, алюмініевага дроту, труб, падшыпнікаў, машын, чыгуначных лакаматываў.Пастаўкі з Беларусі ў Расію таксама выраслі. У асноўным расійскі бок закупляе ў беларускіх партнёраў машынабудаўнічае абсталяванне, сельгастэхніку, вырабы з чорных металаў, шыны. Акрамя гэтага, 85% усяго экспарту беларускай малочнай прадукцыі прыпадае менавіта на Расію.Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой таксама прагназіруе па выніках гэтага года высокі паказчык тавараабароту. На яго думку, у 2023 годзе ён павінен скласці 50 млрд у доларавым эквіваленце.Па словах беларускага дыпламата, гэта вельмі сур’ёзнае дасягненне Беларусі – мець такі тавараабарот з Расіяй.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104433/28/1044332869_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_2531224ebab917b427e7097cbf7695a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, дзмітрый мезенцаў, эканоміка, беларусь, расія, навіны , дзяржсакратар, тавараабарот
саюзная дзяржава, дзмітрый мезенцаў, эканоміка, беларусь, расія, навіны , дзяржсакратар, тавараабарот
Мезенцаў: 2023-і для тавараабароту Беларусі і РФ будзе больш паспяховым за папярэдні
10:23 30.11.2023 (абноўлена: 10:28 30.11.2023) Па выніках мінулага года тавараабарот Беларусі і Расіі павялічыўся на 14%, сёлета чакаецца яшчэ большы рост гэтага паказчыка.
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Беларуска-расійскі тавараабарот у бягучым годзе павялічыцца яшчэ больш, чым у 2022-м, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Паводле яго слоў, дынаміка тавараабароту паміж краінамі вельмі добрая, аднак, каб атрымаць дакладныя даныя гэтага паказчыка, трэба дачакацца студзеня-лютага 2024 года.
"Гэты год (2023-ы - Sputnik) больш паспяховы, чым мінулы (2022-і - Sputnik). І той быў добры", - сказаў дзяржсакратар у эфіры тэлеканала "Россия 24".
Адказваючы на пытанне, чаму ў 2022 годзе тавараабарот Беларусі і РФ павялічыўся на 14%, а па стане на верасень 2023 года – толькі на 11% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), Мезенцаў запэўніў, што гэта папярэднія даныя.
Раней кіраўнік Мінэканомразвіцця РФ Максім Рашэтнікаў таксама заяўляў, што эканомікі Беларусі і Расіі не проста выстаялі ва ўмовах санкцый, але і выйшлі на рэкордныя лічбы па многіх напрамках.
"Узаемны тавараабарот, паводле звестак Белстата, у мінулым годзе вырас на 14%, да 3 трлн расійскіх рублёў (45,7 млрд долараў). Гэта гістарычны максімум. І, мяркуючы па лічбах за дзевяць месяцаў, сёлета мы яго перавысім", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, Расія стала ключавым пастаўшчыком у Беларусь мяса, рыбы, какавы, а таксама чорных металаў, алюмініевага дроту, труб, падшыпнікаў, машын, чыгуначных лакаматываў.
Пастаўкі з Беларусі ў Расію таксама выраслі. У асноўным расійскі бок закупляе ў беларускіх партнёраў машынабудаўнічае абсталяванне, сельгастэхніку, вырабы з чорных металаў, шыны. Акрамя гэтага, 85% усяго экспарту беларускай малочнай прадукцыі прыпадае менавіта на Расію.
Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой таксама прагназіруе па выніках гэтага года высокі паказчык тавараабароту. На яго думку, у 2023 годзе ён павінен скласці 50 млрд у доларавым эквіваленце.
Па словах беларускага дыпламата, гэта вельмі сур’ёзнае дасягненне Беларусі – мець такі тавараабарот з Расіяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"