Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

Сі Цзіньпін: права народа Палесціны на жыццё павінна быць рэалізавана

© AFP 2024 / MAHMUD HAMSПалесцінскі хлопчык трымае кошку сярод палатак у Хан-Юнісе на поўдні сектара Газа
Палесцінскі хлопчык трымае кошку сярод палатак у Хан-Юнісе на поўдні сектара Газа - Sputnik Беларусь, 1920, 30.11.2023
Падпісацца
Канфлікт паміж Палесцінай і Ізраілем, выкліканы тэрытарыяльнымі інтарэсамі бакоў, цягнецца не першае дзесяцігоддзе.
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Права палесцінскага народа на жыццё і стварэнне дзяржавы павінна быць рэалізавана як мага хутчэй, аб гэтым заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.
"Палесціна-ізраільскія мірныя перагаворы павінны быць адноўлены як мага хутчэй, а правы палесцінскага народа на дзяржаўнасць, жыццё і вяртанне павінны быць рэалізаваны як мага хутчэй", - гаворыцца ў тэлеграме з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з палесцінскім народам.
На думку кіраўніка КНР, урок замкнёнага кола палесціна-ізраільскага канфлікту дэманструе, што толькі прытрымліваючыся канцэпцыі агульнай бяспекі можна дасягнуць устойлівай бяспекі.
У чацвер міністэрства замежных спраў Кітая апублікавала дакумент з пазіцыяй краіны па ўрэгуляванні палесціна-ізраільскага канфлікту.
У ім указаны пяць пунктаў, сярод якіх неадкладнае спыненне баявых дзеянняў, абарона грамадзянскага насельніцтва. Акрамя таго, на думку Пекіна, выхадам з сітуацыі будзе вяртанне да плана "Дзве дзяржавы для двух народаў" і стварэнне незалежнай Палесцінскай дзяржавы на аснове меж з 1967 года са сталіцай ва Усходнім Іерусаліме.

Сітуацыя з Палесцінай

На працягу многіх дзесяцігоддзяў паміж Палесцінай і Ізраілем цягнецца канфлікт, выкліканы тэрытарыяльнымі інтарэсамі бакоў, які з’яўляецца крыніцай напружанасці і боесутыкненняў у рэгіёне.
Чарговая эскалацыя канфлікту адбылася ў кастрычніку. Байцы палесцінскай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Яны правялі масіраваны ракетны абстрэл і напалі на прыгранічныя ізраільскія пасяленні і гарады. Было абвешчана аб правядзенні аперацыі "Патоп Аль-Акса". У адказ ізраільская армія пачала ваенную аперацыю "Жалезныя мячы" супраць сектара Газа.
У канцы кастрычніка пачалася наземная фаза ізраільскай аперацыі ў анклаве. Горад Газа быў акружаны ізраільскімі сухапутнымі сіламі, а анклаў фактычна быў падзелены на паўднёвую і паўночную часткі.
Пры гэтым у лістападзе бакі дамовіліся аб часовым спыненні агню для вызвалення палонных і заложнікаў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наконт сітуацыі, якая склалася заявіў, што калі канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай зможа садзейнічаць стварэнню незалежнай палесцінскай дзяржавы, то гэта будзе правільна.
"...мы заўсёды выступалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы, самастойнай, суверэннай, са сталіцай ва Усходнім Іерусаліме", - сказаў Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Захарава: Захад ігнаруе рыторыку Ізраіля аб ядзернай зброі
Пуцін: важна не дапусціць пашырэння палесціна-ізраільскага канфлікту – відэа
Палесцінцы ратуюцца праз калідор бяспекі, які празвалі "дарогай смерці"
Стужка навiн
0