Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Амаль 137 тысяч грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь з пачатку СВА

© Sputnik / Viktor Tolochko / Перайсці ў медыябанкЖанчына з дзіцем у пункце першай дапамогі для бежанцаў з Украіны ў вёсцы Гдзень на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскай вобласці
Жанчына з дзіцем у пункце першай дапамогі для бежанцаў з Украіны ў вёсцы Гдзень на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 01.12.2023
Падпісацца
Па даных ДПК на канец кастрычніка гэтага года колькасць украінцаў, якія прыбылі ў рэспубліку, павялічылася больш чым на 13 тысяч.
МІНСК, 1 сне – Sputnik. Згодна з абноўленай статыстыкай Дзяржпагранкамітэта Беларусі, з пачатку спецаперацыі ў Данбасе ў рэспубліку ўжо прыбылі 136 690 грамадзян Украіны.
Калі параўноўваць з данымі ДПК ад 22 кастрычніка бягучага года, колькасць украінцаў, якія прыбылі ў Беларусь, павялічылася на 13 151 чалавека.
"Усяго з 24 лютага 2022 года ў Рэспубліку Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 136 690 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу – 15 911, транзітам праз Польшчу – 91 309, праз Літву – 25 036, праз Латвію – 4 434", - гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала ДПК у пятніцу.
Там удакладняецца, што з пачатку гэтага года ў Беларусь уехалі 61 986 украінскіх грамадзян. Пры гэтым па-ранейшаму большасць з іх апынуліся ў рэспубліцы транзітам праз Польшчу – 44 804 чалавекі. Праз Літву прыбылі 14 886, праз Латвію – 2 275, праз Украіну – 21.
Беларусь пачала прымаць бежанцаў з сумежнай краіны з 24 лютага 2022 года. Для іх былі арганізаваны месцы часовага пражывання і мабільныя пункты абагравання БТЧК і МНС.
Яны знаходзіліся каля вёсак Гдзень, Паддабранка і пагранперахода "Новая Гута". Дзяжурства валанцёры, медыкі і супрацоўнікі МНС неслі кругласутачна. Акрамя таго, іншаземцам, якія мелі патрэбу ў дапамозе, яе таксама аказвалі і прапускалі на тэрыторыю Беларусі.
Некаторыя ўкраінцы па прыездзе афармляюць статус бежанца ці часовай абароны. Ёсць тыя, хто атрымлівае віды на жыхарства, або робіць выбар на карысць беларускага грамадзянства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Факты аб злачынствах Кіева супраць дзяцей адправяць у міжнародныя структуры
З бібліятэкара ў салдаты: гісторыя добраахвотніка з Данбаса
Барыс Грызлоў ацаніў наступствы еўрамайдана ва Украіне
Стужка навiн
0