https://bel.sputnik.by/20231203/mnpratsy-razlchyla-normu-pratsonaga-chasu-na-nastupny-god-1081524130.html
Мінпрацы разлічыла норму працоўнага часу на наступны год
Мінпрацы разлічыла норму працоўнага часу на наступны год
Sputnik Беларусь
У параўнанні з бягучым годам, працоўнага часу ў наступным годзе будзе крыху больш, звязана гэта з тым, што 2024-ы будзе высакосны. 03.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-03T12:49+0300
2023-12-03T12:49+0300
2023-12-31T20:35+0300
міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
праца
адпачынак
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
пастанова
новы год - 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/17/1069389312_0:43:3259:1876_1920x0_80_0_0_8e38a79524f13de489f7ccc6a1f4ba70.jpg
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Мінпрацы і сацабароны вызначылася з разліковай нормай працоўнага часу на наступны год, гэта прадугледжана ў ведамаснай пастанове №43 ад 17 лістапада, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.У параўнанні з бягучым годам, працоўнага часу ў наступным годзе будзе больш.Так, для пяцідзённага працоўнага тыдня ў 2024 годзе працоўнымі будуць 2 016 гадзін, у той час як у 2023-м годзе было на пяць гадзін менш.Для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю ён устаноўлены ў памеры 2 022 гадзіны, сёлета норма складае 2 014 гадзін.Профільнае ведамства кожны год устанаўлівае разліковую норму працоўнага часу каляндарнага года.Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.Як будзем працаваць і адпачываць у 2024 годзеПа рашэнні беларускага ўрада ў 2024 годзе будуць два пераносы працоўных дзён з-за свят.Так, у наступным годзе працоўны дзень з 13 мая будзе перанесены на 18 мая, у выніку ў беларусаў будзуць чатыры дні адпачынку. Будзе перанос і з 8 лістапада на 16 лістапада, што дасць таксама чатыры дні адпачынку.Гэта значыць, адпачываць беларусы будуць з 11 па 14 мая і з 7 па 10 лістапада.Вясной традыцыйна непрацоўнымі будуць 1 мая, якое выпадае на сераду, і Дзень Перамогі 9 мая – у 2024 годзе гэта чацвер, але пераносаў працоўных дзён, каб зрабіць пятніцу 10 мая выхадным, не прадугледжана.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230930/belstat-nazva-samyya-papulyarnyya-napramk--belaruskkh-turysta-1079819725.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/17/1069389312_175:0:2904:2047_1920x0_80_0_0_81106de50c825c811a5d7dcb919d1b5b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь, праца, адпачынак, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , пастанова, новы год - 2024
міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь, праца, адпачынак, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , пастанова, новы год - 2024
Мінпрацы разлічыла норму працоўнага часу на наступны год
12:49 03.12.2023 (абноўлена: 20:35 31.12.2023) У параўнанні з бягучым годам, працоўнага часу ў наступным годзе будзе крыху больш, звязана гэта з тым, што 2024-ы будзе высакосны.
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Мінпрацы і сацабароны вызначылася з разліковай нормай працоўнага часу на наступны год, гэта прадугледжана ў ведамаснай пастанове №43 ад 17 лістапада, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У параўнанні з бягучым годам, працоўнага часу ў наступным годзе будзе больш.
Так, для пяцідзённага працоўнага тыдня ў 2024 годзе працоўнымі будуць 2 016 гадзін, у той час як у 2023-м годзе было на пяць гадзін менш.
Для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю ён устаноўлены ў памеры 2 022 гадзіны, сёлета норма складае 2 014 гадзін.
Профільнае ведамства кожны год устанаўлівае разліковую норму працоўнага часу каляндарнага года.
Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Як будзем працаваць і адпачываць у 2024 годзе
Па рашэнні беларускага ўрада ў 2024 годзе будуць два пераносы працоўных дзён з-за свят.
Так, у наступным годзе працоўны дзень з 13 мая будзе перанесены на 18 мая, у выніку ў беларусаў будзуць чатыры дні адпачынку. Будзе перанос і з 8 лістапада на 16 лістапада, што дасць таксама чатыры дні адпачынку.
Гэта значыць, адпачываць беларусы будуць з 11 па 14 мая і з 7 па 10 лістапада.
Вясной традыцыйна непрацоўнымі будуць 1 мая, якое выпадае на сераду, і Дзень Перамогі 9 мая – у 2024 годзе гэта чацвер, але пераносаў працоўных дзён, каб зрабіць пятніцу 10 мая выхадным, не прадугледжана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"