https://bel.sputnik.by/20231206/kasacho-adnolkavae-prachytanne-mnulaga--buduchynya-sayuznay-dzyarzhavy-1081755641.html
Касачоў: аднолькавае прачытанне мінулага – будучыня Саюзнай дзяржавы
Касачоў: аднолькавае прачытанне мінулага – будучыня Саюзнай дзяржавы
Sputnik Беларусь
Віцэ-спікер верхняй палаты расійскага парламента лічыць, што кожны народ на постсавецкай прасторы мае права ганарыцца сваімі героямі Вялікай Айчыннай вайны. 06.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-06T12:45+0300
2023-12-06T12:45+0300
2023-12-06T12:45+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
моладзь
навіны
культура
грамадства
савет федэрацыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/16/1063939096_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_8f7ce717e0092d745df20ddde60b9c48.jpg
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Саюзныя адносіны Беларусі і Расіі вытрымалі праверку часам, заявіў намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў падчас расійска-беларускага экспертна-медыйнага форуму "Моладзь – за Саюзную дзяржаву", які праходзіць у Маскве і трансліруецца ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Сенатар упэўнен, што будучыня – за Саюзнай дзяржавай.Ён падзякаваў беларускім уладам за іх стаўленне да гістарычнай памяці. Касачоў лічыць, што ў Беларусі робіцца тое, што павінна рабіцца ў любой сучаснай дэмакратычнай, дзеяздольнай і самадастатковай дзяржаве.Тое самае, як лічыць сенатар, робіцца і ў Расіі. Канстанцін Касачоў падкрэсліў, што гэта датычыцца гісторыі СССР з усімі яе плюсамі або мінусамі. Сюды ўключаецца Вялікая Айчынная вайна. Парламентарый падкрэсліў, што ўсе без выключэння народы, якія жылі ў савецкай дзяржаве, маюць права ганарыцца сваімі героямі тых гадоў. У кожнага народа свая частка гісторыі Вялікай Айчыннай.Касачоў звярнуў увагу, што галоўны ўдар у пачатку вайны быў нанесены па Украіне, Расіі і Беларусі. Толькі ўкраінскі бок, на жаль, забыўся пра гэта і здрадзіў памяці сваіх бацькоў і дзядоў.Удзельнікі экспертна-медыйнага форуму "Моладзь – за Саюзную дзяржаву", у тым ліку дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, не выключылі, што можна запрасіць у праект "Цягнік Памяці" моладзь Украіны. Размова пра тых маладых людзей, якія не падтрымліваюць скажэнне гісторыі.Сенатар Касачоў дадаў, што ёсць надзея на тое, што пасажырамі "Цягніка Памяці" можа стаць моладзь з усіх 15 былых савецкіх рэспублік."Але гэта ўжо нашы амбіцыі на 2025 год", - растлумачыў парламентарый.У наступным годзе ў праекце прымуць удзел рабяты пакуль яшчэ не з усёй постсавецкай прасторы. Састаў праедзе па шасці-сямі гарадах у Расіі і па такой жа колькасці месцаў у Беларусі.Цягнік традыцыйна стартуе ў ноч на 22 чэрвеня ў Брэсце, а фінішуе 3 ліпеня ў Мінску. Касачоў нагадаў, што ў 2024 годзе будзе адзначацца 80-годдзе вызвалення Беларусі ад гітлераўскай акупацыі.Удзельнікі праекта, упэўнен сенатар, не толькі даведаюцца пра гісторыю, "Цягнік Памяці" працуе і на сучаснасць. Рабяты бліжэй знаёмяцца і пачынаюць жыць як саюзнікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/16/1063939096_74:0:1138:798_1920x0_80_0_0_b19c122574a9f113ba5953dbdcd174ff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, моладзь, навіны , культура, грамадства, савет федэрацыі, вялікая айчынная вайна, гісторыя
саюзная дзяржава, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, моладзь, навіны , культура, грамадства, савет федэрацыі, вялікая айчынная вайна, гісторыя
Касачоў: аднолькавае прачытанне мінулага – будучыня Саюзнай дзяржавы
Віцэ-спікер верхняй палаты расійскага парламента лічыць, што кожны народ на постсавецкай прасторы мае права ганарыцца сваімі героямі Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Саюзныя адносіны Беларусі і Расіі вытрымалі праверку часам, заявіў намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў падчас расійска-беларускага экспертна-медыйнага форуму "Моладзь – за Саюзную дзяржаву", які праходзіць у Маскве і трансліруецца ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Сенатар упэўнен, што будучыня – за Саюзнай дзяржавай.
"Неад’емнай часткай нашых саюзных адносін (у будучыні - Sputnik) з’яўляецца наша аднолькавае, сумленнае, калі хочаце, адказнае прачытанне мінулага, прачытанне нашай агульнай гісторыі", - сказаў Касачоў.
Ён падзякаваў беларускім уладам за іх стаўленне да гістарычнай памяці. Касачоў лічыць, што ў Беларусі робіцца тое, што павінна рабіцца ў любой сучаснай дэмакратычнай, дзеяздольнай і самадастатковай дзяржаве.
Тое самае, як лічыць сенатар, робіцца і ў Расіі. Канстанцін Касачоў падкрэсліў, што гэта датычыцца гісторыі СССР з усімі яе плюсамі або мінусамі. Сюды ўключаецца Вялікая Айчынная вайна. Парламентарый падкрэсліў, што ўсе без выключэння народы, якія жылі ў савецкай дзяржаве, маюць права ганарыцца сваімі героямі тых гадоў. У кожнага народа свая частка гісторыі Вялікай Айчыннай.
Касачоў звярнуў увагу, што галоўны ўдар у пачатку вайны быў нанесены па Украіне, Расіі і Беларусі. Толькі ўкраінскі бок, на жаль, забыўся пра гэта і здрадзіў памяці сваіх бацькоў і дзядоў.
Удзельнікі экспертна-медыйнага форуму "Моладзь – за Саюзную дзяржаву", у тым ліку дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, не выключылі, што можна запрасіць у праект "Цягнік Памяці" моладзь Украіны. Размова пра тых маладых людзей, якія не падтрымліваюць скажэнне гісторыі.
Сенатар Касачоў дадаў, што ёсць надзея на тое, што пасажырамі "Цягніка Памяці" можа стаць моладзь з усіх 15 былых савецкіх рэспублік.
"Але гэта ўжо нашы амбіцыі на 2025 год", - растлумачыў парламентарый.
У наступным годзе ў праекце прымуць удзел рабяты пакуль яшчэ не з усёй постсавецкай прасторы. Састаў праедзе па шасці-сямі гарадах у Расіі і па такой жа колькасці месцаў у Беларусі.
Цягнік традыцыйна стартуе ў ноч на 22 чэрвеня ў Брэсце, а фінішуе 3 ліпеня ў Мінску. Касачоў нагадаў, што ў 2024 годзе будзе адзначацца 80-годдзе вызвалення Беларусі ад гітлераўскай акупацыі.
Удзельнікі праекта, упэўнен сенатар, не толькі даведаюцца пра гісторыю, "Цягнік Памяці" працуе і на сучаснасць. Рабяты бліжэй знаёмяцца і пачынаюць жыць як саюзнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"