https://bel.sputnik.by/20231211/khusnuln-pachalasya-raspratsoka-plana-adnalennya-maryupalya-na-2024-god-1081886556.html
Хуснулін: пачалася распрацоўка плана аднаўлення Марыупаля на 2024 год
Хуснулін: пачалася распрацоўка плана аднаўлення Марыупаля на 2024 год
Sputnik Беларусь
У горадзе ўжо адноўлена 500 тыс. кв. метраў фасадаў будынкаў, а ў 90% жылых дамоў падаецца цяпло. 11.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-11T10:08+0300
2023-12-11T10:08+0300
2023-12-11T10:11+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
расія
марыупаль
грамадства
рэканструкцыя
навіны
эканоміка
будаўніцтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0b/1081885457_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_ef44dc72519b7abbbcb161b52464664e.jpg
МІНСК, 11 сне – Sputnik. План па аднаўленні Марыупаля па гэтым годзе выконваецца і пачата ўжо работа над планам 2024 года, паведаміў віцэ-прэм’ер РФ Марат Хуснулін.Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ўжо ў 90% жылых дамоў горада падаецца ацяпленне – у горадзе запушчаны ўсе кацельні."У асноўным засталіся "цяжкія" абъекты, якія першапачаткова планавалі пад знос, але пасля дэталёвага вывучэння прынялі рашэнне іх аднаўляць. Такіх каля 80. Яшчэ каля 30 аб’ектаў запатрабуюць да сярэдзіны месяца", - распавёў Хуснулін.Ён удакладніў, што ў Марыупалі ўжо адноўлена 500 тысяч квадратных метраў фасадаў дамоў, размешчаных на цэнтральных вуліцах. У наступным годзе неабходна ўдзяліць увагу добраўпарадкаванню вуліц і грамадскай прасторы, дадаў намеснік прэм’ер-міністра РФ.Пры гэтым Хуснулін падкрэсліў, што ўжо ёсць "бачныя вынікі". Так, у Прыморскім парку зроблены спуск да набярэжнай, з’явіліся новыя назіральныя зоны. Віцэ-прэм’ер расказаў, што ўжо пабываў на будпляцоўцы Нахімаўскага ваенна-марскога вучылішча.Нагадаем, у кастрычніку 2022 года ДНР, ЛНР, Херсонская і Запарожская вобласці ўвайшлі ў склад Расійскай Федэрацыі – гэта адбылося па выніках рэферэндумаў.У красавіку гэтага года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на нарадзе з Кабінетам міністраў падкрэсліў, што новым расійскім рэгіёнам трэба дапамагчы, паколькі без падтрымкі федэральнага цэнтра мясцовыя кіраўнікі не ў стане будуць вырашаць тыя складаныя праблемы, якія збіраліся на гэтых тэрыторыях дзесяцігоддзямі.У сваю чаргу віцэ-прэм’ер Марат Хуснулін паведаміў тады прэзідэнту, што праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця новых рэгіёнаў гатова і поўнасцю ўзгоднена. Ён удакладніў, што гэта аб’ёмны дакумент, больш за 300 старонак, і што тысяча аб’ектаў будуць адрамантаваны і пабудаваны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
марыупаль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0b/1081885457_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_6fe60f381f992064eb7679e7c6a40d09.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, расія, марыупаль, грамадства, рэканструкцыя, навіны , эканоміка, будаўніцтва
спецаперацыя, расія, марыупаль, грамадства, рэканструкцыя, навіны , эканоміка, будаўніцтва
Хуснулін: пачалася распрацоўка плана аднаўлення Марыупаля на 2024 год
10:08 11.12.2023 (абноўлена: 10:11 11.12.2023) У горадзе ўжо адноўлена 500 тыс. кв. метраў фасадаў будынкаў, а ў 90% жылых дамоў падаецца цяпло.
МІНСК, 11 сне – Sputnik. План па аднаўленні Марыупаля па гэтым годзе выконваецца і пачата ўжо работа над планам 2024 года, паведаміў віцэ-прэм’ер РФ Марат Хуснулін.
"У цэлым план па аднаўленні Марыупаля выконваецца. Падвялі вынікі года і пачалі складаць план на наступны ў рамках нарады", - сказана ў паведамленні ў Telegram-канале намеснік кіраўніка расійскага ўрада па выніках яго паездкі ў Марыупаль.
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ўжо ў 90% жылых дамоў горада падаецца ацяпленне – у горадзе запушчаны ўсе кацельні.
"У асноўным засталіся "цяжкія" абъекты, якія першапачаткова планавалі пад знос, але пасля дэталёвага вывучэння прынялі рашэнне іх аднаўляць. Такіх каля 80. Яшчэ каля 30 аб’ектаў запатрабуюць да сярэдзіны месяца", - распавёў Хуснулін.
Ён удакладніў, што ў Марыупалі ўжо адноўлена 500 тысяч квадратных метраў фасадаў дамоў, размешчаных на цэнтральных вуліцах. У наступным годзе неабходна ўдзяліць увагу добраўпарадкаванню вуліц і грамадскай прасторы, дадаў намеснік прэм’ер-міністра РФ.
Пры гэтым Хуснулін падкрэсліў, што ўжо ёсць "бачныя вынікі". Так, у Прыморскім парку зроблены спуск да набярэжнай, з’явіліся новыя назіральныя зоны. Віцэ-прэм’ер расказаў, што ўжо пабываў на будпляцоўцы Нахімаўскага ваенна-марскога вучылішча.
Нагадаем, у кастрычніку 2022 года ДНР, ЛНР, Херсонская і Запарожская вобласці ўвайшлі ў склад Расійскай Федэрацыі – гэта адбылося па выніках рэферэндумаў.
У красавіку гэтага года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на нарадзе з Кабінетам міністраў падкрэсліў, што новым расійскім рэгіёнам трэба дапамагчы, паколькі без падтрымкі федэральнага цэнтра мясцовыя кіраўнікі не ў стане будуць вырашаць тыя складаныя праблемы, якія збіраліся на гэтых тэрыторыях дзесяцігоддзямі.
У сваю чаргу віцэ-прэм’ер Марат Хуснулін паведаміў тады прэзідэнту, што праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця новых рэгіёнаў гатова і поўнасцю ўзгоднена. Ён удакладніў, што гэта аб’ёмны дакумент, больш за 300 старонак, і што тысяча аб’ектаў будуць адрамантаваны і пабудаваны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"