https://bel.sputnik.by/20231213/ulady-belarus-vyrashyl-perafarmatavats-aychynny-bznes-1082005117.html
Улады Беларусі вырашылі перафарматаваць айчынны бізнес
Улады Беларусі вырашылі перафарматаваць айчынны бізнес
Sputnik Беларусь
Дзяржава хоча развіваць прамысловы сектар і дабіцца, каб мікраарганізацыі выраслі ў больш буйны бізнес. 13.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-13T16:58+0300
2023-12-13T16:58+0300
2023-12-13T17:01+0300
эканоміка
іп
юрыдычныя асобы
бізнес
навіны
у беларусі
беларусь
канферэнцыя
міністэрства эканомікі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0d/1081998049_0:0:3076:1731_1920x0_80_0_0_f2286acdd24709650c69d9835f190f04.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Урад разумее, што наспела неабходнасць трансфармацыі прадпрымальніцкага сектара ў Беларусі, заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Уладзімір Навумовіч на канферэнцыі ў Мінску "Бізнес Беларусі: Вынікі 23/Правілы 24", перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, у гэтым напрамку ставяцца тры задачы. Першая – стварэнне ўмоў для маштабавання бізнесу. Уладу не задавальняе, што амаль 90% кампаній у краіне – гэта мікраарганізацыі. Гэта значыць колькасць супрацоўнікаў у кожнай з іх – не больш за 15 чалавек. Менавіта з гэтай прычыны, як патлумачыў Навумовіч, і задуманы спрошчаны пераход з ІП у юрыдычную асобу.Абяцаюцца таксама льготы і прэферэнцыі, аналагічныя ІП, для кампаній з калектывамі не больш за 50 чалавек. З’явіцца і электронная платформа для гэтага віду юрыдычных асоб, каб спрасціць вядзенне справаздачнасці і падаткаабкладанне.Другая – развіццё бізнесу ў рэгіёнах. Занадта вялікая доля прадпрымальнікаў сканцэнтравана ў Мінску, таму плануецца стварыць умовы для інвесціравання ў раёнах рэспублікі. Ёсць планы ў выкарыстанні праграм фінансавання ад Банка развіцця, а таксама кампенсацыі некаторых выдаткаў на інфраструктуру.Трэцяя – стымуляванне развіцця прамысловага сектара. Амаль трэць малога і сярэдняга бізнесу занята ў гандлі, і дзяржава мае намер устараніць гэты перакос. Плануецца стварыць спецыяльныя прампляцоўкі, у тым ліку ў Баранавічах, а таксама нацыянальную кааперацыйную платформу для гэтага сектара.Раней Мінэканомікі ўжо заяўляла, што збіраецца ўкараніць такія змены. У чэрвені гэтага года міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў адзначаў, што, на думку дзяржорганаў, рэформы заканадаўства дапамогуць стварыць новае прадпрымальніцкае асяроддзе, якое "будзе адпавядаць патрэбнасцям беларускага грамадства".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0d/1081998049_190:0:2919:2047_1920x0_80_0_0_3d1dfaff5ee02e4a0226a09391331b59.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, іп, юрыдычныя асобы, бізнес, навіны , у беларусі, беларусь, канферэнцыя, міністэрства эканомікі рб
эканоміка, іп, юрыдычныя асобы, бізнес, навіны , у беларусі, беларусь, канферэнцыя, міністэрства эканомікі рб
Улады Беларусі вырашылі перафарматаваць айчынны бізнес
16:58 13.12.2023 (абноўлена: 17:01 13.12.2023) Дзяржава хоча развіваць прамысловы сектар і дабіцца, каб мікраарганізацыі выраслі ў больш буйны бізнес.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Урад разумее, што наспела неабходнасць трансфармацыі прадпрымальніцкага сектара ў Беларусі, заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Уладзімір Навумовіч на канферэнцыі ў Мінску "Бізнес Беларусі: Вынікі 23/Правілы 24", перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у гэтым напрамку ставяцца тры задачы. Першая – стварэнне ўмоў для маштабавання бізнесу. Уладу не задавальняе, што амаль 90% кампаній у краіне – гэта мікраарганізацыі. Гэта значыць колькасць супрацоўнікаў у кожнай з іх – не больш за 15 чалавек. Менавіта з гэтай прычыны, як патлумачыў Навумовіч, і задуманы спрошчаны пераход з ІП у юрыдычную асобу.
Абяцаюцца таксама льготы і прэферэнцыі, аналагічныя ІП, для кампаній з калектывамі не больш за 50 чалавек. З’явіцца і электронная платформа для гэтага віду юрыдычных асоб, каб спрасціць вядзенне справаздачнасці і падаткаабкладанне.
Другая – развіццё бізнесу ў рэгіёнах. Занадта вялікая доля прадпрымальнікаў сканцэнтравана ў Мінску, таму плануецца стварыць умовы для інвесціравання ў раёнах рэспублікі. Ёсць планы ў выкарыстанні праграм фінансавання ад Банка развіцця, а таксама кампенсацыі некаторых выдаткаў на інфраструктуру.
Трэцяя – стымуляванне развіцця прамысловага сектара. Амаль трэць малога і сярэдняга бізнесу занята ў гандлі, і дзяржава мае намер устараніць гэты перакос. Плануецца стварыць спецыяльныя прампляцоўкі, у тым ліку ў Баранавічах, а таксама нацыянальную кааперацыйную платформу для гэтага сектара.
Раней Мінэканомікі ўжо заяўляла, што збіраецца ўкараніць такія змены. У чэрвені гэтага года міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў адзначаў, што, на думку дзяржорганаў, рэформы заканадаўства дапамогуць стварыць новае прадпрымальніцкае асяроддзе, якое "будзе адпавядаць патрэбнасцям беларускага грамадства".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"