https://bel.sputnik.by/20231214/kampanya-rf-planue-realzavats-u-belarus-nvestpraekt-na-40-mln-dolara-1082013795.html
Кампанія РФ плануе рэалізаваць у Беларусі інвестпраект на 40 млн долараў
Кампанія РФ плануе рэалізаваць у Беларусі інвестпраект на 40 млн долараў
Sputnik Беларусь
Рэалізацыя ў Беларусі праекта такога маштабу дасць магчымасць павысіць дададзеную вартасць ад перапрацоўкі круглага лесу ў 3-4 разы. 14.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-14T09:47+0300
2023-12-14T09:47+0300
2023-12-14T09:47+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
дзмітрый крутой
пасол
пасольства беларусі ў расіі
эканоміка
лясная гаспадарка
лес
навіны
барысаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0c/1079365504_0:0:2768:1557_1920x0_80_0_0_1799fa4e1c26f5be12374278f3af7f52.jpg
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Крутой абмеркаваў з прадстаўнікамі кіраўніцтва расійскай карпарацыі "Технониколь" рэалізацыю маштабнага праекта, паведамілі ў Telegram-канале дыпмісіі.Гэты інвестыцыйны праект расійская кампанія плануе рэалізаваць на базе найбуйнейшага ў Беларусі лесапільнага завода ў Барысаве. Аб’ём інвестыцый складзе не менш як 40 мільёнаў долараў за паўтара года.Прадугледжваецца, што пасля рэалізацыі гэтага маштабнага праекта беларускае лесапільнае прадпрыемства зможа перайсці на вытворчасць прадукцыі з высокай дададзенай вартасцю. Як удакладнілі ў пасольстве, завод зможа выпускаць канструкцыйныя матэрыялы і элементы драўляных дамоў (бэлькі, сценавыя матэрыялы, канструкцыйныя элементы).У Расіі рэалізацыя гэтай прадукцыі будзе ажыццяўляцца праз вытворча-збытавую сістэму карпарацыі "Технониколь".Прывабнасць для інвестараўЯк адзначылі ў дыпмісіі, маштабныя зрухі ў сусветнай эканоміцы прымушаюць расійскі капітал усё часцей звяртаць увагу на Беларусь.Больш за тое, патрабаванні да інвестараў застаюцца нязменнымі ў Беларусі вось ужо на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
барысаў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0c/1079365504_77:0:2537:1845_1920x0_80_0_0_54febdf784b7a9e48c5efd18cdfd31f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, дзмітрый крутой, пасол, пасольства беларусі ў расіі, эканоміка, лясная гаспадарка, лес, навіны , барысаў, інвестыцыі
саюзная дзяржава, дзмітрый крутой, пасол, пасольства беларусі ў расіі, эканоміка, лясная гаспадарка, лес, навіны , барысаў, інвестыцыі
Кампанія РФ плануе рэалізаваць у Беларусі інвестпраект на 40 млн долараў
Рэалізацыя ў Беларусі праекта такога маштабу дасць магчымасць павысіць дададзеную вартасць ад перапрацоўкі круглага лесу ў 3-4 разы.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Крутой абмеркаваў з прадстаўнікамі кіраўніцтва расійскай карпарацыі "Технониколь" рэалізацыю маштабнага праекта, паведамілі ў Telegram-канале дыпмісіі.
Гэты інвестыцыйны праект расійская кампанія плануе рэалізаваць на базе найбуйнейшага ў Беларусі лесапільнага завода ў Барысаве. Аб’ём інвестыцый складзе не менш як 40 мільёнаў долараў за паўтара года.
Прадугледжваецца, што пасля рэалізацыі гэтага маштабнага праекта беларускае лесапільнае прадпрыемства зможа перайсці на вытворчасць прадукцыі з высокай дададзенай вартасцю. Як удакладнілі ў пасольстве, завод зможа выпускаць канструкцыйныя матэрыялы і элементы драўляных дамоў (бэлькі, сценавыя матэрыялы, канструкцыйныя элементы).
У Расіі рэалізацыя гэтай прадукцыі будзе ажыццяўляцца праз вытворча-збытавую сістэму карпарацыі "Технониколь".
"У Беларусі гэта першы праект такога маштабу, які дае магчымасць павысіць дададзеную вартасць ад перапрацоўкі круглага лесу ў 3-4 разы. І ў Расіі да гэтага часу рэалізаваны толькі адзін такі маштабны праект", - адзначылі ў беларускім пасольстве ў РФ.
Прывабнасць для інвестараў
Як адзначылі ў дыпмісіі, маштабныя зрухі ў сусветнай эканоміцы прымушаюць расійскі капітал усё часцей звяртаць увагу на Беларусь.
"Наша краіна з кваліфікаванай рабочай сілай, гнуткім заканадаўствам і эфектыўным дзяржрэгуляваннем разглядаецца і як "ціхая гавань", і як новы вектар росту", - лічаць у пасольстве.
Больш за тое, патрабаванні да інвестараў застаюцца нязменнымі ў Беларусі вось ужо на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"