https://bel.sputnik.by/20231216/eabr-zvyaza-rost-zvr-u-belarus-z-pavelchennem-tsen-na-zolata--svetse-1081968921.html
ЕАБР звязаў рост ЗВР у Беларусі з павелічэннем цэн на золата ў свеце
ЕАБР звязаў рост ЗВР у Беларусі з павелічэннем цэн на золата ў свеце
Sputnik Беларусь
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі па плане да канца года павінны скласці не менш як 6 млрд у доларавым эквіваленце, але па выніках лістапада перавысілі 8... 16.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-16T12:53+0300
2023-12-16T12:53+0300
2023-12-16T12:53+0300
звр
навіны
эканоміка
валюта
золата
у беларусі
беларусь
еабр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1d/1064213610_0:0:3536:1989_1920x0_80_0_0_0dce7e34a9b5460e28c0ae1210e8585c.jpg
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Беларускія ЗВР з пачатку гэтага года павялічыліся на 326 млн долараў, паведамляецца ў чарговым аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).Эксперты банка адзначылі, што кошт золата з пачатку года ў складзе беларускіх рэзерваў вырас на 383 млн долараў. Пры гэтым Нацбанк Беларусі ў 2022 і 2023 гадах некаторы час не публікаваў даныя аб долі золата і іншых актываў у ЗВР.З нядаўніх часоў гэтая інфармацыя стала даступнай, і яна паказвае, што асноўныя віды актываў – замежная валюта і золата. У цэлым рэзервы краіны ў лістападзе выраслі на 108,7 млн долараў і склалі 8 255,6 млн на 1 снежня. Гэта рэкордны паказчык з сакавіка 2022 года.Доля манетарнага золата на 1 снежня склала 3,5246 млрд у доларах. Замежная валюта – 3,3564 млрд у доларавым эквіваленце. Гэта значыць золата, хоць і ненашмат, але перавышае валютны складальнік.Па афіцыйна зацверджаным плане, да канца года ЗВР краіны плануюць утрымаць на ўзроўні не менш за 6 млрд долараў. Пры гэтым Нацбанк гатоў да валютных інтэрвенцый для падтрымання курсу беларускага рубля.Стаўка рэфінансавання, як чакаецца, застанецца ў межах 9-9,5%. Сярэдняя шырокая грашовая маса па плане вырасце на 11-15%, а сярэдняя рублёвая – на 17-22%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231210/belarus-zanyala-tretsyae-mestsa-pa-pamery-zarplat-u-eaes-1081739505.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1d/1064213610_805:0:3536:2048_1920x0_80_0_0_15897ec930c6f6ba448fbd58e4d5a753.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
звр, навіны , эканоміка, валюта, золата, у беларусі, беларусь, еабр
звр, навіны , эканоміка, валюта, золата, у беларусі, беларусь, еабр
ЕАБР звязаў рост ЗВР у Беларусі з павелічэннем цэн на золата ў свеце
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі па плане да канца года павінны скласці не менш як 6 млрд у доларавым эквіваленце, але па выніках лістапада перавысілі 8 млрд.
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Беларускія ЗВР з пачатку гэтага года павялічыліся на 326 млн долараў, паведамляецца ў чарговым аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Эксперты банка адзначылі, што кошт золата з пачатку года ў складзе беларускіх рэзерваў вырас на 383 млн долараў. Пры гэтым Нацбанк Беларусі ў 2022 і 2023 гадах некаторы час не публікаваў даныя аб долі золата і іншых актываў у ЗВР.
З нядаўніх часоў гэтая інфармацыя стала даступнай, і яна паказвае, што асноўныя віды актываў – замежная валюта і золата. У цэлым рэзервы краіны ў лістападзе выраслі на 108,7 млн долараў і склалі 8 255,6 млн на 1 снежня. Гэта рэкордны паказчык з сакавіка 2022 года.
"Больш за 60% павелічэння (ЗВР Беларусі па выніках лістапада - Sputnik) тлумачыцца павышэннем сусветных цэн на золата за апошні месяц", - сказана ў аглядзе ЕАБР.
Доля манетарнага золата на 1 снежня склала 3,5246 млрд у доларах. Замежная валюта – 3,3564 млрд у доларавым эквіваленце. Гэта значыць золата, хоць і ненашмат, але перавышае валютны складальнік.
Па афіцыйна зацверджаным плане, да канца года ЗВР краіны плануюць утрымаць на ўзроўні не менш за 6 млрд долараў. Пры гэтым Нацбанк гатоў да валютных інтэрвенцый для падтрымання курсу беларускага рубля.
Стаўка рэфінансавання, як чакаецца, застанецца ў межах 9-9,5%. Сярэдняя шырокая грашовая маса па плане вырасце на 11-15%, а сярэдняя рублёвая – на 17-22%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"