Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

Лукашэнка падзякаваў Катару за дапамогу ў эвакуацыі беларусаў з Газы

© Sputnik / Виктор ТолочкоТвары і эмоцыі: "рэйс жыцця" прывёз эвакуіраваных з Газы беларусаў і іх сем'і
Твары і эмоцыі: рэйс жыцця прывёз эвакуіраваных з Газы беларусаў і іх сем'і - Sputnik Беларусь, 1920, 18.12.2023
Падпісацца
Пасля абвастрэння палесціна-ізраільскага канфлікту з яго зоны былі эвакуіраваны грамадзяне Беларусі – дапамогу ў гэтым аказаў шэраг краін, у тым ліку і Катар.
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў эміра дзяржавы Катар шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані, яго намесніка шэйха Абдалу бен Хамада аль-Тані і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём, тэкст апублікавала прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што Катар, як і Беларусь, выкарыстоўвае ўсе магчымасці і рэсурсы для садзейнічання дасягненню міру і згоды ў свеце.
"Доха здолела стаць адной з асноўных пляцовак для ўрэгулявання рэгіянальных крызісаў і наладжвання камунікацыі паміж рознымі палітычнымі сіламі", - гаворыцца ў тэксце.
Таксама Лукашэнка выказаў падзяку за дапамогу, аказаную грамадзянам Беларусі пры эвакуацыі з сектара Газа.
Мінск, паводле яго слоў, высока цэніць дружалюбныя адносіны з Дохай і імкнецца да пашырэння ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках, а таксама пошуку агульных інтарэсаў.
Беларускі лідар пацвердзіў гатоўнасць рэспублікі ўмацоўваць супрацоўніцтва з Катарам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, лагістычнай, фінансавай, інвестыцыйнай і іншых галінах і выказаў спадзяванне на асабістую падтрымку эміра Катара.
Лукашэнка таксама адзначыў поспехі Катара ў павышэнні дабрабыту грамадзян, устойлівым развіцці краіны і ўмацаванні яе ролі як важнай рэгіянальнай і міжнароднай пляцоўкі.
"Беларусь падтрымлівае імкненне Вашай дзяржавы да мірнага ўрэгулявання крызісаў на Блізкім Усходзе, а таксама да наладжвання эфектыўнага дыялогу паміж рознымі краінамі глабальных Поўдня і Поўначы", - адзначыў прэзідэнт Беларусі.

Эвакуацыя беларусаў

Нагадаем, што пасля абвастрэння канфлікту паміж Ізраілем і Палесцінай беларускі бок у кантакце з калегамі з Ізраіля і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Расіі і Катара арганізаваў выхад беларускіх грамадзян і іх родных з сектара Газа праз пагранічны пераход "Рафах" на егіпецкую тэрыторыю.
Потым з Каіра беларусаў вывезлі ў Мінск спецрэйсам самалёта "Белавія". Усяго ў Беларусь быў эвакуіраваны 41 чалавек, з іх 22 дзіцяці.
Яшчэ шасцёра, паводле звестак беларускага КДБ, пакідаць тэрыторыю сектара Газа не захацелі "па асабістых прычынах".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Міністр абароны Ізраіля: ХАМАС знаходзіцца на мяжы распаду
Сі Цзіньпін: права народа Палесціны на жыццё павінна быць рэалізавана
Тасмагамбетаў: АДКБ адназначна за мірнае ўрэгуляванне на Блізкім Усходзе
Стужка навiн
0