https://bel.sputnik.by/20231219/mnsk-lchyts-neabkhodnym-u-ramkakh-adkb-udzyalts-uvagu-prableme-shtuchnaga-ntelektu-1082188612.html
Мінск лічыць неабходным у рамках АДКБ удзяліць увагу праблеме штучнага інтэлекту
Мінск лічыць неабходным у рамках АДКБ удзяліць увагу праблеме штучнага інтэлекту
Sputnik Беларусь
Беларускі бок даў справаздачу ў Маскве аб праведзенай рабоце ў рамках свайго старшынства ў Арганізацыі ў 2023 годзе. 19.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-19T17:35+0300
2023-12-19T17:35+0300
2023-12-19T17:35+0300
адкб
навіны
бяспека
палітыка
ніжняя палата парламента
у беларусі
беларусь
уладзімір андрэйчанка
штучны інтэлект
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/06/1063354070_0:0:3087:1737_1920x0_80_0_0_fe0699c8f4fd1cd1adc4a9d2b90e3927.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Беларусь лічыць неабходным працягнуць работу па фарміраванні агульнага парадку дня ў галіне інфармацыйнай бяспекі ў АДКБ, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацсходу рэспублікі Уладзімір Андрэйчанка.Асаблівую ўвагу ён прапанаваў удзяліць пытанню выкарыстання штучнага інтэлекту.Падводзячы вынікі беларускага старшынства ў Арганізацыі ў 2023 годзе, спікер ніжняй палаты парламента адзначыў, што асаблівую ўвагу Мінск удзяліў павышэнню гатоўнасці калектыўных сіл да выканання задач па прызначэнні і ўмацаванні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Ён нагадаў, што на тэрыторыі Беларусі ў гэтым годзе адбыўся комплекс вучэнняў, і "ёсць падставы меркаваць, што праведзеныя мерапрыемствы выканалі сваю мэтавую ўстаноўку па павышэнні гатоўнасці адпаведных сіл і сродкаў".Паводле яго слоў, важным вынікам праведзенай у 2023 годзе работы па лініі парламентарыяў краін АДКБ стала выпрацоўка сумесных заяў аб прадухіленні гонкі ўзбраенняў у космасе, магчымых наступствах выкарыстання боепрыпасаў са збедненым уранам і гэтак далей.У ліку важнейшых мадэльных законаў, прынятых Парламенцкай асамблеяй, на думку Уладзіміра Андрэйчанкі, сталі заканадаўчыя акты "Аб абароне інфармацыі і кібербяспекі", "Аб бяспецы крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры", "Аб праекце рэкамендацый па заканадаўчым забеспячэнні біялагічнай бяспекі дзяржаў-членаў АДКБ".Супрацоўніцтва з ААНУ бягучым годзе АДКБ істотна палепшыла ўзаемадзеянне з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у плане міратворчага і антытэрарыстычнага патэнцыялу. Беларусь актыўна каардынавала свае дзеянні ў рамках Еўразійскай групы Міжпарламенцкага саюза.Ён падкрэсліў, што ў гэты момант мяняецца сістэма міжнародных адносін, і ў гэтых няпростых абставінах ключавую ролю набывае ўмацаванне адзінства ў АДКБ для захавання суверэнітэту і незалежнасці яе ўдзельнікаў.Нагадаем, у АДКБ, акрамя Беларусі, уваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. У 2024 годзе старшынёй у Арганізацыі будзе Казахстан.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231123/takae-abaznachy-pryyarytety-starshynstva-kazakhstana--adkb-1081387033.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/06/1063354070_197:0:2928:2048_1920x0_80_0_0_0b955ac4d6cf248c88256c6b51669327.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, навіны , бяспека, палітыка, ніжняя палата парламента, у беларусі, беларусь, уладзімір андрэйчанка, штучны інтэлект
адкб, навіны , бяспека, палітыка, ніжняя палата парламента, у беларусі, беларусь, уладзімір андрэйчанка, штучны інтэлект
Мінск лічыць неабходным у рамках АДКБ удзяліць увагу праблеме штучнага інтэлекту
Беларускі бок даў справаздачу ў Маскве аб праведзенай рабоце ў рамках свайго старшынства ў Арганізацыі ў 2023 годзе.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Беларусь лічыць неабходным працягнуць работу па фарміраванні агульнага парадку дня ў галіне інфармацыйнай бяспекі ў АДКБ, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацсходу рэспублікі Уладзімір Андрэйчанка.
Асаблівую ўвагу ён прапанаваў удзяліць пытанню выкарыстання штучнага інтэлекту.
"Лічым неабходным працягнуць работу па фарміраванні агульнага парадку дня ў галіне інфармацыйнай бяспекі. Пры гэтым прапануем асаблівую ўвагу ўдзяліць тэме выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту", - сказаў Андрэйчанка, выступаючы ў аўторак на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АДКБ у Маскве, яго цытуе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
Падводзячы вынікі беларускага старшынства ў Арганізацыі ў 2023 годзе, спікер ніжняй палаты парламента адзначыў, што асаблівую ўвагу Мінск удзяліў павышэнню гатоўнасці калектыўных сіл да выканання задач па прызначэнні і ўмацаванні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Ён нагадаў, што на тэрыторыі Беларусі ў гэтым годзе адбыўся комплекс вучэнняў, і "ёсць падставы меркаваць, што праведзеныя мерапрыемствы выканалі сваю мэтавую ўстаноўку па павышэнні гатоўнасці адпаведных сіл і сродкаў".
Паводле яго слоў, важным вынікам праведзенай у 2023 годзе работы па лініі парламентарыяў краін АДКБ стала выпрацоўка сумесных заяў аб прадухіленні гонкі ўзбраенняў у космасе, магчымых наступствах выкарыстання боепрыпасаў са збедненым уранам і гэтак далей.
У ліку важнейшых мадэльных законаў, прынятых Парламенцкай асамблеяй, на думку Уладзіміра Андрэйчанкі, сталі заканадаўчыя акты "Аб абароне інфармацыі і кібербяспекі", "Аб бяспецы крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры", "Аб праекце рэкамендацый па заканадаўчым забеспячэнні біялагічнай бяспекі дзяржаў-членаў АДКБ".
У бягучым годзе АДКБ істотна палепшыла ўзаемадзеянне з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у плане міратворчага і антытэрарыстычнага патэнцыялу. Беларусь актыўна каардынавала свае дзеянні ў рамках Еўразійскай групы Міжпарламенцкага саюза.
"Нягледзячы ні на што, мы выкарыстоўвалі пляцоўку АБСЕ і яе Парламенцкай асамблеі для давядзення да еўрапейскай супольнасці нашай думкі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня", - паведаміў спікер Палаты прадстаўнікоў.
Ён падкрэсліў, што ў гэты момант мяняецца сістэма міжнародных адносін, і ў гэтых няпростых абставінах ключавую ролю набывае ўмацаванне адзінства ў АДКБ для захавання суверэнітэту і незалежнасці яе ўдзельнікаў.
Нагадаем, у АДКБ, акрамя Беларусі, уваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. У 2024 годзе старшынёй у Арганізацыі будзе Казахстан.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"