https://bel.sputnik.by/20231219/shaygu-usu-stratsl-bolsh-za-380-tysyach-vayskotsa-z-pachatku-sva-1082180721.html
Шайгу: УСУ страцілі больш за 380 тысяч вайскоўцаў з пачатку СВА
Шайгу: УСУ страцілі больш за 380 тысяч вайскоўцаў з пачатку СВА
Sputnik Беларусь
У зоне баявых дзеянняў знішчана звыш 5,8 тысячы баевікоў-наёмнікаў з Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін. 19.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-19T14:41+0300
2023-12-19T14:41+0300
2023-12-19T14:41+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
бяспека
міністэрства абароны рф
расія
сяргей шайгу
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/09/1078367057_0:0:1655:930_1920x0_80_0_0_c6ecaabd2e32b624af77ff7132cb99a9.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Страты ўзброеных сіл Украіны з пачатку расійскай спецаперацыі перавысілі 383 тысячы вайскоўцаў забітымі і параненымі, паведаміў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.Пры гэтым, як звярнуў увагу кіраўнік Мінабароны РФ, толькі падчас контрнаступлення, пачатага 4 чэрвеня бягучага года, украінскія войскі страцілі 159 тысяч вайскоўцаў.Міністр падкрэсліў, што ў зоне баявых дзеянняў былі знішчаны ў тым ліку замежныя байцы-наёмнікі, у прыватнасці, ваенныя з Польшчы, ЗША, Брытаніі і іншых краін – усяго больш за 5 800 чалавек.Шайгу адзначыў, што Украіна правяла дзевяць мабілізацый, зараз ідзе дзесятая хваля. Паводле яго слоў, у войскі прызываюцца ў тым ліку абмежавана прыдатныя да ваеннай службы.Што да ваеннай тэхнікі, то страты ўкраінскіх сіл перавысілі 14 тысяч танкаў і іншай бронетэхнікі, 553 самалёты і 259 верталётаў, а таксама 8,5 тысяч гармат палявой артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню.Краіна-банкрутКіраўнік Мінабароны Расіі расказаў, што пры падтрымцы краін блока НАТА Кіеву былі пастаўлены больш як 5 тысяч танкаў, БМП і бронетранспарцёраў, 28 самалётаў, 87 верталётаў, 23 тысячы беспілотнікаў, звыш 1 300 артылерыйскіх сістэм і мільёны снарадаў гарматных калібраў.Ён праінфармаваў, што Украіна на дадзены момант атрымала ад заходніх спонсараў 203 млрд долараў, што на 30 млрд больш, чым яе ВУП."Фактычна гэта краіна-банкрут, бо значная частка гэтых сродкаў – крэдыты, якія падлягаюць вяртанню", - канстатаваў Шайгу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/09/1078367057_90:0:1510:1065_1920x0_80_0_0_a9d5cdf8e6a226d8c27e5d7bd9e1ea1a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , бяспека, міністэрства абароны рф, расія, сяргей шайгу
спецаперацыя, навіны , бяспека, міністэрства абароны рф, расія, сяргей шайгу
Шайгу: УСУ страцілі больш за 380 тысяч вайскоўцаў з пачатку СВА
У зоне баявых дзеянняў знішчана звыш 5,8 тысячы баевікоў-наёмнікаў з Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Страты ўзброеных сіл Украіны з пачатку расійскай спецаперацыі перавысілі 383 тысячы вайскоўцаў забітымі і параненымі, паведаміў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
Пры гэтым, як звярнуў увагу кіраўнік Мінабароны РФ, толькі падчас контрнаступлення, пачатага 4 чэрвеня бягучага года, украінскія войскі страцілі 159 тысяч вайскоўцаў.
"Не пераадолеўшы тактычную зону абароны нашых войск, праціўнік быў спынены і панёс каласальныя страты", - сказаў ён у аўторак на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства з удзелам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Міністр падкрэсліў, што ў зоне баявых дзеянняў былі знішчаны ў тым ліку замежныя байцы-наёмнікі, у прыватнасці, ваенныя з Польшчы, ЗША, Брытаніі і іншых краін – усяго больш за 5 800 чалавек.
Шайгу адзначыў, што Украіна правяла дзевяць мабілізацый, зараз ідзе дзесятая хваля. Паводле яго слоў, у войскі прызываюцца ў тым ліку абмежавана прыдатныя да ваеннай службы.
Што да ваеннай тэхнікі, то страты ўкраінскіх сіл перавысілі 14 тысяч танкаў і іншай бронетэхнікі, 553 самалёты і 259 верталётаў, а таксама 8,5 тысяч гармат палявой артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню.
Кіраўнік Мінабароны Расіі расказаў, што пры падтрымцы краін блока НАТА Кіеву былі пастаўлены больш як 5 тысяч танкаў, БМП і бронетранспарцёраў, 28 самалётаў, 87 верталётаў, 23 тысячы беспілотнікаў, звыш 1 300 артылерыйскіх сістэм і мільёны снарадаў гарматных калібраў.
Ён праінфармаваў, што Украіна на дадзены момант атрымала ад заходніх спонсараў 203 млрд долараў, што на 30 млрд больш, чым яе ВУП.
"Фактычна гэта краіна-банкрут, бо значная частка гэтых сродкаў – крэдыты, якія падлягаюць вяртанню", - канстатаваў Шайгу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пуцін: правядзенне спецыяльнай аперацыі
выявіла шэраг праблем