Галоўчанка: бескантрольнае вывучэнне патагенаў нясе пагрозу свету

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкПрэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.12.2023
Падпісацца
Беларускія ўлады занепакоены распаўсюджваннем у свеце небяспечных захворванняў, у тым ліку, халеры, чумы і адру.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Небяспечныя інфекцыйныя захворванні інтэнсіўна развіваюцца ў свеце, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета біябяспекі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, першае пасяджэнне Савета па біялагічнай бяспецы праходзіць у адпаведнасці з прынятай пастановай урада ў верасні гэтага года. Актуальнасць гэтай тэматыкі з кожным годам толькі ўзрастае.
"Пацвярджэнне гэтага – інтэнсіўнае распаўсюджванне ў свеце небяспечных інфекцыйных хвароб, антыбіётыкарэзістэнтнасць мікраарганізмаў, выбухі раней пераможаных хвароб: такіх небяспечных захворванняў, як халера, чума, адзёр", - адзначыў кіраўнік урада.
Раман Галоўчанка падкрэсліў, што "сур’ёзную пагрозу жывому свету нясе не заўсёды кантралюемая навуковая дзейнасць па вывучэнні патагенных субстанцый і мікраарганізмаў, узбуджальнікаў небяспечных хвароб".
На яго думку, на ўсе гэтыя аспекты трэба звярнуць пільную ўвагу і выбудоўваць сістэму маніторынгу і прадухілення.
Прэм’ер асабліва адзначыў, што ў краіне стан біялагічнай бяспекі ў цэлым ацэньваецца як стабільны.
"Небяспека біялагічных пагроз, а менавіта, вокамгненнае іх распаўсюджванне і абмежаванасць магчымасцей рэалізацыі папераджальных масавых ахоўных мерапрыемстваў, з’яўляецца для нас галоўным выклікам", - лічыць ён.

Савет па біябяспецы

Стварэнне Савета па біялагічнай бяспецы анансаваў у сярэдзіне верасня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Згодна з зацверджаным палажэннем, гэты дзяржорган будзе ажыццяўляць каардынацыю работы, што праводзіцца ў рэспубліцы, па прадухіденні, выяўленні і зніжэнні біялагічных рызык, якія могуць негатыўна ўздзейнічаць на здароўе чалавека, жывёл, расліны, прадукты харчавання і навакольнае асяроддзе.
У бліжэйшы час Савет зоймецца выпрацоўкай прапаноў па фарміраванні і рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне гарантавання біябяспекі, а таксама вызначыць прыярытэтныя напрамкі ў гэтай сферы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прабіркі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.09.2023
Савет па біябяспецы ствараецца ў Беларусі для барацьбы з інфекцыямі
Стужка навiн
0