https://bel.sputnik.by/20231226/nefarmalnaya-sustrecha-kranko-dzyarzha-snd-pachalasya--sankt-petsyarburgu-1082369871.html
Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД пачалася ў Санкт-Пецярбургу
Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД пачалася ў Санкт-Пецярбургу
Sputnik Беларусь
Спачатку кіраўнікі дзяржаў прыехалі ў музей-запаведнік "Павловск", потым яны паедуць у Царскае Сяло і Пецяргоф. 26.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-26T13:46+0300
2023-12-26T13:46+0300
2023-12-26T14:12+0300
снд
санкт-пецярбург
расія
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082368657_0:0:2138:1202_1920x0_80_0_0_ac02281453d5ea9b6e860da87c522253.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД пачалася ў Санкт-Пецярбургу, у музеі-запаведніку "Павловск".Нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД расійскі лідар Уладзімір Пуцін заўсёды збірае напярэдадні Новага года, яны праходзяць у Санкт-Пецярбургу. Сёлета калег з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана Пуцін запрасіў не на перагаворы, а пачаў саміт з экскурсійнай прагулкі па вядомых палацава-паркавых месцах горада на Няве.Спачатку лідары краін СНД прыехалі ў Паўлаўск, затым яны адправяцца ў Царскае сяло і Пецяргоф.Як паведамляе РІА Навіны, пакуль усе кіраўнікі дзяржаў гулялі па музеі-запаведніку "Павловск", прэзідэнты Азербайджана і Беларусі правялі двухбаковую сустрэчу.Вальс для прэзідэнтаўУ Паўлаўску лідараў краін СНД сустрэлі калядоўшчыкі, а таксама сімфанічны аркестр.Разам з аркестрам "Северная симфония" класічныя музычныя творы выканаў маэстра Сяргей Ралдугін (віяланчэль), а таксама і скрыпач Павел Мілюкоў. У праграме былі вальсы і рамансы.Паведамляецца, пасля прагулкі па Царскасельскім палацы і Пецяргофе лідары краін СНД завершаць нефармальны саміт размовай у Канстанцінаўскім палацы ў Стрэльні.Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, у Стрэльні, дзе пройдзе пасяджэнне нефармальнага саміту, будзе выступленне прэзідэнта Пуціна. Кіраўнік расійскай дзяржавы звернецца да ўдзельнікаў саміту, потым адбудзецца абед у гонар лідараў краін СНД, якія прыбылі на нефармальную сустрэчу.Сёння другі дзень знаходжання лідараў краін СНД у Санкт-Пецярбургу, учора прайшло пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231226/lukashenka-eaes-da-2045-goda-mozha-stats-polyusam-ekanamchnaga-prytsyazhennya-1082352277.html
санкт-пецярбург
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082368657_58:0:2002:1458_1920x0_80_0_0_f4982cb0496836af0ef1732c80b3d192.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, санкт-пецярбург, расія, палітыка, навіны
снд, санкт-пецярбург, расія, палітыка, навіны
Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД пачалася ў Санкт-Пецярбургу
13:46 26.12.2023 (абноўлена: 14:12 26.12.2023) Спачатку кіраўнікі дзяржаў прыехалі ў музей-запаведнік "Павловск", потым яны паедуць у Царскае Сяло і Пецяргоф.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД пачалася ў Санкт-Пецярбургу, у музеі-запаведніку "Павловск".
Нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД расійскі лідар Уладзімір Пуцін заўсёды збірае напярэдадні Новага года, яны праходзяць у Санкт-Пецярбургу. Сёлета калег з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана Пуцін запрасіў не на перагаворы, а пачаў саміт з экскурсійнай прагулкі па вядомых палацава-паркавых месцах горада на Няве.
Спачатку лідары краін СНД прыехалі ў Паўлаўск, затым яны адправяцца ў Царскае сяло і Пецяргоф.
Як паведамляе
РІА Навіны, пакуль усе кіраўнікі дзяржаў гулялі па музеі-запаведніку "Павловск", прэзідэнты Азербайджана і Беларусі правялі двухбаковую сустрэчу.
У Паўлаўску лідараў краін СНД сустрэлі калядоўшчыкі, а таксама сімфанічны аркестр.
Разам з аркестрам "Северная симфония" класічныя музычныя творы выканаў маэстра Сяргей Ралдугін (віяланчэль), а таксама і скрыпач Павел Мілюкоў. У праграме былі вальсы і рамансы.
Паведамляецца, пасля прагулкі па Царскасельскім палацы і Пецяргофе лідары краін СНД завершаць нефармальны саміт размовай у Канстанцінаўскім палацы ў Стрэльні.
Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, у Стрэльні, дзе пройдзе пасяджэнне нефармальнага саміту, будзе выступленне прэзідэнта Пуціна. Кіраўнік расійскай дзяржавы звернецца да ўдзельнікаў саміту, потым адбудзецца абед у гонар лідараў краін СНД, якія прыбылі на нефармальную сустрэчу.
Сёння другі дзень знаходжання лідараў краін СНД у Санкт-Пецярбургу, учора прайшло пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"