https://bel.sputnik.by/20231226/rost-zakhvorvannya-na-vrusnyya-nfektsy-adznachaetstsa--belarus-1082367655.html
Рост захворвання на вірусныя інфекцыі адзначаецца ў Беларусі
Рост захворвання на вірусныя інфекцыі адзначаецца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У Беларусі ўжо ёсць першыя выпадкі захворвання на грып, Міністэрства аховы здароўя прадоўжыла тэрмін вакцынацыі да канца снежня. 26.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-26T13:19+0300
2023-12-26T13:19+0300
2023-12-26T13:19+0300
грып
вакцынацыя
грамадства
здароўе
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
у беларусі
беларусь
навіны
covid-19
каронавірус covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104000/49/1040004946_0:114:3240:1937_1920x0_80_0_0_0dcd0a70d8f09c7cef89fc3c9c22dfae.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. У Беларусі рэгіструецца сезонны ўздым захворвання на вірусныя інфекцыі, што характэрна для гэтага перыяду часу, паведаміў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў на прэс-канферэнцыі ў аўторак.Па словах эпідэміёлага, сярод хворых пераважаюць дзеці і падлеткі да 18 гадоў. На іх долю прыпадае амаль 60% усіх выпадкаў вірусных інфекцый.Акрамя гэтага, медыкі рэгіструюць захворванне на пнеўманію сярод дарослых, у тым ліку COVID-19.Таксама рэгіструюцца выпадкі захворвання на грып. Пакуль што яны адзінкавыя, але пры лабараторным даследаванні пацвярджаецца, што цыркулююць тры вірусы, якія ўключаны ў склад грыпозных вакцын бягучага года, дадаў Ігнатаў."Сёння ўсе выпадкі лабараторна пацверджанага грыпу зарэгістраваны ў непрышчэпленых асоб. А па даных эпідсезона 2022-2023 гадоў не былі прышчэплены больш за 90% усіх хворых, што яшчэ раз пацвярджае важнасць вакцынацыі", - звярнуў увагу Ігнатаў.Эпідэміёлаг таксама нагадаў, што Міністэрства аховы здароўя працягнула тэрмін вакцынацыі супраць грыпу да канца снежня гэтага года. Сёння ў Беларусі даступны шэсць вакцын – як трохвалентныя, так і чатырохвалентныя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231117/anshchanka-raspav-ts-budze-novaya-pandemya-covid-1081224132.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104000/49/1040004946_260:0:2991:2048_1920x0_80_0_0_e5f9ad8d14cf574172db7805ada5924e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грып, вакцынацыя, грамадства, здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, навіны , covid-19, каронавірус covid-19, каронавірус
грып, вакцынацыя, грамадства, здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, навіны , covid-19, каронавірус covid-19, каронавірус
Рост захворвання на вірусныя інфекцыі адзначаецца ў Беларусі
У Беларусі ўжо ёсць першыя выпадкі захворвання на грып, Міністэрства аховы здароўя прадоўжыла тэрмін вакцынацыі да канца снежня.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. У Беларусі рэгіструецца сезонны ўздым захворвання на вірусныя інфекцыі, што характэрна для гэтага перыяду часу, паведаміў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў на прэс-канферэнцыі ў аўторак.
Па словах эпідэміёлага, сярод хворых пераважаюць дзеці і падлеткі да 18 гадоў. На іх долю прыпадае амаль 60% усіх выпадкаў вірусных інфекцый.
Акрамя гэтага, медыкі рэгіструюць захворванне на пнеўманію сярод дарослых, у тым ліку COVID-19.
"У 53% выпадкаў былі выяўлены вірусы, у тым ліку SARS-CoV-2, які выклікае COVID-19. Гэта сведчыць аб тым, што гэты вірус працягвае цыркуляваць сярод насельніцтва і, на жаль, ён пакуль што нікуды не пайшоў", - адзначыў Ігнатаў.
Таксама рэгіструюцца выпадкі захворвання на грып. Пакуль што яны адзінкавыя, але пры лабараторным даследаванні пацвярджаецца, што цыркулююць тры вірусы, якія ўключаны ў склад грыпозных вакцын бягучага года, дадаў Ігнатаў.
"Сёння ўсе выпадкі лабараторна пацверджанага грыпу зарэгістраваны ў непрышчэпленых асоб. А па даных эпідсезона 2022-2023 гадоў не былі прышчэплены больш за 90% усіх хворых, што яшчэ раз пацвярджае важнасць вакцынацыі", - звярнуў увагу Ігнатаў.
Эпідэміёлаг таксама нагадаў, што Міністэрства аховы здароўя працягнула тэрмін вакцынацыі супраць грыпу да канца снежня гэтага года. Сёння ў Беларусі даступны шэсць вакцын – як трохвалентныя, так і чатырохвалентныя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"