https://bel.sputnik.by/20231227/belarus-adkrye-pasolstva--ekvataryyalnay-gvne-1082396947.html
Беларусь адкрые пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі
Беларусь адкрые пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі
Sputnik Беларусь
Улады рэспублікі робяць стаўку на развіццё адносін з афрыканскімі дзяржавамі, каб пастаўляць туды прадукцыю і тэхналогіі. 27.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-27T10:07+0300
2023-12-27T10:07+0300
2023-12-27T10:07+0300
афрыка
беларусь
пасольства
экватарыяльная гвінея
у свеце
палітыка
навіны
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1b/1082390474_0:0:2992:1683_1920x0_80_0_0_18230b1b2f5e75eee754d39b9ff1a52d.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Урад Беларусі пастанавіў адкрыць да 1 жніўня 2024 года пасольства ў Рэспубліцы Экватарыяльная Гвінея, гаворыцца ў дакуменце №930 ад 22 снежня, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале ў сераду.Пры гэтым асабліва падкрэсліваецца, што фінансаванне дыпламатычнай місіі будзе ісці ў рамках бюджэту, які прадугледжаны МЗС на забеспячэнне замежустаноў.Раней у кастрычніку бягучага года адкрыццё пасольства ў гэтай афрыканскай краіне анансаваў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік падчас візіту ў Мінск яго гвінейскага калегі Сімяона Аёна Эсона Ангуэ.Беларускія ўлады бачаць у Экватарыяльнай Гвінеі ў перспектыве хаб для паставак беларускай прадукцыі ў суседнія краіны Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі.Нагадаем, што ў верасні беларускую сталіцу з першым дзяржаўным візітам наведаў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога.У снежні з афіцыйным візітам у Гвінею прыехаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар правёў у краіне два дні, паспеўшы за гэты час пабываць у новай сталіцы, якая будуецца.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231215/gomselmash-planue-pastavts-u-afryku-sto-selgasmashyn-1082059116.html
афрыка
беларусь
экватарыяльная гвінея
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1b/1082390474_200:0:2867:2000_1920x0_80_0_0_023dc7b270c6310c3c9b88fbe8eee1ab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
афрыка, беларусь, пасольства, экватарыяльная гвінея, у свеце, палітыка, навіны , эканоміка
афрыка, беларусь, пасольства, экватарыяльная гвінея, у свеце, палітыка, навіны , эканоміка
Беларусь адкрые пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі
Улады рэспублікі робяць стаўку на развіццё адносін з афрыканскімі дзяржавамі, каб пастаўляць туды прадукцыю і тэхналогіі.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Урад Беларусі пастанавіў адкрыць да 1 жніўня 2024 года пасольства ў Рэспубліцы Экватарыяльная Гвінея, гаворыцца ў дакуменце №930 ад 22 снежня, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале ў сераду.
"Міністэрству фінансаў праводзіць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Экватарыяльная Гвінея", - адзначаецца ў пастанове.
Пры гэтым асабліва падкрэсліваецца, што фінансаванне дыпламатычнай місіі будзе ісці ў рамках бюджэту, які прадугледжаны МЗС на забеспячэнне замежустаноў.
Раней у кастрычніку бягучага года адкрыццё пасольства ў гэтай афрыканскай краіне анансаваў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік падчас візіту ў Мінск яго гвінейскага калегі Сімяона Аёна Эсона Ангуэ.
Беларускія ўлады бачаць у Экватарыяльнай Гвінеі ў перспектыве хаб для паставак беларускай прадукцыі ў суседнія краіны Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі.
Нагадаем, што ў верасні беларускую сталіцу з першым дзяржаўным візітам наведаў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога.
У снежні з афіцыйным візітам у Гвінею прыехаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар правёў у краіне два дні, паспеўшы за гэты час пабываць у новай сталіцы, якая будуецца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"