"Дзед цукеркі раздае ды смяецца ў вусы…": вершы пра Новы год
![Дзед Мароз з цукеркамі Дзед Мароз з цукеркамі - Sputnik Беларусь, 1920, 27.12.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/19/1070515985_0:0:1800:1014_1920x0_80_0_0_1d3071d2de0288f5aef6b276b3b6c7f7.jpg)
![Домик Деда Мороза в парке Горького в Минске Домик Деда Мороза в парке Горького в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/17/1046473510_0:0:3000:2000_1920x0_80_0_0_a96c8eae04bb0184fa5c0a73a296ca5e.jpg)
Новы год
Новы год! Новы год!
Пачынаем карагод!
Закружылася ля ёлкі
Наша дружная сям’я.
Закружыліся іголкі,
Закружылася зямля,
Закружыўся белы дзед,
Закружыўся цэлы свет!
А на ёлцы – цацак, цацак!
Рыбкі, дырыжаблікі.
Нібы росныя, іскрацца
На галінках яблыкі.
І дрыжаць-зіхцяць яны,
Срэбраныя бусы.
Дзед цукеркі раздае
Ды смяецца ў вусы.
![Дед Мороз и девочка, архивное фото Дед Мороз и девочка, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103931/81/1039318129_0:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_e7dda852db37fb9f69136778d5a193b6.jpg)
Дзeд Мapoз
У вoпpaтцы бeлaй
Шыpoкaй, дaўгoй
З вялiкaй пyшыcтaй
Мятлoй-бapaдoй
Пpыйшoў к нaм здaлёкy
Дзядyля Мapoз,
Зaвei i xoлaд
З caбoю пpынёc.
У бeль aпpaнae
Ён дpэвы, кycты,
Нa pэчкax, aзёpax
Бyдye мacты.
Пa вyлiцы xoдзiць
Ды cнeгaм xpyшчыць,
Bятpы з caбoй вoдзiць,
У дpoвax тpaшчыць.
Ён гpyкae ў cцeны
I xaт i cянeй
Ды гoлacaм гyлкiм
Склiкae дзяцeй:
"Bыxoдзьцe, paбяты!
Чac лaдзiць кaтoк.
Дык жывa ж зa пpaцy,
Шyмлiвы гypтoк!"
![Новогодняя елка в ТЦ Дана Молл Новогодняя елка в ТЦ Дана Молл - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/16/1046459082_0:0:3000:2000_1920x0_80_0_0_6bbe80a4d671b1220d07129c3242bb8f.jpg)
З Новым годам!
З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!
Кінем покліч гулказвонны
Ад аконца да аконца,
Свет паклічам мёртва-сонны
Аж да сонца, аж да сонца!
Для унукаў, для праўнукаў
Расцярэбім сцежкі-шляхі;
Хай пануюць над прынукай –
Каб аж к небу лёту ўзмахі!..
Над зямлёй зардзіць вясёлка
После бураў, ліхалеццяў;
Бацьку, маці жыць нялёгка, –
Хай жа лёгка жывуць дзеці!
З Новым годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямліца!
Беларускі наш народзе!
![Елочные игрушки делают на фабрике под Минском Елочные игрушки делают на фабрике под Минском - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103235/89/1032358976_0:0:3000:1997_1920x0_80_0_0_34bce30f10d13468d2c66903d4f77305.jpg)
Перад Новым годам
Дзед Мароз рабіў абход
Перад Новым годам,
Воды рэчак і балот
Замуроўваў лёдам.
Кожны ў горадзе куток
Абышоўшы рана,
Заглянуў ён на каток
Неяк нечакана.
У дзяцей звіняць канькі
Каля самай ёлкі,
На якой, як аганькі,
Ззяюць ярка зоркі.
І рашыў тут Дзед Мароз:
– Што ж хадзіць без толку...
Барадой сівой патрос,
Стаў з кійком пад ёлку.
![Новогодняя елка Новогодняя елка - Sputnik Беларусь, 1920, 27.12.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0d/1081979260_0:0:3082:2048_1920x0_80_0_0_576aee5eb5ec047a744bb198ca755ea4.jpg)
Ёлка-бароўка
Ёлачка-бароўка
У хатку да цяпла
Ад шэрага воўка
З бору уцякла.
Мы ёй падарылі
Цацкі і шары.
Зоркай азарылі –
Гары, гары!
А над нашай ёлкай –
Яркая вясёлка.
А пад нашай ёлкай –
Вёрткая вавёрка.
А навокал ёлкі –
Танцы і смех.
Развяжы, дзядуля,
З цукеркамі мех!
![Цацкі з савецкай сімволікай, 50-я гады Цацкі з савецкай сімволікай, 50-я гады - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102676/13/1026761322_0:0:3200:2400_1920x0_80_0_0_b62beeabcd90b8f6ded80ac35289454c.jpg)
У навагодні вечар
Навагодні вечар зорны...
Як заўсёды, Дзед Мароз
У дзіцячы сад прасторны
З лесу ёлачку прынёс.
Ну і ёлка!.. Што за ёлка!..
Колькі цацак тых на ёй:
Тут і грыб, і рак, і пчолка,
І мядзведзь, і воўк з лісой...
Дзеці кружацца наўкола.
Добра з госцем дарагім! –
Колькі радасці вясёлай
Ён прывёз з сабою ім!
Тут гулянкі, карагоды,
Песні ўсюды – тут і там...
А Мароз белабароды
Важна стаў пад ёлку сам.
![Морозные узоры на стекле на стекле ранним утром Морозные узоры на стекле на стекле ранним утром - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104439/51/1044395117_0:0:3116:2047_1920x0_80_0_0_833486c9ba0e253ad69511969a381f4e.jpg)
Малюнкі на шыбе
Якія, гляньце, Дзед Мароз
Намаляваў узоры!..
Галінкі срэбныя бяроз,
Букеты кветак, зоры.
А вось і ёлачкі стаяць –
Усё мне на пацеху…
Дзед, намалюй мяне, а я –
Цябе зляплю са снегу!
![Дед Мороз и Снегурочка Дед Мороз и Снегурочка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102683/68/1026836865_0:0:3040:2048_1920x0_80_0_0_c07fbf9329ba540f0b13d2a5614731fd.jpg)
Снягурка
Я, дзеці, Снягурка.
У лесе расла я.
З вас кожны мяне,
Пэўна, ў госці чакае.
Нясу падарункі,
Нясу віншаванні
Наташы і Валі,
Руслану і Мані.
Гірлянд электрычных
Заззялі вясёлкі...
Мы з Дзедам Марозам
Прынеслі вам ёлку.
Калі ж сакавік
Поіць сокам бярозы,
Пакінуць вас мусім
Мы з Дзедам Марозам.
Памчаць нас далёка
На поўнач алені,
Туды, дзе маржы,
Туды, дзе цюлені.
Па белых ільдзінах
Да Новага года
З звярамі вадзіць
Будзем там карагоды.
I ўсё ж, хоць і весела
Там я зімую,
А, дзеці, па вас
Часта, часта сумую!
![Елочные игрушки в витрине магазина в Варшаве Елочные игрушки в витрине магазина в Варшаве - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/04/1046314926_0:0:3089:2048_1920x0_80_0_0_17940ff43b8010055c506670f2cccb5b.jpg)
Новы год
Пасінеў на рэках лёд,
Неба ў ясных зорках.
Зноў прыйшоў к нам Новы год
З песнямі і ёлкай.
Водзіць з намі карагод
Сам мароз-дзядуля.
Многа казак у яго
I вясёлых гульняў.
![Резиденция Деда Мороза в Беловежской пуще Резиденция Деда Мороза в Беловежской пуще - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101355/75/1013557588_0:0:1280:853_1920x0_80_0_0_648c1e0e990b14261de10c8bbd978dd0.jpg)
Новы год у лесе
Дзень лагодны,
дзень пагодны!
Рой сняжынак навагодні.
Вакол ёлкі звераняты
ладзяць гульні,
ладзяць свята.
Дружна водзяць карагод –
сустракаюць Новы Год.
Вунь мядзведзік, Дзед Мароз
пад яліну ў снег урос.
Ваўчанё Снягуркі ўборы
прымярае – смех ды й гора.
На касога зайку ліска –
коса глянуць?
Ані блізка.
І казуля, і сахаты
завіталі як дахаты.
Папаселі на гучкі
барсучкі і хамячкі.
На вяршаліне ўгары
ліхтарамі снегіры.
А на самай на макушцы
ззяе сонейка жар-птушкай.
Дзень пагодны,
дзень лагодны,
рой сняжынак карагодны.
Новы Год гуляць у лесе
радасна і весела!
![Мальчик катается на санках, 1976 год Мальчик катается на санках, 1976 год - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/07/1058533580_0:0:3064:2048_1920x0_80_0_0_9074e49639cf32803af9ea24f1fec84c.jpg)
Дзед Мароз і Міхасёк
Міхасёк зімовым ранкам,
Захапіўшы ў сенцах санкі,
Выйшаў, стаў сярод двара:
Дзе ж гуляе дзетвара?
Тут з'явіўся Дзед Мароз
І адразу – цап за нос.
Ну а потым, быццам жартам,
Угчыкнуў за вуха раптам.
Хлопчык здзекаў не стрываў –
Драпака адразу даў.
На крутую горку ўцёк
Ад марозу Міхасёк.
Дзед Мароз такі старэнькі,
У яго баляць каленкі.
Ён ад хлопчыка адстаў
І... чапляцца перастаў!
![Кролики на ферме Витебской области Кролики на ферме Витебской области - Sputnik Беларусь, 1920, 28.12.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/13/1070260819_0:0:2862:2048_1920x0_80_0_0_d67d987f778fb6bef605cb9a90d94127.jpg)
Кружацца сняжынкі
Хто там шустры скача?
Ціха снег рыпіць –
Гэта зайка з дачы
Праз лясок бяжыць.
Кружацца сняжынкі,
Нібы ў дзіўным сне.
Зайка для Дарынкі
Торбачку нясе.
А ёй – пажаданні
Добраю расці,
Быць заўжды стараннай,
Шчырай у жыцці.
Хоча ён з Дарынкай
Сам на Новы год
Хоць бы на хвілінку
Стаць у карагод.