Рэзідэнцыі і памесці Дзеда Мароза ў Беларусі – інфаграфіка

Падпісацца
Напярэдадні навагодніх свят у розных рэгіёнах Беларусі адкрыліся рэзідэнцыі і памесці Дзеда Мароза. Дзе яны знаходзяцца – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Самая галоўная рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза – у Нацыянальным парку "Белавежская пушча", яна займае амаль 15 гектараў. На гэтай казачнай тэрыторыі размешчаны Дом Снягуркі, Скарбніца, Чароўны млын, а таксама Казачная паляна 12 месяцаў.
Самая незвычайная рэзідэнцыя – на "Лініі Сталіна" – там Дзед Мароз у генеральскай каракулевай шапцы. На тэрыторыі гэтай рэзідэнцыі Дзеда Мароза ўсе святы будуць праходзіць "выпрабаванні" для дзяцей – стральба па мішэнях, кіданне навагодніх гранат.
У Мінску таксама ёсць "сталічны зімовы офіс" Дзеда Мароза.
Дзед Мароз падрыхтаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак казачныя прадстаўленні, будзе катаць усіх на тройках, арганізоўваць чаяпіцце.
Адрасы рэзідэнцый Дзеда Мароза ў Беларусі

Адрас рэзідэнцыі Дзеда Мароза

Геакаардынаты:

"Памесце" ў Белавежскай пушчы: Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, аг. Каменюкі

52.556889, 23.797583

Рэзідэнцыя на "Лініі Сталіна": Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Лашаны

54.058071, 27.297662

Сталічны офіс Дзеда Мароза: г. Мінск, вул. Фрунзэ, 2, парк імя М. Горкага

53.904634, 27.572424

Рэзідэнцыя ў Станькава: Мінская вобл., Дзяржынскі р-н, 1,5 км ад в. Станькава

53.640904, 27.212140

Рэзідэнцыя ў Налібоцкай пушчы: Гродзенская вобл., Іўеўскі р-н, в. Залейкі

53.844064, 25.601662

Сядзіба Зюзі Прыазёрскага: Віцебская вобл., Пастаўскі р-н, база адпачынку "Азяркі"

55.152867, 26.851863

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Гомельшчыне: Гомельская вобл., Кастрычніцкі р-н, в. Бубноўка

52.560001, 28.748324

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Магілёўшчыне: Магілёўскі р-н, в. Буйнічы, вул. Арлоўскага, УА "МДАЛТК імя К. П. Арлоўскага"

53.863931, 30.268309

Прыдзвінская рэзідэнцыя Дзеда Мароза: Віцебская вобл., Віцебскі р-н, за 1 км на паўднёвы захад ад в. Барвін

5.261699, 30.203971

Партызанскі Дзед Мароз: Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, вул. Паштовая, 7

Домік Дзеда Мароза ў Мінскім заапарку: г. Мінск, вул. Ташкенцкая, 40

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Дзед цукеркі раздае ды смяецца ў вусы…": вершы пра Новы год
Пераднавагодні настрой у зімовых вершах: "Дзеда лепім мы са снегу!"
"Скрыпяць асверы на марозе": зімовыя цуды ў вершах беларускіх класікаў
Стужка навiн
0