https://bel.sputnik.by/20231231/putsn-rabota-na-agulnuyu-karysts-zgurtavala-gramadstva-1082513590.html
Пуцін: работа на агульную карысць згуртавала грамадства
Пуцін: работа на агульную карысць згуртавала грамадства
Sputnik Беларусь
Навагодні зварот расійскага прэзідэнта доўжыўся каля чатырох хвілін, паглядзець яго ўжо змаглі жыхары ўсходняй часткі Расіі. 31.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-31T18:39+0300
2023-12-31T18:39+0300
2023-12-31T20:44+0300
уладзімір пуцін
навіны
зварот
расія
расіяне
віншаванне
свята
палітыка
бяспека
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1f/1082512476_0:303:3071:2030_1920x0_80_0_0_be344c00a63496ed27d39cae0b89cf56.jpg
МІНСК, 31 сне – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у навагоднім звароце да грамадзян краіны заявіў, што грамадства РФ востра і выразна ўсведамляе, як шмат зараз залежыць ад яго.Паводле яго слоў, адыходзячы 2023 хутка стане часткай гісторыі. У ім расіяне шмат працавалі, шмат што зрабілі і ганарыліся агульнымі дасягненнямі.Пасля чаго звярнуў увагу: галоўнае, што аб’ядноўвала і аб’ядноўвае расіян – гэта лёс айчыны і "глыбокае разуменне найвышэйшай значнасці таго гістарычнага этапу, праз які праходзіць Расія".Перад грамадствам стаяць мэты маштабнага характару, што накладае каласальную адказнасць за радзіму на кожнага расіяніна.Расійскі прэзідэнт нагадаў, што будучы год аб’яўлены Годам сям’і, і адзначыў, што сапраўднай вялікай сям’ёй з’яўляецца тая, дзе растуць дзеці і дзе ёсць любоў і павага адзін да аднаго.Пуцін выказаў упэўненасць, што лёс краіны вяршыць шматнацыянальны народ Расіі. "Мы – адна краіна, адна вялікая сям’я. Мы забяспечым упэўненае развіццё айчыны, дабрабыт нашых грамадзян, станем яшчэ мацнейшымі, мы разам, і гэта самы надзейны залог будучыні Расіі".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231231/belarus--rasya-dabyutstsa-bolshaga-navagodnyae-vnshavanne-barysa-gryzlova-1082486885.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1f/1082512476_203:0:2934:2048_1920x0_80_0_0_919dd9798bacc658058b0b31ecdb2951.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, навіны , зварот, расія, расіяне, віншаванне, свята, палітыка, бяспека, грамадства, эканоміка, новы год - 2024
уладзімір пуцін, навіны , зварот, расія, расіяне, віншаванне, свята, палітыка, бяспека, грамадства, эканоміка, новы год - 2024
Пуцін: работа на агульную карысць згуртавала грамадства
18:39 31.12.2023 (абноўлена: 20:44 31.12.2023) Навагодні зварот расійскага прэзідэнта доўжыўся каля чатырох хвілін, паглядзець яго ўжо змаглі жыхары ўсходняй часткі Расіі.
МІНСК, 31 сне – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у навагоднім звароце да грамадзян краіны заявіў, што грамадства РФ востра і выразна ўсведамляе, як шмат зараз залежыць ад яго.
"Работа на агульную карысць згуртавала грамадства. Мы адзіныя ў нашых намерах. У працы і ў баі. У будні і святы. Праяўляючы самыя галоўныя рысы народа Расіі: салідарнасць, міласэрнасць, стойкасць", - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Паводле яго слоў, адыходзячы 2023 хутка стане часткай гісторыі. У ім расіяне шмат працавалі, шмат што зрабілі і ганарыліся агульнымі дасягненнямі.
"Былі цвёрдыя, адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, нашу свабоду і бяспеку: нашы каштоўнасці, якія былі і застаюцца для нас непарушнай апорай", - адзначыў Пуцін.
Пасля чаго звярнуў увагу: галоўнае, што аб’ядноўвала і аб’ядноўвае расіян – гэта лёс айчыны і "глыбокае разуменне найвышэйшай значнасці таго гістарычнага этапу, праз які праходзіць Расія".
Перад грамадствам стаяць мэты маштабнага характару, што накладае каласальную адказнасць за радзіму на кожнага расіяніна.
Расійскі прэзідэнт нагадаў, што будучы год аб’яўлены Годам сям’і, і адзначыў, што сапраўднай вялікай сям’ёй з’яўляецца тая, дзе растуць дзеці і дзе ёсць любоў і павага адзін да аднаго.
"У надыходзячым годзе хачу пажадаць усім расійскім сем’ям самага добрага, бо з гісторыі кожнай сям’і складаецца гісторыя нашай вялізнай цудоўнай і любімай радзімы", - лічыць ён.
Пуцін выказаў упэўненасць, што лёс краіны вяршыць шматнацыянальны народ Расіі. "Мы – адна краіна, адна вялікая сям’я. Мы забяспечым упэўненае развіццё айчыны, дабрабыт нашых грамадзян, станем яшчэ мацнейшымі, мы разам, і гэта самы надзейны залог будучыні Расіі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"