https://bel.sputnik.by/20240102/normy-fnansavannya-shkol-dztsyachykh-sado--kaledzha-pavyalchvayutstsa--2024-godze-1082496616.html
Нормы фінансавання школ, дзіцячых садоў і каледжаў павялічваюцца ў 2024 годзе
Нормы фінансавання школ, дзіцячых садоў і каледжаў павялічваюцца ў 2024 годзе
Sputnik Беларусь
Выдзяленне бюджэтных сродкаў установам адукацыі залежыць ад колькасці вучняў, выхаванцаў і навучэнцаў – такую схему фінансавання зацвердзілі некалькі гадоў... 02.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-02T14:58+0300
2024-01-02T14:58+0300
2024-01-02T14:58+0300
адукацыя
фінансаванне
савет міністраў рб
дзіцячы сад
каледж
школа
дзеці
беларусь
у беларусі
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104283/99/1042839928_0:289:3072:2016_1920x0_80_0_0_c3be654e7fe522ea9a784657ee85006a.jpg
МІНСК, 2 сту – Sputnik. Новыя нарматывы расходаў на навучанне ва ўстановах адукацыі на 2024 год устаноўлены ў Беларусі, адпаведны дакумент зацвердзіў урад краіны.Пастанова №942 ад 27 снежня апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Згодна з пастановай, нарматыў расходаў на навучанне і выхаванне аднаго вучня з пачатку 2024 года складае 3 109 рублёў 52 капейкі.Гэта датычыцца тых школ, якія знаходзяцца ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. Для параўнання: у 2023 годзе гэты паказчык быў роўны 2 645 рублем 16 капеек. Сума для сельскіх школ будзе вышэй за леташнюю на 1000 рублёў і складзе 7 058 рублёў 31 капейку.Для дзіцячых садоў, размешчаных у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, новы нарматыў будзе 4 033 рублі 85 капеек (старая сума 3 277 рублёў 61 капейка). Для сельскіх устаноў дашкольнай адукацыі – 4 943 рублі 8 капеек адпаведна (4 368 рублёў 29 капеек у 2023 годзе).Што датычыцца каледжаў, норма на навучанне і выхаванне аднаго вучня на 2024 год ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі складзе 4 940 рублёў 17 капеек, для сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 4 438 рублёў 16 капеек."Падушавая" сістэма фінансавання (памер выдзяляемай сумы залежыць ад колькасці вучняў, выхаванцаў і навучэнцаў ва ўстанове адукацыі) была апрабаваная на беларускіх школах у 2018 годзе, пасля чаго яе распаўсюдзілі на дзіцячыя сады і каледжы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231106/fnansavanne-spartynykh-shkol-u-belarus-budze-zalezhats-ad-kolkasts-vykhavantsa-1080896594.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104283/99/1042839928_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_c094853b7a1531191268369ba69ce643.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адукацыя, фінансаванне, савет міністраў рб, дзіцячы сад, каледж, школа, дзеці, беларусь, у беларусі, грамадства, навіны , новы год - 2024
адукацыя, фінансаванне, савет міністраў рб, дзіцячы сад, каледж, школа, дзеці, беларусь, у беларусі, грамадства, навіны , новы год - 2024
Нормы фінансавання школ, дзіцячых садоў і каледжаў павялічваюцца ў 2024 годзе
Выдзяленне бюджэтных сродкаў установам адукацыі залежыць ад колькасці вучняў, выхаванцаў і навучэнцаў – такую схему фінансавання зацвердзілі некалькі гадоў таму.
МІНСК, 2 сту – Sputnik. Новыя нарматывы расходаў на навучанне ва ўстановах адукацыі на 2024 год устаноўлены ў Беларусі, адпаведны дакумент зацвердзіў урад краіны.
Пастанова №942 ад 27 снежня апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з пастановай, нарматыў расходаў на навучанне і выхаванне аднаго вучня з пачатку 2024 года складае 3 109 рублёў 52 капейкі.
Гэта датычыцца тых школ, якія знаходзяцца ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. Для параўнання: у 2023 годзе гэты паказчык быў роўны 2 645 рублем 16 капеек. Сума для сельскіх школ будзе вышэй за леташнюю на 1000 рублёў і складзе 7 058 рублёў 31 капейку.
Для дзіцячых садоў, размешчаных у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, новы нарматыў будзе 4 033 рублі 85 капеек (старая сума 3 277 рублёў 61 капейка). Для сельскіх устаноў дашкольнай адукацыі – 4 943 рублі 8 капеек адпаведна (4 368 рублёў 29 капеек у 2023 годзе).
Што датычыцца каледжаў, норма на навучанне і выхаванне аднаго вучня на 2024 год ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі складзе 4 940 рублёў 17 капеек, для сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 4 438 рублёў 16 капеек.
"Падушавая" сістэма фінансавання (памер выдзяляемай сумы залежыць ад колькасці вучняў, выхаванцаў і навучэнцаў ва ўстанове адукацыі) была апрабаваная на беларускіх школах у 2018 годзе, пасля чаго яе распаўсюдзілі на дзіцячыя сады і каледжы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"