https://bel.sputnik.by/20240103/novy-zalezh-nafty-adkryl--gomelskay-voblasts-1082548007.html
Новы залеж нафты адкрылі ў Гомельскай вобласці
Новы залеж нафты адкрылі ў Гомельскай вобласці
Sputnik Беларусь
Дзяржкампанія "Беларуснафта", паводле апошніх звестак, здабывае ў рэспубліцы нафту і газ больш чым на паўсотні радовішчаў. 03.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-03T16:28+0300
2024-01-03T16:28+0300
2024-01-03T16:30+0300
нафта
радовішча
навіны
эканоміка
у беларусі
беларусь
гомельская вобласць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/0a/1066715913_0:313:3084:2048_1920x0_80_0_0_0662762e7d0e09cb3fda60da2e6d4e48.jpg
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Новы залеж нафты выяўлены ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, паведамляе дзяржкампанія "Беларуснафта".Аб’ём двух згаданых пакладаў нафты ацэньваецца прыкладна ў мільён тон. Аб адкрыцці папярэдняга радовішча паведамляла ў сакавіку 2022 года прэс-служба беларускага ўрада.Паводле звестак "Беларуснафты", у мінулым 2023 годзе здабыча ў краіне павінна была скласці 1,85 млн тон. Усяго ў Беларусі выкарыстоўваецца 52 радовішчы нафты і газу. У рэспубліцы налічваецца звыш тысячы свідравін. Прамысловая здабыча вядзецца з 1965 года, у асноўным у Прыпяцкім прагіне, які размешчаны ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.За гэтыя гады ў Беларусі здабылі больш за 142 млн тон нафты і звыш 16 млрд кубаметраў спадарожнага нафтавага газу. Пры гэтым у краіне ёсць два НПЗ у Мазыры і Наваполацку, якія здольныя штогод перапрацоўваць больш за 20 млн тон.У 2021 годзе, размаўляючы з генеральным дырэктарам "Беларуснафты" Аляксандрам Ляхавым, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што краіна можа нарасціць аб’ёмы здабычы нафты на сваёй тэрыторыі да 3-3,5 млн тон у год.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231228/tseny-na-prapampovanne-naftapradukta-vyrastuts-u-belarus-1082428334.html
беларусь
гомельская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/0a/1066715913_182:0:2913:2048_1920x0_80_0_0_4b1d1aeb3568f436aed5545f386b1ce3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нафта, радовішча, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь, гомельская вобласць
нафта, радовішча, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь, гомельская вобласць
Новы залеж нафты адкрылі ў Гомельскай вобласці
16:28 03.01.2024 (абноўлена: 16:30 03.01.2024) Дзяржкампанія "Беларуснафта", паводле апошніх звестак, здабывае ў рэспубліцы нафту і газ больш чым на паўсотні радовішчаў.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Новы залеж нафты выяўлены ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, паведамляе дзяржкампанія "Беларуснафта".
"Выявіць залеж дапамагла пошукавая свідравіна 9001s3. Яе прасвідравалі для даразведкі ўжо адкрытага ў 2022 годзе міжсолевага залежу", - растлумачылі ў кампаніі.
Аб’ём двух згаданых пакладаў нафты ацэньваецца прыкладна ў мільён тон. Аб адкрыцці папярэдняга радовішча паведамляла ў сакавіку 2022 года прэс-служба беларускага ўрада.
Паводле звестак "Беларуснафты", у мінулым 2023 годзе здабыча ў краіне павінна была скласці 1,85 млн тон. Усяго ў Беларусі выкарыстоўваецца 52 радовішчы нафты і газу. У рэспубліцы налічваецца звыш тысячы свідравін. Прамысловая здабыча вядзецца з 1965 года, у асноўным у Прыпяцкім прагіне, які размешчаны ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
За гэтыя гады ў Беларусі здабылі больш за 142 млн тон нафты і звыш 16 млрд кубаметраў спадарожнага нафтавага газу. Пры гэтым у краіне ёсць два НПЗ у Мазыры і Наваполацку, якія здольныя штогод перапрацоўваць больш за 20 млн тон.
У 2021 годзе, размаўляючы з генеральным дырэктарам "Беларуснафты" Аляксандрам Ляхавым, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што краіна можа нарасціць аб’ёмы здабычы нафты на сваёй тэрыторыі да 3-3,5 млн тон у год.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"