https://bel.sputnik.by/20240103/sabalenka-pachala-sezon-2024-z-upenenay-peramog-1082537792.html
Сабаленка пачала сезон-2024 з упэўненай перамогі
Сабаленка пачала сезон-2024 з упэўненай перамогі
Sputnik Беларусь
Наймацнейшыя тэнісісткі свету практычна ўвесь студзень будуць знаходзіцца ў Аўстраліі, дзе прымуць удзел у серыі прэстыжных турніраў. 03.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-03T11:52+0300
2024-01-03T11:52+0300
2024-01-03T11:54+0300
спорт
арына сабаленка
тэніс
у свеце
брысбен
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082367429_0:0:3088:1737_1920x0_80_0_0_e6f3e89fc8ea8461744d7954989cf842.jpg
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Першая ракетка Беларусі і другі нумар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка ўдала стартавала на турніры ў аўстралійскім Брысбене, паведамляе Sputnik.У ноч на 3 студзеня беларуска ўпэўнена абгуляла італьянку Лючыю Бранцэці ў 1/16 фіналу – 6:3, 6:0.Сабаленка восем разоў падала навылет, рэалізавала пяць з пяці брэйк-поінтаў, выйграла восем геймаў на падачы і нязвыкла для сябе дапусціла толькі адну падвойную памылку.Саперніца беларускі здзейсніла тры эйсы, не рэалізавала адзіны брэйк-поінт і дапусціла тры падвойныя памылкі.У 1/8 фіналу наша тэнісістка згуляе з пераможцай пары Даніэль Колінс (54) – Чжу Лін (Кітай).Нагадаем, раней першае кола спаборніцтваў у Брысбене паспяхова пераадолела Вікторыя Азаранка. Яна была мацней за расіянку Ганну Калінскую.А вось яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч так і не здолела прабіцца ў асноўную сетку гэтых спаборніцтваў.Прызавы фонд Brisbane International складае 1,7 млн долараў. Пераможца атрымлівае 500 ачкоў у рэйтынгу і 220 тысяч долараў, фіналістка – 325 ачкоў і 135 тысяч долараў.Пасля Брысбена тэнісістак чакае турнір у Адэлаідзе, а затым першы турнір серыі Вялікага шлема – Australian Open.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240101/kalya-60-mzhnarodnykh-spaborntstva-proydze--belarus--2024-godze-1082471186.html
брысбен
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082367429_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_6e8e62649e70c93b8dd83aa78b69e60b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, арына сабаленка, тэніс, у свеце, брысбен, навіны
спорт, арына сабаленка, тэніс, у свеце, брысбен, навіны
Сабаленка пачала сезон-2024 з упэўненай перамогі
11:52 03.01.2024 (абноўлена: 11:54 03.01.2024) Наймацнейшыя тэнісісткі свету практычна ўвесь студзень будуць знаходзіцца ў Аўстраліі, дзе прымуць удзел у серыі прэстыжных турніраў.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Першая ракетка Беларусі і другі нумар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка ўдала стартавала на турніры ў аўстралійскім Брысбене, паведамляе Sputnik.
У ноч на 3 студзеня беларуска ўпэўнена абгуляла італьянку Лючыю Бранцэці ў 1/16 фіналу – 6:3, 6:0.
Сабаленка восем разоў падала навылет, рэалізавала пяць з пяці брэйк-поінтаў, выйграла восем геймаў на падачы і нязвыкла для сябе дапусціла толькі адну падвойную памылку.
Саперніца беларускі здзейсніла тры эйсы, не рэалізавала адзіны брэйк-поінт і дапусціла тры падвойныя памылкі.
У 1/8 фіналу наша тэнісістка згуляе з пераможцай пары Даніэль Колінс (54) – Чжу Лін (Кітай).
Нагадаем, раней першае кола спаборніцтваў у Брысбене паспяхова пераадолела Вікторыя Азаранка. Яна была мацней за расіянку Ганну Калінскую.
А вось яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч так і не здолела прабіцца ў асноўную сетку гэтых спаборніцтваў.
Прызавы фонд Brisbane International складае 1,7 млн долараў. Пераможца атрымлівае 500 ачкоў у рэйтынгу і 220 тысяч долараў, фіналістка – 325 ачкоў і 135 тысяч долараў.
Пасля Брысбена тэнісістак чакае турнір у Адэлаідзе, а затым першы турнір серыі Вялікага шлема – Australian Open.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"