https://bel.sputnik.by/20240104/alyaksandr-lukashenka-naznachy-novaga-mnstra-ekanomk-1082565437.html
Аляксандр Лукашэнка назначыў новага міністра эканомікі
Аляксандр Лукашэнка назначыў новага міністра эканомікі
Sputnik Беларусь
Новым кіраўніком Мінэканомікі Беларусі прызначаны чалавек, які прапрацаваў у сістэме гэтага ведамства больш за два дзесяткі гадоў. 04.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-04T12:52+0300
2024-01-04T12:52+0300
2024-01-04T13:12+0300
аляксандр лукашэнка
кадравы дзень
юрый чабатар
эканоміка
міністэрства эканомікі рб
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/04/1082566943_0:0:1070:602_1920x0_80_0_0_fe8bfa08a829c84d2f5c08331e1a57d9.jpg
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Юрый Чабатар прызначаны новым міністрам эканомікі Беларусі, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".Да нядаўняга часу гэтую пасаду займаў Аляксандр Чарвякоў, якога ў лістападзе 2023 года прызначылі паслом Беларусі ў Кітаі.Чабатар, як і яго папярэднік Аляксандр Чарвякоў, прапрацаваў у сістэме Мінэканомікі больш за 20 гадоў.Першую вышэйшую адукацыю Юрый Чабатар атрымаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Адразу пасля заканчэння ў 2002 годзе стаў малодшым навуковым супрацоўнікам Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі.У 2016 годзе Чабатар быў прызначаны намеснікам міністра ў Мінэканомікі, а з 2020 года быў першым намеснікам. Пасля сыходу з міністэрства Чарвякова выконваў абавязкі міністра. Неўзабаве пасля гэтага Чабатар заявіў, што інвестыцыі Расіі ў беларускія прадпрыемствы выраслі на 140%. Менавіта пры ім прайшоў першы ў гісторыі інвестфорум Беларусі на тэрыторыі РФ.У 2021 годзе Чабатар таксама заяўляў, што даходы насельніцтва краіны вырастуць на 20% да 2025 года. Гэта прадугледжана пяцігадовай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231120/lukashenka-prav-chargovy-kadravy-dzen-1081277023.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/04/1082566943_125:0:953:621_1920x0_80_0_0_4dcafd38f7704f622c9354045e6a57fb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, юрый чабатар, эканоміка, міністэрства эканомікі рб, навіны
аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, юрый чабатар, эканоміка, міністэрства эканомікі рб, навіны
Аляксандр Лукашэнка назначыў новага міністра эканомікі
12:52 04.01.2024 (абноўлена: 13:12 04.01.2024) Новым кіраўніком Мінэканомікі Беларусі прызначаны чалавек, які прапрацаваў у сістэме гэтага ведамства больш за два дзесяткі гадоў.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Юрый Чабатар прызначаны новым міністрам эканомікі Беларусі, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
"Такім чынам, новы міністр эканомікі – Юрый Чабатар", - гаворыцца ў паведамленні.
Да нядаўняга часу гэтую пасаду займаў Аляксандр Чарвякоў, якога ў лістападзе 2023 года прызначылі паслом Беларусі ў Кітаі.
Чабатар, як і яго папярэднік Аляксандр Чарвякоў, прапрацаваў у сістэме Мінэканомікі больш за 20 гадоў.
Першую вышэйшую адукацыю Юрый Чабатар атрымаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Адразу пасля заканчэння ў 2002 годзе стаў малодшым навуковым супрацоўнікам Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі.
У 2016 годзе Чабатар быў прызначаны намеснікам міністра ў Мінэканомікі, а з 2020 года быў першым намеснікам. Пасля сыходу з міністэрства Чарвякова выконваў абавязкі міністра. Неўзабаве пасля гэтага Чабатар заявіў, што інвестыцыі Расіі ў беларускія прадпрыемствы выраслі на 140%. Менавіта пры ім прайшоў першы ў гісторыі інвестфорум Беларусі на тэрыторыі РФ.
У 2021 годзе Чабатар таксама заяўляў, што даходы насельніцтва краіны вырастуць на 20% да 2025 года. Гэта прадугледжана пяцігадовай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"