https://bel.sputnik.by/20231120/lukashenka-prav-chargovy-kadravy-dzen-1081277023.html
Лукашэнка правёў чарговы кадравы дзень
Лукашэнка правёў чарговы кадравы дзень
Sputnik Беларусь
У адну з краін Афрыкі, якая з’яўляецца для Беларусі важным гандлёва-эканамічным партнёрам, будзе накіраваны паслом адзін вядомы генерал. 20.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-20T13:07+0300
2023-11-20T13:07+0300
2023-11-20T17:19+0300
аляксандр лукашэнка
кадравы дзень
палітыка
навіны
у беларусі
беларусь
у свеце
пасол
мзс беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/14/1081280900_78:0:1154:605_1920x0_80_0_0_36255fbc14d3dccbf7a5b9cec4e7a3c0.jpg
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак, 20 лістапада, узгадніў шэраг прызначэнняў па дыпламатычнай лініі.Юрыя Сянько на пасадзе пасла Беларусі ў Кітаі зменіць міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Пакуль што невядома, хто зменіць Чарвякова на пасадзе міністра.Дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў, які адначасова займаў пасаду намесніка старшыні КДК, прызначаны паслом у Зімбабвэ. Да гэтага ён больш за дзесяць гадоў кіраваў ДФР.Кіраўніком дыппрадстаўніцтва ў ПАР (і па сумяшчальніцтве ў Батсване, Мазамбіку і Намібіі) прызначаны чыноўнік з МЗС – начальнік галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі беларускага знешнепалітычнага ведамства Ігар Белы.Паслом у Сербіі і па сумяшчальніцтве ў Паўночнай Македоніі прызначаны Сяргей Маліноўскі, які кіраваў галоўным інфармацыйна-аналітычным упраўленнем МЗС.Новы пасол Беларусі з’явіцца ў Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і на Філіпінах. Прэзідэнт узгадніў на гэту пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення – начальніка ўпраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС Беларусі Рамана Раманоўскага.Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прызначыў генконсулам у індыйскім Мумбаі начальніка ўпраўлення па пытаннях грамадзянства і выезду за мяжу галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандра Мацукова.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/14/1081280900_213:0:1020:605_1920x0_80_0_0_24569cda61ffddfb9490cdf9ccf457d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце, пасол, мзс беларусі
аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце, пасол, мзс беларусі
Лукашэнка правёў чарговы кадравы дзень
13:07 20.11.2023 (абноўлена: 17:19 20.11.2023) У адну з краін Афрыкі, якая з’яўляецца для Беларусі важным гандлёва-эканамічным партнёрам, будзе накіраваны паслом адзін вядомы генерал.
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак, 20 лістапада, узгадніў шэраг прызначэнняў па дыпламатычнай лініі.
Юрыя Сянько на пасадзе пасла Беларусі ў Кітаі зменіць міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Пакуль што невядома, хто зменіць Чарвякова на пасадзе міністра.
Дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў, які адначасова займаў пасаду намесніка старшыні КДК, прызначаны паслом у Зімбабвэ. Да гэтага ён больш за дзесяць гадоў кіраваў ДФР.
Кіраўніком дыппрадстаўніцтва ў ПАР (і па сумяшчальніцтве ў Батсване, Мазамбіку і Намібіі) прызначаны чыноўнік з МЗС – начальнік галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі беларускага знешнепалітычнага ведамства Ігар Белы.
Паслом у Сербіі і па сумяшчальніцтве ў Паўночнай Македоніі прызначаны Сяргей Маліноўскі, які кіраваў галоўным інфармацыйна-аналітычным упраўленнем МЗС.
Новы пасол Беларусі з’явіцца ў Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і на Філіпінах. Прэзідэнт узгадніў на гэту пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення – начальніка ўпраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС Беларусі Рамана Раманоўскага.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прызначыў генконсулам у індыйскім Мумбаі начальніка ўпраўлення па пытаннях грамадзянства і выезду за мяжу галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандра Мацукова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Два новыя міністры: Лукашэнка
правёў кадравы дзень