https://bel.sputnik.by/20240104/novym-dyrektaram-belaes-sta-syargey-babovch-1082566015.html
Новым дырэктарам БелАЭС стаў Сяргей Бабовіч
Новым дырэктарам БелАЭС стаў Сяргей Бабовіч
Sputnik Беларусь
Папярэдняе месца Бабовіча – ДВА "Белэнерга", дзе ён займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара. 04.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-04T13:04+0300
2024-01-04T13:04+0300
2024-01-04T13:11+0300
белаэс
аляксандр лукашэнка
белаэс у астраўцы
кадравы дзень
сяргей бабовіч
у беларусі
беларусь
эканоміка
атамная энергетыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058619376_0:0:960:540_1920x0_80_0_0_ed63912926c92c5025e54c9959f6f632.jpg
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Сяргей Бабовіч стаў новым дырэктарам Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамляе БелТА.У чацвер кіраўнік дзяржавы правёў чарговы кадравы дзень.У прыватнасці, былі назначаны новы міністр эканомікі, новы памочнік па Віцебскай вобласці, таксама кіраўнік дзяржавы ўзгадніў шэраг іншых назначэнняў.Сярод іх – новы генеральны дырэктар РУП "Беларуская атамная электрастанцыя", ім стаў Сяргей Бабовіч, які да гэтага займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара ДВА "Белэнерга".Кіраўнік дзяржавы не стаў удакладняць, ці доўга шукалі такога спецыяліста, падкрэсліўшы, што яго знайшлі. Пасля чаго выказаў упэўненасць, што Сяргей Бабовіч з задачай справіцца."Вельмі цікавая работа, як мне здаецца. І ўсё на месцы – новае прадпрыемства, прыгажуня станцыя", - падзяліўся бачаннем сітуацыі Аляксандр Лукашэнка.Што вядома пра Сяргея БабовічаНарадзіўся 24 мая 1972 года ў Гомелі.Выпускнік Гомельскага політэхнічнага інстытута (спецыяльнасць "Прамысловая цеплаэнергетыка"), пазней скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці".Працоўную дзейнасць Сяргей Алегавіч пачаў у 1989 годзе вучнем на пасадзе токара-расточніка, слесара-зборшчыка радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў Гомельскага радыёзавода імя 60-годдзя СССР.На РУП "Гомельэнерга" прайшоў шлях ад інжынера па разліках і рэжымах вытворча-тэхнічнага аддзела да генеральнага дырэктара.З 10 жніўня 2020 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі "Белэнерга".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231220/mnenerga-belarus-ne-vyklyuchae-budantstva-drugoy-aes-1082213602.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058619376_120:0:840:540_1920x0_80_0_0_cc8ceb63c11d3d7c72457f8a971bd8ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, белаэс у астраўцы, кадравы дзень, сяргей бабовіч, у беларусі, беларусь, эканоміка, атамная энергетыка, навіны
аляксандр лукашэнка, белаэс у астраўцы, кадравы дзень, сяргей бабовіч, у беларусі, беларусь, эканоміка, атамная энергетыка, навіны
Новым дырэктарам БелАЭС стаў Сяргей Бабовіч
13:04 04.01.2024 (абноўлена: 13:11 04.01.2024) Папярэдняе месца Бабовіча – ДВА "Белэнерга", дзе ён займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Сяргей Бабовіч стаў новым дырэктарам Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамляе
БелТА.
У чацвер кіраўнік дзяржавы правёў чарговы кадравы дзень.
У прыватнасці, былі назначаны новы міністр эканомікі, новы памочнік па Віцебскай вобласці, таксама кіраўнік дзяржавы ўзгадніў шэраг іншых назначэнняў.
Сярод іх – новы генеральны дырэктар РУП "Беларуская атамная электрастанцыя", ім стаў Сяргей Бабовіч, які да гэтага займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара ДВА "Белэнерга".
"Скажу шчыра: мяне спрабавалі пераканаць у тым, што няма ў нас спецыялістаў, якія могуць кіраваць такім прадпрыемствам – складаным і, самае галоўнае, адказным. Я з гэтым не згодзен", - сказаў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы не стаў удакладняць, ці доўга шукалі такога спецыяліста, падкрэсліўшы, што яго знайшлі. Пасля чаго выказаў упэўненасць, што Сяргей Бабовіч з задачай справіцца.
"Вельмі цікавая работа, як мне здаецца. І ўсё на месцы – новае прадпрыемства, прыгажуня станцыя", - падзяліўся бачаннем сітуацыі Аляксандр Лукашэнка.
Што вядома пра Сяргея Бабовіча
Нарадзіўся 24 мая 1972 года ў Гомелі.
Выпускнік Гомельскага політэхнічнага інстытута (спецыяльнасць "Прамысловая цеплаэнергетыка"), пазней скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці".
Працоўную дзейнасць Сяргей Алегавіч пачаў у 1989 годзе вучнем на пасадзе токара-расточніка, слесара-зборшчыка радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў Гомельскага радыёзавода імя 60-годдзя СССР.
На РУП "Гомельэнерга" прайшоў шлях ад інжынера па разліках і рэжымах вытворча-тэхнічнага аддзела да генеральнага дырэктара.
З 10 жніўня 2020 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі "Белэнерга".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"