https://bel.sputnik.by/20240104/skulptar-z-dushoy-paeta-pamyats-genadzya-buralkna-1082578568.html
Скульптар з душой паэта: памяці Генадзя Буралкіна
Скульптар з душой паэта: памяці Генадзя Буралкіна
Sputnik Беларусь
Беларускі скульптар Генадзь Буралкін пайшоў з жыцця 2 студзеня на 82-м годзе жыцця і пахаваны 4 студзеня на могілках "Лясныя". Аб жыцці і творчасці скульптара... 04.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-04T17:59+0300
2024-01-04T17:59+0300
2024-01-04T18:03+0300
генадзь буралкін
смерць публічных людзей
культура
спадчына
у беларусі
беларусь
меркаванне
скульптар
скульптура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/04/1082573320_153:574:2047:1639_1920x0_80_0_0_ae0ad3648d53d4042ff68dcd5a060169.jpg
Ён дзіўны чалавек. Атрымаў дыплом вінароба і выкладчыка музыкі адначасова, хаця цягнула яго да выяўленчага мастацтва. Паступіў у Акадэмію. Стаў скульптарам. У складаны час Генадзь Васільевіч Буралкін узначаліў Саюз мастакоў Беларусі, садзейнічаўшы яго развіццю.Хто з мінчан і гасцей сталіцы не любаваўся Апалонам і музамі на фасадзе Вялікага тэатра оперы і балета? Многія высока ацанілі скульптурную кампазіцыю героям-пагранічнікам у Гродне, якія засланілі сабой краіну. А ў Навагрудку ўстаноўлены шэсць работ Генадзя Буралкіна і адкрыта ўязная брама амаль дзесяціметровай вышыні, упрыгожаная барэльефамі з багатай гісторыі горада. Яе сімвалічна ахоўвае статуя сярэднявечнага рыцара. Уражваюць уяўленне "Чайкі", якія вянчаюць фасад аквапарку "Лебяжий" ў Мінску, помнік Георгію Перамаганосцу ў Бабруйску, скульптура Шахцёра ў Салігорску.Ён быў сапраўдным грамадзянінам сваёй Беларусі, заўсёды верыў, што моладзь усё роўна з часам пойдзе ў філармонію, музей і будзе чытаць класічную літаратуру..."Твор сапраўднага мастака – казаў ён, – гэта яго канцэнтраваная энергія". Быў я неяк у Парыжы, у Луўры. Дык вось, каля "Джаконды" некалькі гадзін прастаяў, немагчыма было адарвацца. Тут я "пачысціўся" і "падзарадзіўся". Мастак укладвае ў карціну душу, і яна жыве. Легенда аб Пігмаліёне – не выдумка. Дакраніцеся да "Нікі Самафракійскай". Бо з мармуру зроблена, а ўсё ж цёплая!..Укладанні ў мастацтва – гэта доўгачасовыя інвестыцыі, якія не даюць імгненнай выгады, але потым выдаткі акупляюцца ў сто разоў. Аддача абавязкова будзе. Ва ўсякім разе, уласная культура не дасць чужым духоўным каштоўнасцям выцесніць нашы ўласныя. Здарыцца такое, і ўжо нічога не выратуе нацыю ад самаліквідацыі. Так што пытанні культуры, як ні дзіўна, гэта пытанні нацыянальнай бяспекі. Прыгажосць, усё ж такі, ратуе свет, а "рукапісы і карціны не гараць!".Творчасць скульптара Генадзя Васільевіча Буралкіна – гэта наша спадчына. Бронзавыя кветкі, як сімвал трагедыі на Нямізе, гэта памяць пра аўтара помніка, яго душу мастака, ад энергіі якой можна "падзарадзіцца". Гэтым і адрозніваецца жывое ад нежывога.Пайшоў з жыцця выдатны чалавек, якога мы называлі "сябар-анёл" за бескарыслівасць і чысціню. Літаральна ў канцы года, пра што пісаў Sputnik, ён змог завяршыць надмагільны трыпціх сям’і акцёраў Яроменкі-Арловай, які стаў яго апошняй работай.Мы сябравалі. Гена быў бясконца добрым чалавекам, моцным і ранімым. Чаму быў, ён і ёсць зараз такі ж, і назаўжды застанецца для мяне "каменячосам с душой паэта”.Меркаванне аўтара можа не супадаць з пунктам гледжання рэдакцыі>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231130/pershyya-kvetk-da-tryptskha-gstoryya-pomnka-batsku--synu-yaromenkam-zavyarshylasya-1081586633.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/04/1082573320_183:385:2003:1750_1920x0_80_0_0_3eab47ea9b38f8002772677359762d70.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генадзь буралкін, смерць публічных людзей, культура, спадчына, у беларусі, беларусь, меркаванне, скульптар, скульптура
генадзь буралкін, смерць публічных людзей, культура, спадчына, у беларусі, беларусь, меркаванне, скульптар, скульптура
Скульптар з душой паэта: памяці Генадзя Буралкіна
17:59 04.01.2024 (абноўлена: 18:03 04.01.2024) Беларускі скульптар Генадзь Буралкін пайшоў з жыцця 2 студзеня на 82-м годзе жыцця і пахаваны 4 студзеня на могілках "Лясныя". Аб жыцці і творчасці скульптара ўспамінае калумніст Sputnik Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі.
Ён дзіўны чалавек. Атрымаў дыплом вінароба і выкладчыка музыкі адначасова, хаця цягнула яго да выяўленчага мастацтва. Паступіў у Акадэмію. Стаў скульптарам. У складаны час Генадзь Васільевіч Буралкін узначаліў Саюз мастакоў Беларусі, садзейнічаўшы яго развіццю.
Хто з мінчан і гасцей сталіцы не любаваўся Апалонам і музамі на фасадзе Вялікага тэатра оперы і балета? Многія высока ацанілі скульптурную кампазіцыю героям-пагранічнікам у Гродне, якія засланілі сабой краіну. А ў Навагрудку ўстаноўлены шэсць работ Генадзя Буралкіна і адкрыта ўязная брама амаль дзесяціметровай вышыні, упрыгожаная барэльефамі з багатай гісторыі горада. Яе сімвалічна ахоўвае статуя сярэднявечнага рыцара. Уражваюць уяўленне "Чайкі", якія вянчаюць фасад аквапарку "Лебяжий" ў Мінску, помнік Георгію Перамаганосцу ў Бабруйску, скульптура Шахцёра ў Салігорску.
Ён быў сапраўдным грамадзянінам сваёй Беларусі, заўсёды верыў, што моладзь усё роўна з часам пойдзе ў філармонію, музей і будзе чытаць класічную літаратуру...
"Твор сапраўднага мастака – казаў ён, – гэта яго канцэнтраваная энергія". Быў я неяк у Парыжы, у Луўры. Дык вось, каля "Джаконды" некалькі гадзін прастаяў, немагчыма было адарвацца. Тут я "пачысціўся" і "падзарадзіўся". Мастак укладвае ў карціну душу, і яна жыве. Легенда аб Пігмаліёне – не выдумка. Дакраніцеся да "Нікі Самафракійскай". Бо з мармуру зроблена, а ўсё ж цёплая!..
Укладанні ў мастацтва – гэта доўгачасовыя інвестыцыі, якія не даюць імгненнай выгады, але потым выдаткі акупляюцца ў сто разоў. Аддача абавязкова будзе. Ва ўсякім разе, уласная культура не дасць чужым духоўным каштоўнасцям выцесніць нашы ўласныя. Здарыцца такое, і ўжо нічога не выратуе нацыю ад самаліквідацыі. Так што пытанні культуры, як ні дзіўна, гэта пытанні нацыянальнай бяспекі. Прыгажосць, усё ж такі, ратуе свет, а "рукапісы і карціны не гараць!".
Творчасць скульптара Генадзя Васільевіча Буралкіна – гэта наша спадчына. Бронзавыя кветкі, як сімвал трагедыі на Нямізе, гэта памяць пра аўтара помніка, яго душу мастака, ад энергіі якой можна "падзарадзіцца". Гэтым і адрозніваецца жывое ад нежывога.
Пайшоў з жыцця выдатны чалавек, якога мы называлі "сябар-анёл" за бескарыслівасць і чысціню. Літаральна ў канцы года, пра што пісаў Sputnik, ён змог завяршыць надмагільны трыпціх сям’і акцёраў Яроменкі-Арловай, які стаў яго апошняй работай.
Мы сябравалі. Гена быў бясконца добрым чалавекам, моцным і ранімым. Чаму быў, ён і ёсць зараз такі ж, і назаўжды застанецца для мяне "каменячосам с душой паэта”.
Меркаванне аўтара можа не супадаць з пунктам гледжання рэдакцыі
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"