https://bel.sputnik.by/20240105/anton-smolsk-vyygra-sprynt-kubka-sadruzhnasts--rabchakh-1082589864.html
Антон Смольскі выйграў спрынт Кубка Садружнасці ў Раўбічах
Антон Смольскі выйграў спрынт Кубка Садружнасці ў Раўбічах
Sputnik Беларусь
Сёння стартаваў першы дзень трэцяга этапу Кубка Садружнасці па біятлоне, які праходзіць у спарткомплексе "Раўбічы". 05.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-05T12:47+0300
2024-01-05T12:47+0300
2024-01-05T12:47+0300
антон смольскі
спорт
біятлон
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/03/1081655225_0:100:3284:1947_1920x0_80_0_0_360d598133cda69d0c26492e57dd92e0.jpg
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Беларускі біятланіст Антон Смольскі выйграў спрынт трэцяга этапу Кубка Садружнасці, які прымаюць беларускія Раўбічы.Смольскі пераадолеў дыстанцыю за 23 хвіліны і 58,4 секунды, не дапусціўшы ніводнага промаху на агнявых рубяжах.Другім у спрынце фінішаваў біятланіст з Расіі Аляксандр Корнеў. Ён таксама не прамахнуўся на агнявых рубяжах, аднак "прывёз" пераможцу гонкі 24,1 секунды.Трэцім у спрынце стаў яшчэ адзін расіянін – Аляксандр Логінаў (51,3 секунды і без промахаў).Сёння – першы дзень трэцяга этапу Кубка Садружнасці па біятлоне, які праходзіць у спарткомплексе "Раўбічы" пад Мінскам. Акрамя мужчынскай спрынтарскай гонкі сёння пройдзе яшчэ і жаночы спрынт.У другі дзень спаборніцтваў пройдуць мужчынскі і жаночы пасьюты. Завершыцца трэці этап 7 студзеня мужчынскім і жаночым мас-стартамі.Кубак Садружнасці праводзіцца ва ўмовах адхілення беларускіх і расійскіх біятланістаў ад сусветных стартаў. Першы этап кубкавага першынства адбыўся ў верасні ў Сочы, другі прайшоў у снежні ва Уфе, трэці запланаваны ў беларускіх Раўбічах у пачатку студзеня, чацвёрты – у красавіку ў Мурманску.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240101/kalya-60-mzhnarodnykh-spaborntstva-proydze--belarus--2024-godze-1082471186.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/03/1081655225_277:0:3008:2048_1920x0_80_0_0_9b72711719dacc9727fc7dfd891f8af1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
антон смольскі, спорт, біятлон, у беларусі, беларусь, навіны
антон смольскі, спорт, біятлон, у беларусі, беларусь, навіны
Антон Смольскі выйграў спрынт Кубка Садружнасці ў Раўбічах
Сёння стартаваў першы дзень трэцяга этапу Кубка Садружнасці па біятлоне, які праходзіць у спарткомплексе "Раўбічы".
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Беларускі біятланіст Антон Смольскі выйграў спрынт трэцяга этапу Кубка Садружнасці, які прымаюць беларускія Раўбічы.
Смольскі пераадолеў дыстанцыю за 23 хвіліны і 58,4 секунды, не дапусціўшы ніводнага промаху на агнявых рубяжах.
Другім у спрынце фінішаваў біятланіст з Расіі Аляксандр Корнеў. Ён таксама не прамахнуўся на агнявых рубяжах, аднак "прывёз" пераможцу гонкі 24,1 секунды.
Трэцім у спрынце стаў яшчэ адзін расіянін – Аляксандр Логінаў (51,3 секунды і без промахаў).
Сёння – першы дзень трэцяга этапу Кубка Садружнасці па біятлоне, які праходзіць у спарткомплексе "Раўбічы" пад Мінскам. Акрамя мужчынскай спрынтарскай гонкі сёння пройдзе яшчэ і жаночы спрынт.
У другі дзень спаборніцтваў пройдуць мужчынскі і жаночы пасьюты. Завершыцца трэці этап 7 студзеня мужчынскім і жаночым мас-стартамі.
Кубак Садружнасці праводзіцца ва ўмовах адхілення беларускіх і расійскіх біятланістаў ад сусветных стартаў. Першы этап кубкавага першынства адбыўся ў верасні ў Сочы, другі прайшоў у снежні ва Уфе, трэці запланаваны ў беларускіх Раўбічах у пачатку студзеня, чацвёрты – у красавіку ў Мурманску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"