https://bel.sputnik.by/20240105/sabalenka-zgulyae-z-azaranka--pafnale-tensnaga-turnru--brysbene-1082592395.html
Сабаленка згуляе з Азаранка ў паўфінале тэніснага турніру ў Брысбене
Сабаленка згуляе з Азаранка ў паўфінале тэніснага турніру ў Брысбене
Sputnik Беларусь
Адна з беларусак выйдзе ў фінал, дзе згуляе з пераможцай сустрэчы Лінды Насковай з Аленай Рыбакінай. 05.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-05T14:41+0300
2024-01-05T14:41+0300
2024-01-05T14:41+0300
арына сабаленка
вікторыя азаранка
тэніс
спорт
навіны
у свеце
брысбен
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/05/1082591101_0:0:2878:1620_1920x0_80_0_0_dd3e79e760abb31aee73e76bdd364634.jpg
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла ў чвэрцьфінале турніру катэгорыі WTA-500 у аўстралійскім Брысбене, паведамляе Sputnik.За выхад у паўфінал беларуска змагалася з расіянкай Дар’яй Касаткінай. Спартсменкі правялі на корце 1 гадзіну 27 хвілін. Сустрэча скончылася з лікам 6:1, 6:4 на карысць Сабаленкі.Цяпер Сабаленка, якая з’яўляецца дзеючай пераможцай турніру, згуляе за выхад у фінале з суайчынніцай – Вікторыяй Азаранка.Раней раней Азаранка абыграла прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенку, расіянку Ганну Калінскую і францужанку Клару Бюрэль. Сабаленка ў сваю чаргу па шляху да паўфіналу адолела кітаянку Чжу Лінь і італьянку Лючыю Бранцэці.Саперніцай адной з беларусак у фінале стане пераможца сустрэчы Лінды Насковай (Чэхія) і Алены Рыбакінай (Казахстан).Прызавы фонд турніру Brisbane International складае 1,7 мільёна долараў. Пераможца атрымлівае 500 балаў у рэйтынгу і 220 тысяч долараў, фіналістка – 325 ачкоў і 135 тысяч долараў.Пасля Брысбена тэнісістак чакае турнір у Адэлаідзе, а затым першыя спаборніцтвы серыі Вялікага шлема – Australian Open. У мінулым годзе Сабаленка ў Аўстраліі атрымала дзве перамогі: спачатку на спаборніцтвах у Адэлаідзе, затым на Australian Open у Мельбурне.Другая ракета светуНагадаем, што Сабаленка 11 верасня 2023 года стала другой тэнісісткай у гісторыі Беларусі, якая ўзначаліла сусветны жаночы рэйтынг. Сабаленка пратрымалася на вяршыні восем тыдняў.Цяпер яна з’яўляецца другой ракеткай свету. На яе рахунку 13 тытулаў пад эгідай WTA.У 2023 годзе беларуска выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, дайшла да фіналу US Open, паўфіналаў "Ралан Гарос" і Уімблдона. Па выніках года Сабаленка таксама заняла шостае месца ў рэйтынгу самых высокааплатных спартсменак.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240105/anton-smolsk-vyygra-sprynt-kubka-sadruzhnasts--rabchakh-1082589864.html
брысбен
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/05/1082591101_105:0:2834:2047_1920x0_80_0_0_ed281b62c90aea821d1f81ac3fa46a4e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арына сабаленка, вікторыя азаранка, тэніс, спорт, навіны , у свеце, брысбен
арына сабаленка, вікторыя азаранка, тэніс, спорт, навіны , у свеце, брысбен
Сабаленка згуляе з Азаранка ў паўфінале тэніснага турніру ў Брысбене
Адна з беларусак выйдзе ў фінал, дзе згуляе з пераможцай сустрэчы Лінды Насковай з Аленай Рыбакінай.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла ў чвэрцьфінале турніру катэгорыі WTA-500 у аўстралійскім Брысбене, паведамляе Sputnik.
За выхад у паўфінал беларуска змагалася з расіянкай Дар’яй Касаткінай. Спартсменкі правялі на корце 1 гадзіну 27 хвілін. Сустрэча скончылася з лікам 6:1, 6:4 на карысць Сабаленкі.
Цяпер Сабаленка, якая з’яўляецца дзеючай пераможцай турніру, згуляе за выхад у фінале з суайчынніцай – Вікторыяй Азаранка.
Раней раней Азаранка абыграла прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенку, расіянку Ганну Калінскую і францужанку Клару Бюрэль. Сабаленка ў сваю чаргу па шляху да паўфіналу адолела кітаянку Чжу Лінь і італьянку Лючыю Бранцэці.
Саперніцай адной з беларусак у фінале стане пераможца сустрэчы Лінды Насковай (Чэхія) і Алены Рыбакінай (Казахстан).
Прызавы фонд турніру Brisbane International складае 1,7 мільёна долараў. Пераможца атрымлівае 500 балаў у рэйтынгу і 220 тысяч долараў, фіналістка – 325 ачкоў і 135 тысяч долараў.
Пасля Брысбена тэнісістак чакае турнір у Адэлаідзе, а затым першыя спаборніцтвы серыі Вялікага шлема – Australian Open. У мінулым годзе Сабаленка ў Аўстраліі атрымала дзве перамогі: спачатку на спаборніцтвах у Адэлаідзе, затым на Australian Open у Мельбурне.
Нагадаем, што Сабаленка 11 верасня 2023 года стала другой тэнісісткай у гісторыі Беларусі, якая ўзначаліла сусветны жаночы рэйтынг. Сабаленка пратрымалася на вяршыні восем тыдняў.
Цяпер яна з’яўляецца другой ракеткай свету. На яе рахунку 13 тытулаў пад эгідай WTA.
У 2023 годзе беларуска выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, дайшла да фіналу US Open, паўфіналаў "Ралан Гарос" і Уімблдона. Па выніках года Сабаленка таксама заняла шостае месца ў рэйтынгу самых высокааплатных спартсменак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"