https://bel.sputnik.by/20240109/novaya-sstema-baratsby-z-kbermakhlyaram-pachne-pratsavats-u-belarus-vyasnoy-1082664855.html
Новая сістэма барацьбы з кібермахлярамі пачне працаваць у Беларусі вясной
Новая сістэма барацьбы з кібермахлярамі пачне працаваць у Беларусі вясной
Sputnik Беларусь
Беларускія банкі будуць вылічваць падазроныя транзакцыі па некалькіх індыкатарах і прыпыняць на двое сутак. 09.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-09T11:46+0300
2024-01-09T11:46+0300
2024-01-09T11:46+0300
ск рб
махлярства
кіберзлачыннасць
кібербяспека
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/05/1081717026_0:233:3072:1961_1920x0_80_0_0_cfeea8b9b07c799c39eadff919bd8cc5.jpg
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Сістэма барацьбы з кібермахлярамі пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 сакавіка 2024 года, паведаміў журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства цэнтральнага апарата Следчага камітэта Беларусі Іван Судніковіч, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.Ён падкрэсліў, што працуюць цэлыя транснацыянальныя групы. Штогод адбываюцца некалькі тысяч злачынстваў падобнага роду, выкрадаюцца дзесяткі мільёнаў рублёў.Пры гэтым асноўная задача злачынцаў – гэта вывад грошай за мяжу. Для гэтага яны могуць выкарыстоўваць падстаўных асоб (дропаў), або канверсаваць грошы ў крыптавалюты праз нелегальных мянял. Калі схема пабудавана добра, вывад грошай за межы краіны можа займаць некалькі гадзін ці нават некалькі хвілін.Падазроныя транзакцыіЯк растлумачыла ў сваю чаргу начальнік упраўлення абароны інфармацыі Нацбанка Іна Лягчылава, банкі будуць выяўляць нетыпічныя паводзіны кліентаў.Напрыклад, адной з прыкмет падазронай аперацыі можа быць анлайн-плацеж з выкарыстаннем аднаго IP-адраса, а праз дзесяць хвілін – іншага. Калі ёсць некалькі такіх прыкмет, аперацыю прыпыняць на двое сутак. На працягу гэтага часу банк зможа звязацца з кліентам і ўдакладніць, ці сапраўды ён робіць гэтую аперацыю.Будуць і аперацыі, якія адназначна прыпыняць – калі банку паведамяць, што гэта сапраўды незаконная транзакцыя.Начальнік аддзела рэагавання на камп’ютарныя пагрозы Упраўлення абароны інфармацыі Нацбанка Дзмітрый Курыла дадаў, што чатыры разы на суткі ў банкі будуць накіроўваць даныя аб скампраметаваных атрымальніках.Аўтаматычная сістэмаНагадаем, што ў жніўні 2023 года быў падпісаны ўказ аб новай сістэма барацьбы з кібермахлярамі.У тым ліку будзе наладжаны абмен інфармацыяй аб несанкцыянаваных плацежных аперацыях і спробах іх учынення. Даныя будуць перадаваць адзін аднаму праваахоўныя органы і банкаўскі сектар. Для гэтага ствараецца аўтаматызаваная сістэма апрацоўкі інцыдэнтаў Нацбанка (АСАІ).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230212/novaya-skhema-zyavlasya--ashukantsa--yana-zvyazana-z-aplatay-kamunalk-1072088567.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/05/1081717026_251:0:2982:2048_1920x0_80_0_0_808fbfb17ee67d0d0e94ab346b6c3002.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ск рб, махлярства, кіберзлачыннасць, кібербяспека, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
ск рб, махлярства, кіберзлачыннасць, кібербяспека, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Новая сістэма барацьбы з кібермахлярамі пачне працаваць у Беларусі вясной
Беларускія банкі будуць вылічваць падазроныя транзакцыі па некалькіх індыкатарах і прыпыняць на двое сутак.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Сістэма барацьбы з кібермахлярамі пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 сакавіка 2024 года, паведаміў журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства цэнтральнага апарата Следчага камітэта Беларусі Іван Судніковіч, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.
"На жаль, сёння кібермахлярства – гэта праблема нацыянальнага маштабу", - адзначыў прадстаўнік Следчага камітэта.
Ён падкрэсліў, што працуюць цэлыя транснацыянальныя групы. Штогод адбываюцца некалькі тысяч злачынстваў падобнага роду, выкрадаюцца дзесяткі мільёнаў рублёў.
Пры гэтым асноўная задача злачынцаў – гэта вывад грошай за мяжу. Для гэтага яны могуць выкарыстоўваць падстаўных асоб (дропаў), або канверсаваць грошы ў крыптавалюты праз нелегальных мянял. Калі схема пабудавана добра, вывад грошай за межы краіны можа займаць некалькі гадзін ці нават некалькі хвілін.
"Калі вы дапамаглі кібермахлярам, перадалі ім у карыстанне свае банкаўскія карты і рахункі, або аказалі паслугу вываду крыптавалюты за мяжу, рыхтуйцеся – мы прыйдзем да ўсіх", - папярэдзіў Судніковіч.
Як растлумачыла ў сваю чаргу начальнік упраўлення абароны інфармацыі Нацбанка Іна Лягчылава, банкі будуць выяўляць нетыпічныя паводзіны кліентаў.
Напрыклад, адной з прыкмет падазронай аперацыі можа быць анлайн-плацеж з выкарыстаннем аднаго IP-адраса, а праз дзесяць хвілін – іншага. Калі ёсць некалькі такіх прыкмет, аперацыю прыпыняць на двое сутак. На працягу гэтага часу банк зможа звязацца з кліентам і ўдакладніць, ці сапраўды ён робіць гэтую аперацыю.
Будуць і аперацыі, якія адназначна прыпыняць – калі банку паведамяць, што гэта сапраўды незаконная транзакцыя.
Начальнік аддзела рэагавання на камп’ютарныя пагрозы Упраўлення абароны інфармацыі Нацбанка Дзмітрый Курыла дадаў, што чатыры разы на суткі ў банкі будуць накіроўваць даныя аб скампраметаваных атрымальніках.
Нагадаем, што ў жніўні 2023 года быў падпісаны ўказ аб новай сістэма барацьбы з кібермахлярамі.
У тым ліку будзе наладжаны абмен інфармацыяй аб несанкцыянаваных плацежных аперацыях і спробах іх учынення. Даныя будуць перадаваць адзін аднаму праваахоўныя органы і банкаўскі сектар. Для гэтага ствараецца аўтаматызаваная сістэма апрацоўкі інцыдэнтаў Нацбанка (АСАІ).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"