https://bel.sputnik.by/20240109/pyasko-vayskotsy-ras-buduts-rabts-us-dlya-mnmzatsy-abstrela-z-ukrany-1082670117.html
Пяскоў: вайскоўцы Расіі будуць рабіць усё для мінімізацыі абстрэлаў з Украіны
Пяскоў: вайскоўцы Расіі будуць рабіць усё для мінімізацыі абстрэлаў з Украіны
Sputnik Беларусь
Белгародская вобласць у ліку іншых расійскіх тэрыторый, якія мяжуюць з Украінай, перыядычна падвяргаецца ўдарам з боку УСУ. 09.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-09T14:19+0300
2024-01-09T14:19+0300
2024-01-09T14:19+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
дзмітрый пяскоў
расія
украіна
бяспека
грамадства
навіны
белгародская вобласць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1d/1080713447_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_1526a116bb22b0677902ceb6ca2873f6.jpg
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Расійскія вайскоўцы будуць рабіць усё для таго, каб мінімізаваць небяспеку абстрэлаў тэрыторый Расіі з боку Украіны, а пасля і цалкам пазбавіцца ад гэтага, пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Ён падкрэсліў, што расійская спецыяльная ваенная аперацыя працягваецца.Прадстаўнік Крамля таксама ўдакладніў, што кіеўскі рэжым не грэбуе абстрэльваць грамадзянскія аб’екты на тэрыторыі Расіі касетнымі боепрыпасамі. Пад удары пападае пры гэтым мірнае насельніцтва.Абстрэлы БелгарадаМінабароны Расіі 29 снежня паведаміла, што над тэрыторыяй Белгародскай вобласці сродкамі супрацьпаветранай абароны знішчана 13 украінскіх рэактыўных снарадаў.Потым 30 снежня губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў праінфармаваў, што ўкраінскія вайскоўцы абстралялі цэнтр Белгарада. У выніку ўдару загінулі 25 чалавек, сярод іх – пяць дзяцей, таксама 109 чалавек пацярпелі.Акрамя таго, 2 студзеня УСУ выпусцілі па Белгарадзе дзве ракеты тактычнага ракетнага комплексу "Точка-У" і 24 ракеты РСЗА "Ольха". Усе іх збілі расійскія сродкі СПА.Раніцай 3 студзеня міністэрства абароны Расіі паведаміла, што знішчаны яшчэ шэсць ракет "Точка-У" і шэсць ракет "Ольха".Таксама, паводле звестак Мінабароны, вечарам 4 студзеня дзяжурныя сродкі расійскай супрацьпаветранай абароны знішчылі ў небе над Белгародскай вобласцю 10 украінскіх ракет РСЗА "Ольха".Таксама ўвечары 8 студзеня СПА збіла 10 украінскіх рэактыўных снарадаў РСЗА RM-70 Vampir.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240108/armya-ras-nanesla-dar-raketam-kinzhal-pa-abektakh-vpk-ukrany-1082644218.html
расія
украіна
белгародская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1d/1080713447_226:0:2957:2048_1920x0_80_0_0_4c1cff252570a47dc5b4d758e64ee8c6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, дзмітрый пяскоў, расія, украіна, бяспека, грамадства, навіны , белгародская вобласць
спецаперацыя, дзмітрый пяскоў, расія, украіна, бяспека, грамадства, навіны , белгародская вобласць
Пяскоў: вайскоўцы Расіі будуць рабіць усё для мінімізацыі абстрэлаў з Украіны
Белгародская вобласць у ліку іншых расійскіх тэрыторый, якія мяжуюць з Украінай, перыядычна падвяргаецца ўдарам з боку УСУ.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Расійскія вайскоўцы будуць рабіць усё для таго, каб мінімізаваць небяспеку абстрэлаў тэрыторый Расіі з боку Украіны, а пасля і цалкам пазбавіцца ад гэтага, пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
"Зразумела, нашы вайскоўцы будуць і далей рабіць усё з тым, каб гэтую небяспеку спачатку мінімізаваць, а затым цалкам ад яе пазбавіцца", - сказаў Пяскоў у адказ на пытанне аб абстрэле Белгарада.
Ён падкрэсліў, што расійская спецыяльная ваенная аперацыя працягваецца.
Прадстаўнік Крамля таксама ўдакладніў, што кіеўскі рэжым не грэбуе абстрэльваць грамадзянскія аб’екты на тэрыторыі Расіі касетнымі боепрыпасамі. Пад удары пападае пры гэтым мірнае насельніцтва.
Мінабароны Расіі 29 снежня паведаміла, што над тэрыторыяй Белгародскай вобласці сродкамі супрацьпаветранай абароны знішчана 13 украінскіх рэактыўных снарадаў.
Потым 30 снежня губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў праінфармаваў, што ўкраінскія вайскоўцы абстралялі цэнтр Белгарада. У выніку ўдару загінулі 25 чалавек, сярод іх – пяць дзяцей, таксама 109 чалавек пацярпелі.
Акрамя таго, 2 студзеня УСУ выпусцілі па Белгарадзе дзве ракеты тактычнага ракетнага комплексу "Точка-У" і 24 ракеты РСЗА "Ольха". Усе іх збілі расійскія сродкі СПА.
Раніцай 3 студзеня міністэрства абароны Расіі паведаміла, што знішчаны яшчэ шэсць ракет "Точка-У" і шэсць ракет "Ольха".
Таксама, паводле звестак Мінабароны, вечарам 4 студзеня дзяжурныя сродкі расійскай супрацьпаветранай абароны знішчылі ў небе над Белгародскай вобласцю 10 украінскіх ракет РСЗА "Ольха".
Таксама ўвечары 8 студзеня СПА збіла 10 украінскіх рэактыўных снарадаў РСЗА RM-70 Vampir.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"