https://bel.sputnik.by/20240113/pavyshenne-vyplat-pa-balnchnykh-lstkakh-peranesl-na-pagoda-1082673157.html
Павышэнне выплат па бальнічных лістках перанеслі на паўгода
Павышэнне выплат па бальнічных лістках перанеслі на паўгода
Sputnik Беларусь
Новай базай для разліку выплат па лістках часовай непрацаздольнасці ў Беларусі будзе мінімальны заробак замест бюджэту пражытачнага мінімуму. 13.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-13T14:49+0300
2024-01-13T14:49+0300
2024-01-13T14:49+0300
бальнічны лісток
здароўе
грамадства
праца
міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
у беларусі
беларусь
навіны
сацвыплаты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1b/1081491022_0:262:2710:1786_1920x0_80_0_0_20b0fb000b8c4635700b78e9c236f65f.jpg
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Выплаты па бальнічных лістах у Беларусі вырастуць з 1 ліпеня 2024 года, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.Раней планавалася, што новаўвядзенні запрацуюць з 1 студзеня гэтага года.Паводле інфармацыі ведамства, арганізацыям патрэбен час, каб адаптаваць праграмнае забеспячэнне да новых норм.Выплаты па бальнічныхРаней паведамлялася, што мінімальны памер бальнічных выплат прывяжуць да мінімальнай заработнай платы. Па старых нормах база для разліку – палова бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта значыць мінімальны памер выплат – 169,92 рубля. Бо мінімальны заробак з 1 студзеня складае 554 рублі, то відавочна, што сума вырасце.Таксама вырашана змяніць і іншыя нормы па лістках часовай непрацаздольнасці. Той, у каго стаж больш за 10 гадоў, атрымлівае 100% страчанага заробку з першага дня хваробы (раней за першыя 12 дзён кампенсавалі 80%, астатнія – цалкам). Калі стаж менш за 10 гадоў, то з першага дня хваробы будзе аплачвацца толькі 80%.Акрамя таго, зменіцца перыяд, за які разлічваюць бальнічны лісток. Будуць улічвацца апошнія 18 месяцаў, а не паўгода, як зараз. Выключэнне складуць прастоі і водпускі за свой кошт па ініцыятыве наймальніка, перыяды часовай непрацаздольнасці і перыяды атрымання іншых сацыяльных выплат.Ёсць новая норма і для тых, у каго няма асноўнага месца працы, але ёсць праца па сумяшчальніцтве. Ім бальнічны лісток будуць прызначаць па адным з месцаў працы па сумяшчальніцтве (на выбар работніка).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231210/belarus-zanyala-tretsyae-mestsa-pa-pamery-zarplat-u-eaes-1081739505.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1b/1081491022_0:7:2710:2040_1920x0_80_0_0_2717c321dfd9f76dc47b97cdec719410.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бальнічны лісток, здароўе, грамадства, праца, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, навіны , сацвыплаты
бальнічны лісток, здароўе, грамадства, праца, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, навіны , сацвыплаты
Павышэнне выплат па бальнічных лістках перанеслі на паўгода
Новай базай для разліку выплат па лістках часовай непрацаздольнасці ў Беларусі будзе мінімальны заробак замест бюджэту пражытачнага мінімуму.
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Выплаты па бальнічных лістах у Беларусі вырастуць з 1 ліпеня 2024 года, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Раней планавалася, што новаўвядзенні запрацуюць з 1 студзеня гэтага года.
"Перанос тэрміну абумоўлены запытамі прадпрыемстваў і арганізацый", - тлумачыць Мінпрацы.
Паводле інфармацыі ведамства, арганізацыям патрэбен час, каб адаптаваць праграмнае забеспячэнне да новых норм.
Раней паведамлялася, што мінімальны памер бальнічных выплат прывяжуць да мінімальнай заработнай платы. Па старых нормах база для разліку – палова бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта значыць мінімальны памер выплат – 169,92 рубля. Бо мінімальны заробак з 1 студзеня складае 554 рублі, то відавочна, што сума вырасце.
Таксама вырашана змяніць і іншыя нормы па лістках часовай непрацаздольнасці. Той, у каго стаж больш за 10 гадоў, атрымлівае 100% страчанага заробку з першага дня хваробы (раней за першыя 12 дзён кампенсавалі 80%, астатнія – цалкам). Калі стаж менш за 10 гадоў, то з першага дня хваробы будзе аплачвацца толькі 80%.
Акрамя таго, зменіцца перыяд, за які разлічваюць бальнічны лісток. Будуць улічвацца апошнія 18 месяцаў, а не паўгода, як зараз. Выключэнне складуць прастоі і водпускі за свой кошт па ініцыятыве наймальніка, перыяды часовай непрацаздольнасці і перыяды атрымання іншых сацыяльных выплат.
Ёсць новая норма і для тых, у каго няма асноўнага месца працы, але ёсць праца па сумяшчальніцтве. Ім бальнічны лісток будуць прызначаць па адным з месцаў працы па сумяшчальніцтве (на выбар работніка).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"