https://bel.sputnik.by/20240114/belarusy-klal-mlny--lchbavyya-ablgatsy--pershyya-dn-2024-goda-1082674715.html
Беларусы ўклалі мільёны ў лічбавыя аблігацыі ў першыя дні 2024 года
Беларусы ўклалі мільёны ў лічбавыя аблігацыі ў першыя дні 2024 года
Sputnik Беларусь
Дзелавая актыўнасць на рынку токенаў беларускіх прадпрыемстваў была даволі высокая нават у час выхадных. 14.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-14T10:52+0300
2024-01-14T10:52+0300
2024-01-14T10:52+0300
грошы
фінансаванне
грамадства
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074037676_0:168:3045:1881_1920x0_80_0_0_2b28a49f35a292ec24e54590430c7059.jpg
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Жыхары Беларусі ў першы тыдзень новага 2024 года набылі лічбавыя аблігацыі (токены) айчынных кампаній на 5,5 мільёна рублёў, паведаміў Sputnik Беларусь аператар платформы па продажы токенаў.Пры гэтым, як правіла, куплялі токены, якія намініраваны ў доларах. Аналітыкі "ДФС" лічаць гэта збегам некалькіх абставін. Галоўная з іх – высокія стаўкі даходнасці новых выпускаў, якія вар’іруюцца ад 8 да 10% гадавых.Другое месца занялі актывы ў еўра. У гэтым сегменце ў асноўным куплялі токены дзяржпрадпрыемства "Гродна Азот", якое прыцягнула грошы пад 5% гадавых. Таксама ўсё часцей беларускія інвестары сталі набываць токены ў нацвалюце."Гэтаму садзейнічаюць высокія стаўкі даходнасці – да 21,5% гадавых. Таксама шмат кампаній-эмітэнтаў зацікаўлена ў прыцягненні інвестыцый менавіта ў айчыннай валюце", - адзначылі ў "ДФС".Замыкае інвестыцыйны кошык валют – расійскі рубель. Пры гэтым токены ў гэтай валюце прадаюць эмітэнты як з Беларусі, так і з Расіі. Судзячы па статыстыцы продажу, інвестары больш давяраюць айчынным кампаніям.У "ДФС" таксама адзначылі, што ў іншыя гады студзеньскі продаж не быў такі маштабны. Напрыклад, у першы тыдзень 2023 года аб’ём інвестыцый складаў 195 тысяч долараў у эквіваленце (цяпер - 1,7 мільёна рублёў)."ДФС" (Finstore) – гэта даччыная кампанія банка "БелВЭБ", якая з’яўляецца рэзідэнтам ПВТ. Банк у сваю чаргу належыць расійскай дзяржкарпарацыі "ВЭБ.РФ".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240107/galonyya-ekanamchnyya-vynk-belarus-2023-goda-1082586420.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074037676_157:0:2888:2048_1920x0_80_0_0_24bfa0dad5cf0e807b5b2472347b52a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грошы, фінансаванне, грамадства, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
грошы, фінансаванне, грамадства, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
Беларусы ўклалі мільёны ў лічбавыя аблігацыі ў першыя дні 2024 года
Дзелавая актыўнасць на рынку токенаў беларускіх прадпрыемстваў была даволі высокая нават у час выхадных.
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Жыхары Беларусі ў першы тыдзень новага 2024 года набылі лічбавыя аблігацыі (токены) айчынных кампаній на 5,5 мільёна рублёў, паведаміў Sputnik Беларусь аператар платформы па продажы токенаў.
"Людзі інвесціравалі значныя сумы 1-2 студзеня, а таксама 6-7-га. Самым жа "інвестыцыйным" днём першага тыдня года можна назваць пятніцу (5 студзеня - Sputnik)", - распавялі ў кампаніі "ДФС".
Пры гэтым, як правіла, куплялі токены, якія намініраваны ў доларах. Аналітыкі "ДФС" лічаць гэта збегам некалькіх абставін. Галоўная з іх – высокія стаўкі даходнасці новых выпускаў, якія вар’іруюцца ад 8 да 10% гадавых.
Другое месца занялі актывы ў еўра. У гэтым сегменце ў асноўным куплялі токены дзяржпрадпрыемства "Гродна Азот", якое прыцягнула грошы пад 5% гадавых. Таксама ўсё часцей беларускія інвестары сталі набываць токены ў нацвалюце.
"Гэтаму садзейнічаюць высокія стаўкі даходнасці – да 21,5% гадавых. Таксама шмат кампаній-эмітэнтаў зацікаўлена ў прыцягненні інвестыцый менавіта ў айчыннай валюце", - адзначылі ў "ДФС".
Замыкае інвестыцыйны кошык валют – расійскі рубель. Пры гэтым токены ў гэтай валюце прадаюць эмітэнты як з Беларусі, так і з Расіі. Судзячы па статыстыцы продажу, інвестары больш давяраюць айчынным кампаніям.
У "ДФС" таксама адзначылі, што ў іншыя гады студзеньскі продаж не быў такі маштабны. Напрыклад, у першы тыдзень 2023 года аб’ём інвестыцый складаў 195 тысяч долараў у эквіваленце (цяпер - 1,7 мільёна рублёў).
"ДФС" (Finstore) – гэта даччыная кампанія банка "БелВЭБ", якая з’яўляецца рэзідэнтам ПВТ. Банк у сваю чаргу належыць расійскай дзяржкарпарацыі "ВЭБ.РФ".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"