Фота

Нацыянальная скарбніца: што паглядзець у мастацкім музеі Беларусі

Падпісацца
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі адзначае 85-годдзе. Абавязковыя да прагляду экспанаты – у падборцы Sputnik Беларусь.
Пастанова Савета Народных Камісараў БССР аб стварэнні Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР была падпісана 24 студзеня 1939 года. У тым жа годзе – 8 лістапада – яна расчыніла свае дзверы для наведвальнікаў.
Галерэя займала 15 залаў у доме 29 на вуліцы Карла Маркса, дзе знаходзілася Вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа, а да рэвалюцыі была Мінская жаночая гімназія.
Першы яе кіраўнік – Мікалай Пракопавіч Міхалап – паспеў да вайны сабраць калекцыю з 2 711 твораў. Пасля далучэння ў 1939 годзе тэрыторый Заходняй Беларусі, у прыватнасці, яна папоўнілася багатым зборам слуцкіх паясоў, французскіх габеленаў XVIII стагоддзя, партрэтнага жывапісу XVI–XIХ стагоддзяў. У першыя дні Вялікай Айчыннай калекцыю рыхтавалі да эвакуацыі – аднак вывезці не паспелі, лёс значнай яе часткі да гэтага часу не вядомы.
У 1944 годзе дырэктарам тады яшчэ карціннай галерэі стала Алена Аладава, якая з захапленнем занялася аднаўленнем музея. Яе намаганнямі была створана калекцыя рускага мастацтва, якая па паўнаце і цэласнасці магла канкурыраваць з многімі музеямі Расіі. Аднак і беларускае мастацтва не было забыта. Алена Аладава дабілася дазволу на будаўніцтва асобнага будынка галерэі – у ім музей размяшчаецца і сёння (хоць з таго часу плошчы значна пашырыліся).
У ліпені 1957 года Дзяржаўная карцінная галерэя БССР была перайменавана ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР, а ўрачыстае адкрыццё новага музейнага будынка адбылося 5 лістапада таго ж года.
Зараз у калекцыях і фондах Нацыянальнага мастацкага – 33 тысячы адзінак, якія прадстаўляюць мастацтва больш за 132 краін за прыкладна 12 стагоддзяў.
© Photo : Национальный художественный музей Республики Беларусь

Слуцкія паясы

Слуцкія паясы - Sputnik Беларусь
1/11

Слуцкія паясы

© Национальный художественный музей Беларуси

"Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай", Іван Хруцкі. 1838

"Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай", Іван Хруцкі. 1838 - Sputnik Беларусь
2/11

"Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай", Іван Хруцкі. 1838

© Национальный художественный музей Республики Беларусь

"Няроўны шлюб", Васіль Пукіраў. Варыянт карціны 1862 года

"Няроўны шлюб", Васіль Пукіраў. Варыянт карціны 1862 года - Sputnik Беларусь
3/11

"Няроўны шлюб", Васіль Пукіраў. Варыянт карціны 1862 года

© Национальный художественный музей Беларуси

"Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 года", Іван Айвазоўскі. 1887

"Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 года", Іван Айвазоўскі. 1887 - Sputnik Беларусь
4/11

"Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 года", Іван Айвазоўскі. 1887

© Национальный художественный музей Республики Беларусь

"Новая казка", Мікалай Багданаў-Бельскі. 1891

"Новая казка", Мікалай Багданаў-Бельскі. 1891 - Sputnik Беларусь
5/11

"Новая казка", Мікалай Багданаў-Бельскі. 1891

6/11

"Бярозавы гай", Архіп Куінджы. 1901

© Национальный художественный музей Беларуси

"Зімовы сон", Вітольд Бялыніцкі-Біруля. 1911

"Зімовы сон", Вітольд Бялыніцкі-Біруля. 1911 - Sputnik Беларусь
7/11

"Зімовы сон", Вітольд Бялыніцкі-Біруля. 1911

© Национальный художественный музей Беларуси

"Партрэт М.З. Шагала", Юдэль Пэн. 1914 (?)

"Партрэт М.З. Шагала", Юдэль Пэн. 1914 (?) - Sputnik Беларусь
8/11

"Партрэт М.З. Шагала", Юдэль Пэн. 1914 (?)

9/11

"Масленіца", Барыс Кустодзіеў. 1919

10/11

"Прарок", Язэп Драздовіч. 1931

© Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

"Мой горад старажытны, малады", Май Данцыг. 1972

"Мой горад старажытны, малады", Май Данцыг. 1972 - Sputnik Беларусь
11/11

"Мой горад старажытны, малады", Май Данцыг. 1972

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Карціны Шагала даражэюць з кожным годам, але ў музея ў Віцебску грошай няма
Духоўная інтэграцыя выратуе свет: у Мінску адкрылася выстава Пракапцова
"Гаспадыня меднай гары" і "Шиномонтаж": у Мінску адкрылася выстава карцін з тканіны
Стужка навiн
0