https://bel.sputnik.by/20240125/laro-nazva-glupstvam-zayavy-ab-tym-shto-rf-mae-namer-na-kagosts-napadats-1083065225.html
Лаўроў назваў глупствам заявы аб тым, што РФ мае намер на кагосьці нападаць
Лаўроў назваў глупствам заявы аб тым, што РФ мае намер на кагосьці нападаць
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскага МЗС выказаў надзею на тое, што ў "тых, хто папярэджвае" аб вайне з РФ, застаўся інстынкт самазахавання. 25.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-25T09:53+0300
2024-01-25T09:53+0300
2024-01-25T09:53+0300
ната
зша
захад
расія
вайна
сяргей лаўроў
мзс рф
у свеце
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/17/1082986144_0:0:2999:1688_1920x0_80_0_0_62594b27f2c05f476fd3bfe6381e3152.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у чарговы раз падкрэсліў, што ў РФ няма ніякай неабходнасці нападаць на каго-небудзь, а заявы, якія гучаць у ЕС і НАТА, – глупства.Пры гэтым ён выказаў надзею на тое, што ў тых, хто "папярэджвае" аб неабходнасці рыхтавацца да вайны з Расіяй, яшчэ ёсць інстынкт самазахавання.Кіраўнік расійскага МЗС падкрэсліў, што Расія не хоча вялікай вайны, бо перажывала такія войны не раз. Аднак ЗША, канстатаваў ён, самі аб’яўляюць Маскву пагрозай – гэта адлюстравана ў дактрынах і адпаведных ім дзеяннях Вашынгтона.Інвестыцыя, якая прагарэлаНапярэдадні прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначаў, што еўрапейцы патрацілі вялікую колькасць грошай на Украіну, але гэтая інвестыцыя, як яе разумеюць амерыканцы, прагарэла, і таму ўладам Захаду для апраўдання выкінутых на вецер грошай трэба прыдумаць знешняга ворага.Ён таксама падкрэсліў, што Расія заўсёды была для заходняй Еўропы "ідэальным знешнім ворагам", асабліва ў тым стане, "калі мядзведзь прачнуўся і вылез з бярлогі, калі яго разбудзілі".Прэс-сакратар расійскага лідара ў сувязі з гэтым пракаменціраваў заяву міністра абароны Германіі Барыса Пісторыуса аб тым, што Берлін павінен усвядоміць небяспеку ваеннага канфлікту з Расіяй і ўзбройвацца."Цяпер усе еўрапейскія сталіцы наперагонкі заяўляюць аб эфемернай небяспецы, якая нібы вынікае з Расіі", - сказаў Пяскоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240124/turtsyya-adobryla-stuplenne-shvetsy--nata-1083028456.html
зша
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/17/1082986144_139:0:2870:2048_1920x0_80_0_0_be3cb6063dba98eb4d7700f58f186f60.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ната, зша, захад, расія, вайна, сяргей лаўроў, мзс рф, у свеце, палітыка, бяспека, навіны , спецаперацыя, украіна
ната, зша, захад, расія, вайна, сяргей лаўроў, мзс рф, у свеце, палітыка, бяспека, навіны , спецаперацыя, украіна
Лаўроў назваў глупствам заявы аб тым, што РФ мае намер на кагосьці нападаць
Кіраўнік расійскага МЗС выказаў надзею на тое, што ў "тых, хто папярэджвае" аб вайне з РФ, застаўся інстынкт самазахавання.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у чарговы раз падкрэсліў, што ў РФ няма ніякай неабходнасці нападаць на каго-небудзь, а заявы, якія гучаць у ЕС і НАТА, – глупства.
"Глупства... У нас няма ніякага жадання, ніякай неабходнасці, ні ваеннай, ні палітычнай, на эканамічнай кудысьці на кагосьці нападаць", - сказаў кіраўнік расійскага МЗС на прэс-канферэнцыі напярэдадні.
Пры гэтым ён выказаў надзею на тое, што ў тых, хто "папярэджвае" аб неабходнасці рыхтавацца да вайны з Расіяй, яшчэ ёсць інстынкт самазахавання.
"Я чуў, што нават прэзідэнт Байдэн гаварыў нешта падобнае, папярэджваючы, што, калі Украіна прайграе, то Расія тут жа пойдзе на Прыбалтыку, Фінляндыю і іншыя краіны НАТА", - адзначыў Сяргей Лаўроў.
Кіраўнік расійскага МЗС падкрэсліў, што Расія не хоча вялікай вайны, бо перажывала такія войны не раз. Аднак ЗША, канстатаваў ён, самі аб’яўляюць Маскву пагрозай – гэта адлюстравана ў дактрынах і адпаведных ім дзеяннях Вашынгтона.
"Яны (ЗША - Sputnik) зацягваюць да сябе нейтральныя краіны. Фінляндыя, не зразумела, што яна ў НАТА набудзе. Па Швецыі, відаць, працэс ссунуўся", - дадаў міністр.
Інвестыцыя, якая прагарэла
Напярэдадні прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначаў, што еўрапейцы патрацілі вялікую колькасць грошай на Украіну, але гэтая інвестыцыя, як яе разумеюць амерыканцы, прагарэла, і таму ўладам Захаду для апраўдання выкінутых на вецер грошай трэба прыдумаць знешняга ворага.
Ён таксама падкрэсліў, што Расія заўсёды была для заходняй Еўропы "ідэальным знешнім ворагам", асабліва ў тым стане, "калі мядзведзь прачнуўся і вылез з бярлогі, калі яго разбудзілі".
Прэс-сакратар расійскага лідара ў сувязі з гэтым пракаменціраваў заяву міністра абароны Германіі Барыса Пісторыуса аб тым, што Берлін павінен усвядоміць небяспеку ваеннага канфлікту з Расіяй і ўзбройвацца.
"Цяпер усе еўрапейскія сталіцы наперагонкі заяўляюць аб эфемернай небяспецы, якая нібы вынікае з Расіі", - сказаў Пяскоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"